Выдавец грамадска-палітычнага бюлетэня “Клімавіцкая Інфа-Панарама”, сябар ГА “БАЖ” (Беларуская асацыяцыя журналістаў) Сяргей Аржанцаў скардзіўся на дзеянні старшыні адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама Наталлі Асмалоўскай, якая не дазволіла Сяргею Аржанцаву прысутнічаць на пасяджэнні адміністратыўнай камісіі Болей »
Не толькі афрыканская чума свіней, але і прафілактычная зачыстка фактычна выкасілі пагалоўе свіней у шматлікіх рэгіёнах краіны. Але праблемы ў тых, хто асмеліўся пратэставаць супраць знішчэння сваёй маёмасці, працягваюцца. Жыхарка Клімавіцкага раёну яшчэ са жніўня спрабуе даказаць, што мае права на ўласную гаспадарку. Болей »
Сяргей Аржанцаў, выдавец маланакладнага грамадска-палітычнага бюлетэня “Клімавіцкая Інфа-Панарама”, 24 студзеня азнаёміўся з адказам на сваю скаргу ў кнізе заўваг і прапаноў Клімавіцкага райвыканкама. Болей »
У снежні мінулага года былы кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ па Крычаўскай выбарчай акрузе№83 Валерый Каранкевіч накіраваў лісты ў Палату прадстаўнікоў і Цэнтрвыбаркам. У заявах на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі і старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай спадар Каранкевіч прапанаваў выбраць іншага дэпутата ў парламент ад Крычаўскай выбарчай акругі (Крычаўскі, Клімавіцкі і Хоцімскі раёны). Болей »
У Магілёўскай вобласці закрылі тры дзясяткі бібліятэк, і гэты працэс працягваецца. Афіцыйна іх ліквідацыюназываюць аптымізацыяй працы бібліятэчнай сеткі дзеля ашчаднага выкарыстання бюджэтных сродкаў. Прызнаецца, што такія захады выкліканыя скарачэннем фінансавання. Тым часам наведнікі бібліятэк незадаволеныя іх закрыццём. Болей »
У сярэдзіне снежня амаль усе сродкі масавай інфармацыі паведамілі пра тое, што Лукашэнка адправіў у адстаўку начальніка Генштаба Узброеных Сіл Беларусі. Прэзідэнцкім Указам генерал-маёр Пётр Ціханоўскі быў звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце. Шмат хто з журналістаў заўважыў, што ўзрост генерала — усяго толькі 55 гадоў. Болей »
У Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці прынятыўзмоцненыя меры бяспекі ў сувязі з выяўленым у суседнім Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі ачагом афрыканскай чумы свіней. Тут быў забіты дзік з вірусам АЧС, паведамляюць БелаПАН і Радыё Свабода. Тэрыторыя Клімавіцкага раёна абвешчаная «другой зонай пагрозы»: пасля непрацяглага зацішша ад прыватных гаспадароў зноў патрабуюць, каб яны пазбыліся свойскіх свіней. Райвыканкам прыняў спец... Болей »
Як зберагаць духоўную ды матэрыяльную спадчыну роднага краю, працуючы ў калгасе і трымаючы вялікую гаспадарку, можна павучыцца ў жыхара вёскі Судзілы Клімавіцкага раёну ды патомнага шляхціца Аляксандра Галкоўскага. Менавіта гэтаму чалавеку і нашаму земляку прысвяціў адмысловы відэасюжэт незалежны тэлеканал Белсат. Болей »
Раман пісьменніка Сяргея Антонава, якіжыве ў Быхаве, будзе выдадзены ў Літве на літоўскай мове. Як паведамляе аўтар, адпаведнае пагадненне днямі дасягнута з прадстаўнікамі каўнаскага выдавецтва “Эрыданас”. У кнігі інтрыгуючая назва — «Стабілізатар. Мінск 2041». Болей »
Шэраг паправак і змяненняў у выбарчае заканадаўства прынялі ў першым чытанні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. За заклікі да байкоту беларускіх выбараў будуць караць. З працэдуры выбараў прэзідэнта краіны знікнуць радыёдэбаты. Дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў будуць абіраць толькі ў адзін тур. Гэта — галоўныя навацыі, якія прынялі ў першымчытанні на пленарным паседжанні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Болей »