Стабілізец не стабілізуецца. Як бачна па апошніх днях, кошты на валюту, насуперак перакананьням уладаў, усё ж такі пачалі расьці. Гэта чакалася, і павінна было адбыцца раней, бо беларуская эканоміка моцна прывязаная да расейскай, а там дэвальвацыя склала болын за 50%. У нас была на ўзроўні прыблізна 30%, але прагнозы на бліжэйшы час рабіць складана. Мяркуецца, што курс даляра можа сягнуць 3150-3200 рублёў, а можа і болей.Расея пакуль ад... Болей »
Шаноўныя чытачы! Вось ужо год, як выходзіць нашая газэта. Нам не выпадае казаць пра папулярнасьць ці нейкія рэйтынгі, бо мы ня маем пастаянных чытачоў, ня можам праводзіць апытаньні, наладзіць падпіску. Ды й наклад у нас абмежаваны. Мы можам меркаваць толькі па водгуках нашых знаёмых і выпадкова пачутых рэпліках незнаёмых людзей. Вядома, ёсьць такія, што ня толькі ганяць нашую працу, але і наогул любыя праявы вальнадумства. Такія людзі ... Болей »
26 красавіка - дзень Чарнобыльскай трагедыі. Мінула ўжо 23 гады, і людзі пачынаюць патроху забываць тыя жахлівыя падзеі. Урад адмяняе льготы ліквідатарам, на забруджаных тэрыторыях вырошчваюць жыта... Мінула ўсяго 23 гады. Бо наступствы таго выбуху яшчэ доўга будуць уплываць на жыцьці і здароўе беларусаў. Хаця ўжо сёньня ўзровень анкалагічных захворваньняў у 50 разоў вышэйшы, чым да катастрофы. Але выглядае на тое, што Чарнобыль нічому... Болей »
25 сакавіка - Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка, сувэрэнная незалежная дзяржава. I толькі 1 студзеня 1919 г., каб расцягнуць у розныя бакі беларускіх сацыялістаў і дэмакратаў, расейскія балынавікі абвесьцілі ў Смаленску (які, дарэчы, тады лічыўся беларускім горадам) БССР, і потым ад імя створанай імі ўлады вынішчалі на працягу 70 гадоў усё беларускае. Ды й цяперашняя ўлада юрыдычна неза... Болей »
21 лютага - Міжнародны Дзень Роднай Мовы, абвешчаны ЮНЭСКА 10 гадоў таму. Па вызначэньні гэтай міжнароднай арганізацыі-кожная мова з'яўляецца каштоўным набыткам сусьветнай культурнай спадчыны, і неабходна ўсяляк спрыяць захаваньню і разьвіцьцю моваў. У Беларусі гэты дзень на дзяржаўным узроўні ня толькі не адзначаецца, але наогул ня ўзгадваецца. Болей »
Ну вось і адбылося тое, пра што даўно папярэджвалі, але ў што болынасьць не хацела верыць. Абваліўся наш рубель. Праўда, пакуль толькі на 20%. Пакуль. Як там далей будзе? Адпаведна, на 20% (калі ня болей) павялічацца і цэны на тавары і паслугі. Падвышэньня заробкаў чакаць не выпадае, хутчэй наадварот. Эканамісты прагназуюць інфляцыю на ўзроўні 30-35%. Тыя, хто пасьпеў перавесьці свае рублі ў замежную валюту, ўратавалі свае ашчаджэньні. ... Болей »
Шаноўныя Сябры! Калектыў газэты "Вольная Бярозаўка” віншуе ўсіх жыхароў гораду са сьвятам Нараджэньня Хрыстовага і надыходзячым Новым годам. Магчыма, наступны год будзе вельмі цяжкім з-за эканамічнага крызысу. Але ня трэба губляць аптымізму і надзеяў на лепшае. Крызысы пераадольваюць ня ўлады, а народ. Моцныя народы з крызысаў выходзяць яшчэ больш моцнымі. Таму ня трэба здавацца і апускаць рукі. Лепей асэнсаваць, што мы рабілі ня так, к... Болей »
Нанага не запрасілі. 11 лістапада ў Варшаве адбыўся «Баль прэзыдэнтаў", арганізаваны прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім з нагоды 90-годзьдзя незалежнасьці Польскай Рэспублікі. На яго былі запрошаныя прэзыдэнты і кіраўнікі ўрадаў 55 краін, агульная колькасць гасцей павінна была дасягнуць 1.800 чалавек. У беларускіх дзяржаўных СМІ была агучаная інфармацыя, што "Аляксандар Лукашэнка не мае намеру браць удзел у гэтым мерапрыемстве", праўд... Болей »
Дзень нацыянальных сымбаляў. 19 верасьня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацьверджаныя дзяржаўныя сымбалі — герб «Пагоня» і белчырвонабелы сьцяг.Дэпутат Аляксандар Лукашэнка таксама галасаваў“за” новую назву і новыя сымбалі. Пасьля рэфэрэндуму 1995 г. гістарычная сымболіка была скасавана і забароненая. Болей »
ЗША пашырылі санкцыі яшчэ на тры кампаніі Улады Злучаных Штатаў увялі санкцыі яшчэ супраць трох беларускіх кампаній: «Лакафарба» (Ліда, Гарадзенская вобл.), «Полацк-Шкловалакно» і «Беларускі нафтавы гандлёвыдом». Міністэрства фінансаў ЗПІА 15 траўня апублікавала новае ўдакладненьне да прымяненьня эканамічных санкцый у дачыненьні даканцэрну "Белнафтахім". Як паведамляецца на сайце Мінфіну, санкцыі распаўсюджваюцца на тры прадпрыемствы, я... Болей »