«Музыка — душа народа». Гутарка Зіновія Прыгодзіча з Міхасём Казінцом З кітайскай паэзіі. Цюй Юань. Цао Чжы. Сун Цзы Хоу. Тао Юаньмін. Вершы. Пераклад з кітайскай Міколы Мятліцкага БАРАНОЎСКІ Алесь, Гуманістычны характар творчасці Анатоля Грачанікава Гальпяровіч Навум, ***Мой лёс паміж радкоў маіх пралёг… ***Я пачую ўначы сурму… ***Нашы продкі на полацкіх вулках… Памяці сяброў. ***Без веры жыць — пакутна існаваць… ***Ты в... Болей »
1939 год пачаўся як быццам звычайна, але ўсе чагосьці чакалі, нібы прадчуваючы, што нешта павінна адбыцца. Чакалі нейкай падзеі. На дарогах Еўропы пастаянна чуўся цяжкі тупат войск вермахта. Немцы акупіравалі Чэхаславакію, якая ператварылася ў германскі пратэктарат (сакавік 1939). Польшча не надта ведала, як на ўсё гэта рэагаваць, бо непакоілі і захад, і ўсход. Усё большыя тэмпы набывала мілітарызацыя ў СССР. Чырвоная Армія здолела нане... Болей »
Калі вочы Таго ўсемагутнага, які жыў наверсе, заплюшчваліся, усё ўнізе — і зялёныя кусты, і вершаліны высокіх дрэў, і гнуткія травы, і нават белы вытаптаны нагамі пясок на стаянцы — усё станавілася мокрым ад цяжкой расы. Угары святлела. Толькі рог Месяца свяціў гэтак жа, як і ноччу — белым халаднаватым святлом. Неба ў тым баку, дзе кожны дзень паяўляўся памочнік Таго ўсемагутнага, які ўсю ноч азіраў міготкімі вачыма свае ўладанні, святл... Болей »
Задраўшы галаву, cтражнік з захапленнем разглядаў вершаліну камлюкаватага дуба. Яго таўшчэзныя галіны нібы расхіналі лясны гушчар уверсе. Здавалася, быццам імі ён падтрымлівае неба. Вакол дуба сцяной стаяў цёмны лес. Павольна абышоў ляснога волата, прысеў і асцярожна адгарнуў снег, затым мох і апалую лістоту. Пад мохам ляжаў урослы ў зямлю камень. На ім быў выразна бачны запоўнены вадой адбітак жаночай ступні. Укленчыўшы, стражнік перах... Болей »
Якаў Арыстархавіч развязаў мяшэчак, дастаў сухар і стаў грызці. Запіў вадою, што стаяла ў кутку, у вядры з прычэпленай да яго жалезнай конаўкай. Запіўшы, прылёг на нары, акрыўшыся світкай. Доўга не мог заснуць. Засынаючы, аднак, успомніў пра вятрак, пра які ўвесь час думаў, але так і не паставіў у Альбэрціне. Пашкадаваў, што без яго ніхто не паставіць. Амброжый не здолее купіць, гэта трэба ехаць у пушчу, шукаць у нейкай пушчанскай вёсцы... Болей »
Калі яшчэ Данілкава разуменне мірылася з тым, што трапляла на застолле з лесу, вады, хаця і гэта было Божым стварэннем, то сэрца хлапчука шчымела ад болю, калі дзеля гасцей адлоўліваліся белыя і чорныя лебедзі, прыгожыя, як маленькія каравелы, з доўгімі выгінастымі шыямі, даверлівыя да чалавечых рук. Галоўны кухар, ведаючы гэта, пасылаў заплаканага Данілку чысціць сцерлядзь і асятроў, прывезеных з Прыпяці ці Дняпра. А лебедзі, фаршырава... Болей »
Ура! Паўгода вучобы ў сяржанцкай школе засталося ў мінулым. Я бязмежна рады гэтаму факту, а таксама ўсцешаны тым, што накіраваны ў праслаўлены гвардзейскі полк, раскватараваны ў старажытным Полацку. Да гэтых радасцей дадаецца і яшчэ адна — туды ж накіраваны і мой сябра Валянцін, зямляк. Не з маіх Лучыцаў, а з Рэчыцы. Нехта, не памятаю, прапеўку склаў, даведаўшыся, што ён з горада над Дняпром: «Рэчыца-Рэчыца, у мяне муж алкаголік, ды не ... Болей »
Маладзенькія дочкі збіраліся на вяселле, прыхарошваліся перад люстэркам. Бацька, седзячы ля стала, назіраў за імі з-пад насупленых броваў, а ў душы ціха радаваўся, што збярог дзяцей, выгадаваў адзін, пасля заўчаснай смерці жонкі. А колькі няшчасцяў давялося перажыць: вайну, бежанства, рэвалюцыю, халеру, тыф, голад… Старэйшая Каця, нізенькая, хваравітая з маленства, стрыманая ў пачуццях і, як здавалася Кірылу, разумнейшая, кроку не ступі... Болей »
Сонца зайшло. Толькі на захадзе неба яшчэ свяцілася чырванню, як шчака маладзенькай дзяўчыны, якую ўпершыню пацалаваў закаханы хлопец. Зямля апускалася ў млявасць летняе ночы, кароткай і ціхай. Над поплавам рассцілаўся пульхны сувой туману. Гэта быў час спакою, калі птушкі аціхлі ў гнёздах, толькі назойлівы камар, шукаючы спажывы, часам з галодным зумканнем азываўся каля вуха. Гардзей ішоў па траве, акрытай вечаровай расой, Каця побач —... Болей »
Анатолька! Твайму стрыечнаму брату Антону — семнаццаць. Здаецца толькі ўчора ён быў такім, як ты цяпер. Нарадзіўся ў пятніцу. І сёння пятніца. Ён першы, хто зрабіў мяне дзедам. А было мне тады ўсяго 49 гадоў. І я ўпершыню задумаўся, што я сталы чалавек, а можа, нават і стары. Цяпер жа, калі ў нас ужо тры ўнукі, адчуваю сябе маладым. Вы, мае малыя спадчыннікі, вярнулі мяне ў дзяцінства, у свет цацак, у дзівоснае царства адкрыццяў і наіўн... Болей »