Адпаведная касацыйная скарга была накіравана сёння, 29 жніўня, у Магілёўскі абласны суд. У скарзе сацыял-дэмакрат патрабуе адмяніць рашэнне суддзі Станіслава Леўчанкі суда Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці ад 12 жніўня. Паводле Ігара Барысава, рашэнне суддзі можна адмяніць проста па фармальных прычынах, бо ў судзе не было ўстаноўлена, якую друкаваную прадукцыю ён перавозіў на сваёй машыне (улёткі, бюлетэні ці газеты), які з пункта... Болей »
Прыемна адзначыць, што «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» мелі магчымасць пагутарыць з прадстаўніком каманды Inside. Падставай да перапіскі з дырэктарам групы паслужыла сітуацыя, звязаная з выкарыстаннем у дакументальным фільме «Прычына смерці - прочырк» кампазіцыі Movaneba з альбома Red (2010). Стваральнікі фільма палічылі, што магічны голас Ніно Катамадзэ найлепш перадасць глыбокую боль і сутнасць мацярынскай траг... Болей »
У нумары праваабарончага бюлетэню Магілёўскага аддзялення ПЦ "Вясна" за чэрвень - матэрыялы пра вызваленне Алеся Бяляцкага, судовую практыку і праблемы магілёўскіх праваабаронцаў. Як заўсёды, нумар даступны ў электронным выглядзе на нашым сайце. Калі вы хочаце атрымаць папяровую версію - паведаміце нам на электронную пошту info@mahilyowspring.org ваш паштовы адрас, і мы дашлем вам бюлетэнь поштай. Інфармацыйны бюлетэнь распаўсюджваецца ... Болей »
Грамадскага актывіста з Хоцімска Валерыя Каранкевіча 4 чэрвеня выклікалі ў пракуратуру Хоцімскага раёна для дачы тлумачэнняў. Падставай для выкліку паслужыла правядзенне апытання для высвятлення абставін затрымання Валерыя Каранкевіча супрацоўнікамі Хоцімскага РАУС у дзень выбараў у мясцовыя Саветы 23 сакавіка і дастаўлення яго ў мясцовы райаддзел міліцыі. Кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Хоцімскай выбарчай... Болей »
У Бабруйску працягваецца змаганне за добрыя ўмовы ў дзіцячай паліклініцы №3 і дзіцячай бальніцы. Яны размяшчаюцца ў адным будынку на вуліцы 50 гадоў Кастрычніка. Яшчэ ў мінулым годзе шматдзетны бацька і актывіст кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Шчарбатых звяртаўся ў гарвыканкам са зваротам і подпісамі ад бабруйчан з просьбай прывесці будынак да ладу, але з таго часу нічога не змянілася. Болей »
Бабруйская незалежная журналістка Марына Малчанава атрымала ліст з пракуратуры, у адказ на сваю заяву. З яе бабруйчанка даведалася, што адміністрацыйная справа супраць яе закрыта. Нагадаем, пасля асвятлення антываеннага пікета, журналістку выклікалі ў міліцыю. Там, на прыёме ў маёра Сяргея Рудзько Марына Малчанава даведалася, што яе спрабуюць прыцягнуць да адказнасці за парушэнне артыкула 23.34 КаАП "парушэнне парадку арганізацыі ці пра... Болей »
У гэтым нумары праваабарончага бюлетэню Магілёўскага аддзялення ПЦ "Вясна" - інфармацыя пра ход кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы, а таксама матэрыялы, прысвечаныя беларускім палітвязням. Як заўсёды, нумар даступны ў электронным выглядзе на нашым сайце. Калі вы хочаце атрымаць папяровую версію - паведаміце нам на электронную пошту info@mahilyowspring.org ваш паштовы адрас, і мы дашлем вам бюлетэнь поштай. Інфармацыйны бюлетэнь распа... Болей »
У гэтым нумары праваабарончага бюлетэню Магілёўскага аддзялення ПЦ "Вясна" - інфармацыя пра кампанію па выбарах у мясцовыя Саветы, а таксама матэрыялы, прысвечаныя беларускім палітвязьням. Як заўсёды, нумар даступны ў электронным выглядзе на нашым сайце. Калі вы хочаце атрымаць папяровую версію - паведаміце нам на электронную пошту info@mahilyowspring.org ваш паштовы адрас, і мы дашлем вам бюлетэнь поштай. Інфармацыйны бюлетэнь распаўсю... Болей »
У новым выпуску праваабарончага бюлетэню Магілёўскага аддзялення ПЦ "Вясна" - зварот FIDH і ПЦ "Вясна" датычна палітвязьняў, інфармацыя пра выбары і "гучныя" судовыя працэсы. Нумар даступны ў электронным выглядзе на нашым сайце. Калі вы хочаце атрымаць папяровую версію - паведаміце нам на электронную пошту info@mahilyowspring.org ваш паштовы адрас, і мы дашлем вам бюлетэнь поштай. Інфармацыйны бюлетэнь распаўсюджваецца бясплатна. Болей »
Малодшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Крычаўскага РАУС, старэйшы сяржант міліцыі асуджаны Бабруйскім міжгарнізонным судом за тое, што ў літаральным сэнсе выбіваў прызнанне ў жыхара Крычава, каб атрымаць ад яго паказанні ў здзяйсненні злачынства, якога той не здзяйсняў. Як паведамляе крычаўская раённая газета “Крычаўскае жыццё”, 31 кастрычніка крычаўскі міліцыянер асуджаны Бабруйскім міжгарнізонным ваенным судом па ч.3... Болей »