Новую кнігу Віктара Жыбуля «Дзяцел і дупло» гандлёвая сетка «Белкніга» вярнула выдавецтву з тлумачэньнем, што на яе старонках зьневажаецца годнасьць кіраўніка Беларусі. У кнігагандляроў, па іх словах, «валасы ўставалі дыбарам», калі яны чыталі жыбулёўскія вершы. Госьцем перадачы – аўтар скандальнай кнігі. — Найперш тавараведам не спадабаўся верш «Доктар Алькаголь». Мне мой верш быў пераказаны наступным чынам: там гаворыцца пра тое, як п... Болей »
Госьцем перадачы – Ігар Сурмачэўскі, адзіны ў Беларусі рэстаўратар-мэцэнат, які сваім коштам рэстаўруе старажытныя абразы і ахвяруе іх цэрквам і касьцёлам. — Усё маё дзяцінства, а вырас я ў Вязані і Фаніпалі пад Менскам, праходзіла ў прысутнасьці каталіцкага абраза Маці Божай Вастрабрамскай, які вісеў у нашай хаце. А першы крок да разуменьня сакральнага мастацтва я зрабіў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, дзе мне пашчасьціла ... Болей »
“Беларускі тэатар 1920-1930-х: адабраная памяць” – пад такой назвай выйшла ў сьвет кніга доктара філялёгіі з Варшаўскага ўнівэрсытэту Андрэя Масквіна. Куды зьніклі 27 з 40 п’есаў першага народнага артыста Беларусі Ўладыслава Галубка, які быў расстраляны ў 1937-м? І што пераняў ад тэатру 20- гадоў сёньняшні Купалаўскі? Госьцем перадачы – аўтар кнігі.<br /><br /><center><iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" src... Болей »
Ён зьняў быкаўскую “Альпійскую баляду” і шукшынскую “Каліну красную”. Яго фільм “Праз могілкі” ўвайшоў у сотню найлепшых стужак усіх часоў па вэрсіі ЮНЭСКА. Яму прысьвячаў свае вершы Ўладзімер Караткевіч. Госьцем перадачы – легендарны кінаапэратар Анатоль Забалоцкі.<br /><br /><center><iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" src="https://w.soundcloud.com/player/?url=https%3A//api.soundcloud.com/tracks/298815201&... Болей »
У Менску і Бабруйску прайшлі прэзэнтацыі кнігі Міхася Кукабакі, што выйшла да 80-годзьдзя аўтара. У савецкіх турмах і псыхушках ён правёў шаснаццаць з паловай гадоў і вызваліўся толькі ў 1988-м. Як былы бабруйскі дзятдомавец пратэставаў супраць увядзеньня савецкіх войск у Чэхаславакію, і ў чым прышчэпка ад страху паводле Кукабакі? Легендарны дысыдэнт – госьцем перадачы. - Вядома ж, я задаволены, і перш за ўсё тым, што пабачыў на сустрэч... Болей »
На замову лёнданскіх выдаўцоў ён ілюструе Шэксьпіра, на Тайвані выходзяць аздобленыя ім кітайскія народныя казкі, у Нямеччыне – казкі братоў Грым... А вось на радзіме неаднаразовы пераможца прэстыжных міжнародных біенале незапатрабаваны. Што сталася з айчыннай кніжнай ілюстрацыяй, і чаму нацыянальны конкурс “Мастацтва кнігі” ператварыўся ў каляміністэрскі міжсабойчык? Госьцем перадачы – мастак Павал Татарнікаў. — Як кніжны графік я папр... Болей »
Дваццаць пяць гадоў таму быў створаны гурт “Ліцьвіны”, які прынёс на беларускую сцэну нязвыклае гучаньне аўтэнтычнага фальклёру. Не пазначаны ні ў якіх дзяржрэестрах, ён неаднаразова прадстаўляў Беларусь на прэстыжных міжнародных фэстывалях. На адным зь іх “Ліцьвіны” адмовіліся прэзэнтавацца разам з расейскай дэлегацыяй пад псэўдафальклёрную “Калінку-малінку”… Чым гэта закончылася – у гутарцы зь першай салісткай “Ліцьвіноў” Натальляй Ма... Болей »
Паэт выдаткаваў сваю Дзяржаўную прэмію СССР на пасадку лесу ў Петрыкаўскім раёне на беразе Прыпяці і перадаў 26 мільёнаў савецкіх рублёў (сёньня гэта прыкладна 26 мільёнаў даляраў) на пабудову дамоў для чарнобыльскіх перасяленцаў. Ці захоча беларуская дзяржава на знак удзячнасьці прадаставіць кватэру ў Менску знакамітаму земляку, які пасля паўстагодзьдзя жыцьця ў Маскве вырашыў вярнуцца на радзіму? Госьцем перадачы – Ігар Шклярэўскі. — ... Болей »
У 60-я яго імя фігуравала ў данясеньнях старшыні КДБ СССР, адрасаваных ЦК КПСС. У 70-я ён выдаў кнігу “Ветрана”, якая стала прадвесьнікам галоснасьці. У 80-я рэдагаваў тыднёвік “ЛіМ”, які за лічаныя гадзіны зьнікаў з шапікаў “Саюздруку”. У 90-я з трыбуны Вярхоўнага Савету абвесьціў дату дзяржаўнага сьвята – Дня Незалежнасьці. Госьцем перадачы – паэт Анатоль Вярцінскі, якому 18 лістапада спаўняецца 85. — Як гэта ні дзіўна, было ня цесна,... Болей »
У Менску прайшлі прэм’ерныя паказы дакумэнтальнага фільма “Суд над камунізмам”. Чаму масквічы любяць фатаграфавацца з маскарадным Сталіным, а ў Беларусі да гэтай пары стаяць помнікі забойцам? Гасьцямі перадачы – стваральнікі стужкі Кася Камоцкая і Віктар Корзун. - Нам хацелася паказаць шляхі пошуку загінулых і рэпрэсаваных продкаў. Гэта вельмі актуальна, бо тычыцца ледзь ня кожнай сям’і ў Беларусі. Па-другое, сваім фільмам мы хацелі зьв... Болей »