На мінулым тыдні назіраўся пераход беларускіх уладаў ад дэкларацыяў і сустрэчных умоваў да дзеяньняў, скіраваных на супрацу з ЭЗ. Была працягнутая кампанія па вызваленьні палітычных вязьняў. Непакой выклікае сытуацыя з экс-кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандрам Казуліным. Паводле чутак, улады зьбіраюцца вырашыць яе на працягу бліжэйшага тыдня-двух. Першапачатковая задума – вызваліць Казуліна пры ўмове, што ён на працягу 48 гадзінаў... Болей »
12 лютага прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка выступіў перад студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту з дакладам "Беларусь у сучасным сьвеце". Гэты выступ выглядае праграмным і адлюстроўвае пэўныя зьмены ў замежнай палітыцы краіны на сучасным этапе, найперш пад уплывам расейскага чыньніку. На думку незалежных аналітыкаў, узмацненьне ціску з боку Масквы змушае афіцыйны Менск да пошуку новых хаўрусьнікаў (сьпіс якіх узначальвае... Болей »
3 лютага Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Сочы з «будучым прэзыдэнтам Расеі» Дзьмітрыем Мядзьведзевым і кіраўніком ураду Віктарам Зубковым. У той жа дзень адбылася нефармальная сустрэча Лукашэнкі з Пуціным у рэзыдэнцыі расейскага прэзыдэнта «Бачараў ручай». Сэрыя расейска-беларускіх кантактаў канца 2007 – пачатку 2008 гг. некаторымі палітолягамі інтэрпрэтуецца як лёсавызначальная. Зьвяртае на сябе ўвагу тое, што вызначэньне кош... Болей »
28 студзеня пасьля сустрэчы прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцай Цэнтарвыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай фактычна вызначыліся тэрміны чарговай парлямэнцкай кампаніі (хаця адпаведны прэзыдэнцкі ўказ яшчэ не падпісаны). Са слоў Ярмошынай, найхутчэй што выбары ў Палату прадстаўнікоў будуць прызначаны на 28 верасьня 2008 году. Раней кіраўніца Цэнтарвыбаркаму называла аптымальнай датай 12 кастрычніка. На думку аналітыкаў, улады вырашылі сс... Болей »
На пачатку 2008 году ўнутрыпалітычная сытуацыя ў Беларусі стала дапаўняцца фактарамі, ступень уплыву якіх пакуль цяжка прагназаваць зь вялікай ступеньню верагоднасьці. Гэта акцыі пратэсту прадстаўнікоў дробнага бізнэсу, жорсткі прысуд журналісту Аляксандру Зьдзьвіжкову і рост актыўнасьці беларускіх «зялёных», якія выступаюць супраць рашэньня ўладаў наконт паскоранага будаўніцтва АЭС. 21 студзеня адстаўкі ўраду «за зьнішчэньне прадпрымал... Болей »
Цягам апошніх дзён адбываліся суды над удзельнікамі несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня. У выніку адміністрацыйнымі арыштамі пакараныя некалькі дзясяткаў чалавек. Гэтымі пакараньнямі справа можа ня скончыцца, бо сталічная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу паводле артыкулу аб масавых беспарадках. Тым часам Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі аб'яднаньня прадпрымаль... Болей »
Заявы напярэдадні Новага году кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ягонага міністра замежных справаў Сяргея Мартынава, у якіх былі закрануты пытаньні ўзаемаадносінаў з Эўразьвязам і ЗША, аптымізму ў заходніх сталіцах дадаць не маглі. «Дыялёг паміж партнэрамі ня можа грунтавацца на папярэдніх умовах, іначай гэты дыялёг не атрымаецца наагул ці ня будзе выніковым», – заявіў С. Мартынаў у інтэрвію агенцтву «Рэйтэр». Такім чынам, афіцый... Болей »
На гэтым тыдні незалежная беларуская супольнасьць ды аналітыкі працягвалі ажыўлена камэнтаваць вынікі візыту расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ў Менск 13–14 сьнежня. З аднога боку, ня спраўдзіліся найгоршыя для лёсу беларускай незалежнасьці прагнозы (маўляў, будзе падпісаны канстытуцыйны акт "саюзнае дзяржавы", што адкрые шлях да інкарпарацыі Беларусі ў склад Расеі). Зь іншага боку, на думку аналітыкаў, узмацняецца пагроза эканамі... Болей »
Двухдзённы афіцыйны візыт у Беларусь У. Пуціна мае на мэце падвесьці своеасаблівую рысу пад усім папярэднім (1991–2007 гг.) пэрыядам беларуска-расейскіх адносінаў. Менавіта так большасьць назіральнікаў схільныя ацэньваць значэньне знаходжаньня 13–14 сьнежня ў Менску расейскага прэзыдэнта. Варта адзначыць, што ў 2007 годзе гэта першая такога кшталту сустрэча прэзыдэнтаў Расеі і Беларусі і што беларуска-расейская інтэграцыя ў выглядзе Саю... Болей »
Х Менскі форум, які прайшоў 22-24 лістапада, мяркуючы па ўдзеле ў ім шматлікіх прадстаўнікоў ЭЗ, Нямеччыны і беларускага рэжыму, абяцаў стаць новым, заўважным імпульсам у нармалізацыі адносінаў Беларусі з аб’яднанай Эўропай. У выступах заходніх гасьцей форуму асаблівая ўвага надавалася Беларусі менавіта як краіне, празь якую ажыцьцяўляецца транзыт энэргарэсурсаў і тавараў. Пры гэтым пастаянна гучала запэўніваньне, што Брусэль не намеран... Болей »