Дзесяць год таму, у ліпені 1994 года, беларускі народ абраў першага ў сваёй гісторыі прэзідэнта краіны. Упэўнена перамогшы ў другім туры Вячаслава Кебіча, гэтую пасаду заняў Аляксандр Лукашэнка. Яго перадвыбарныя абяцанні практычна нічым не адрозніваліся ад дэмагогіі Кебіча — аднавіць разбураныя эканамічныя сувязі, увесці расійскі рубель, інтэгравацца з Расіяй... Здаецца вельмі парадаксальным, што ў той час, калі беларускі народ абраў ш... Болей »
Ужо на пачатку 80-х гадоў дваццатага стагоддзя ў БССР канчаткова сфармаваўся клас беларуска-савецкай наменклатуры. Два дзесяцігоддзі да таго не зусім было зразумела, якія галоўныя прыярытэты сваёй палітыкі ён абярэ. Калі ў той жа Балтыі мясцовыя наменклатуры зберагалі свае нацыянальныя адметнасці і каштоўнасці — мову, культурную і духоўную спадчыну, то ў Беларусі маскоўскія ўплывы былі куды мацнейшымі. Гэта тлумачылася мноствам фактараў... Болей »
— У першы клас гімназіі запісалася ўжо сем асоб, — кажа Аліна Ваўранюк, настаўніца беларускай мовы ў Беластоку. Хоць лік першакласнікаў-гімназістаў сціплы — усё ж поспех. Большасць іх не хадзіла ў „чацвёрку”. Дарэчы, у гэтай узроставай групе, як ніколі, былі праблемы з арганізаваннем урокаў. Працягам шасці гадоў родную мову ў ПШ н-р 4 вывучалі толькі тры вучаніцы. Аднак не колькасць тут важная! Дзяўчаты ўсе (на чатыры асобы ў класе) атр... Болей »
Кожны, хто сочыць за палітычным жыццём у Польшчы, даўно заўважыў адсутнасць Яцка Кураня. Хварэў некалькі гадоў, часцей прабываючы ў шпіталі чым дома. Вестка пра смерць Кураня шмат каму прыпомніла, як выглядаў свет палітыкі з яго ўдзелам. Яцэк Курань, хаця ўвасабляў ідэйнасць рэвалюцыянера, мяняць рэчаіснасць імкнуўся шляхам маральнага ўздзеяння на тых, якіх лічыў вінаватымі ў несправядлівасці ці крыўдзе грамадству. Ад маладосці да канца... Болей »
Развітальная сустрэча выпускнікоў Гайнаўскага белліцэя з настаўнікамі і малодшымі сябрамі адбылася 9 чэрвеня з удзелам бацькоў і многіх гасцей. Найлепшыя па вучобе ліцэісты атрымалі ўзнагароды, а іх бацькі пахвальныя граматы з падзякай за добрае выхаванне. Усе белліцэісты паспяхова здалі экзамены на атэстат сталасці і толькі за выключэннем некаторых, маюць намер вучыцца ў вышэйшых навучальных установах. — Вы паказалі сваю сталасць і доб... Болей »
У апошні дзень траўня на радыё „Zet” вядомая журналістка Моніка Алейнік спытала Леха Качынскага, што маюць думаць пра сваю дзяржаву грамадзяне, калі адначасова няма ўрада, прэзідэнт акампраметаваны абвінавачаннем у злачынстве, а парламент цалкам ашалеў. Адказ на такое пытанне, вядома, у палітыкаў бывае адзін — вінаватыя нашы палітычныя канкурэнты. Аднак само пытанне адлюстроўвала стан свядомасці асоб найлепш зарыентаваных у ходзе дзяржа... Болей »
22-23 траўня ў Вільні прайшла юбілейная канферэнцыя Таварыства беларускай культуры. Арганізацыя адсвяткавала свае 15-гадовыя ўгодкі і стала ініцыятарам стварэння Асацыяцыі беларускіх культурных суполак Балтыцкага рэгіёна. Удзельнікамі юбілейных урачыстасцей, акрамя беларусаў Літвы, сталі госці-суайчыннікі з Эстоніі, Латвіі, Беласточчыны, Прагі, Калінінграда, Гродна, Мінска і іншых месцаў Беларусі. Вёў рэй старшыня Таварыства беларускай ... Болей »
Кожны чалавек мае свае правы. У большасці краін яны гарантуюцца канстытуцыяй. Але бывае і так, што напісанае ў канстытуцыі носіць толькі дэкларатыўны характар. Як кажуць — папера ўсё сцерпіць. Напярэдадні дня абароны правоў дзяцей хочацца паразважаць пра тое, якія правы маюць дзеці ў Беларусі, і якія правы ім патрэбны. У часы Савецкага Саюза, мы, савецкія дзеці, былі перакананы, што ў нас сама шчаслівае дзяцінства. Такое свята, як дзень... Болей »
У панядзелак, 26 мая 2003 г., я даведалася, што дзень раней памёр Мікалай Нестаровіч. Я ведала яго шэсць гадоў, ад хвіліны, калі прыехала ў Варшаву вучыцца на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Тады мяне запрасілі на прэм’еру дакументальнага фільма, да якога фотаздымкі рабіў Мікалай Нестаровіч. На чацвёртым курсе я вырашыла напісаць магістэрскую дысертацыю пра творчасць Тамары Саланевіч. З дапамогай прыйшоў мне Мікал... Болей »
Нядаўна трапіў мне ў рукі артыкул „Беларусь паміж молатам і накавальняй” Яна Цехановіча апублікаваны на старонках штотыднёвіка „Tylko Polska”. Аўтар выказаў у ім спадзяванне, што неўзабаве Аляксандр Лукашэнка памяняе сваю тактыку ў адносінах да беларускай мовы. „Гэта ж зусім ненармальнае, што ў сталіцы краіны з ліку 240 школ, толькі ў дзесяці заняткі вядуцца на беларускай мове, — піша ён. — Гэта менавіта спадчына ад СССР, але хіба ўжо д... Болей »