Мы жывем добра, а будзем жыць яшчэ лепш. Здаецца, год зараз не перадвыбарчы, але нам апошнім часам сталі шмат абяцаць. І найперш, нам абяцаюць падвышэнне заробкаў. Аж да 700 долараў у эквіваленце. Пра тое, што сярэдні заробак мае быць на ўзроўні 700 долараў, заявіў яшчэ напярэдадні Новага года міністр эканомікі Мікалай Снапкоў. У прамой лініі газеты «Рэспубліка» ён адзначыў, што ў 2013 годзе можна будзе падняць заробак у Беларусі да гэ... Болей »
З 2013 года Беларусь пачне разлічвацца па знешніх крэдытах — гэтай перспектывай эканамісты палохалі ўвесь папярэдні год. Цяпер для вастрыні праблемы нават лічбы прыводзяцца спецыфічныя — колькі зялёных банкнот Беларусь будзе аддаваць штосекунду сваім крэдыторам. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелаПАН са спасылкай на Міжнародны валютны фонд (МВФ), у 2013 годзе Беларусь павінна выплаціць па крэдыце МВФ 1,61 мільярда долараў ЗША. Як ... Болей »
Калі развітваліся з 2010 годам, было горка за няспраўджаныя спадзяванні і страшна за будучыню. Провады 2011-га — як пераправа праз бурлівую раку: пасля мусіць быць лягчэй. Напрыканцы 2012-га становіцца зразумела, што ўсё — і адмоўнае, і пазітыўнае — у Беларусі яшчэ наперадзе. Пачыналі гэты год на хвалі эмоцый ад раптоўнага эканамічнага абвалу. І, хаця эксперты канстатуюць, што насельніцтва Беларусі збяднела (чытайце больш падрабязна на ... Болей »
Ідэі ад вышэйшага кіраўніцтва ў галіне кадравай палітыкі ўражваюць свежасцю ды арыгінальнасцю: пра прыгоннае права ўжо забыліся, ды і каштоўнасць партбілета ведаюць далёка не ўсе. Таму, кіруючыся прынцыпам, што новае — гэта добра забытае старое, беларускі кіраўнік раздае настаўленні, якія прымушаюць нас хаця б прыгадаць ужо пройдзены досвед. Спачатку была агучана забарона звальняцца работнікам дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрну «Бе... Болей »
Вышэйшыя беларускія ўлады не стамляюцца здзіўляць разнастайнымі перламі ў выглядзе ўказаў, распараджэнняў, дэкрэтаў, загадаў ды іншых актаў. Тое, што выдаў нядаўна ў Барысаве кіраўнік дзяржавы, выклікае, мякка кажучы, здзіўленне. Аляксандр Лукашэнка, які наведаў Адкрытае акцыянернае таварыства «Барысаўдрэў», запатрабаваў з 1 снежня ўвесці забарону на звальненні супрацоўнікаў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрну «Беллеспаперпрам» да к... Болей »
Ні для каго не сакрэт, што праваабаронцы разам з незалежнымі журналістамі ёсць сапраўднай косткай у горле беларускіх уладаў. Усімі праўдамі і няпраўдамі чыноўніцтва самага рознага кшталту спрабуе нейтралізаваць іх дзейнасць. Прычым пад уладны молах трапляюць як асобныя людзі, так і цэлыя арганізацыі. 26 лістапада судовыя выканаўцы прыйшлі апячатваць офіс Праваабарончага цэнтру «Вясна», дзе праваабаронцы адпрацавалі дванаццаць гадоў. Офі... Болей »
Цягам апошніх тыдняў кіраўнік Беларусі заняўся сілавымі структурамі. Дайшлі рукі і да рэфармавання Міністэрства ўнутраных спраў. Галоўны аб’ём рэформаў плануецца завяршыць да канца бягучага года. Пытанні, якія патрабуюць карэкціроўкі заканадаўства парламентам і кіраўніком дзяржавы, плануецца вырашыць да 2013 года. Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, пераўтварэнні ў сілавым ведамстве абумоўленыя патрэбаю, каб «забяспечвалася абарона людзей, г... Болей »
Нешта няладнае творыцца ў аплоце стабільнасці. Не паспее Беларусь ачомацца ад адной рэзананснай справы з выбухамі, тэрарызмам ды іншымі іншароднымі элементамі, як з’яўляюцца новыя нагоды засумнявацца ў крыштальнасці і мірнасці беларускага цуда. Гэтым разам КДБ выкрыў слесара-шпіёна, калі той закладаў «сакрэт» для замежнай разведкі. Пра характарыстыкі схованкі нічога не паведамляецца. «Камітэтам дзяржаўнай бяспекі спынена супрацьпраўная ... Болей »
Перамены і ўсеагульны дабрабыт, відавочна, Беларусь атрымае метадам чароўнай тэлепартацыі з-за мяжы. Прынамсі апошнім часам з-за кардону прыходзяць навіны, паводле якіх можна паверыць у запаветную для беларуса мару: усё зробіць нехта іншы, а вынік будзе тут і цяпер. Палітычны гуру свядомых беларусаў канца 1980-х — сярэдзіны 1990-х Зянон Пазьняк выступіў з абвінаваўчымі заявамі на адрас беларускай апазіцыі. Экс-кандыдат у прэзідэнты Андр... Болей »
Палітычная кампанія ва Украіне — 28 кастрычніка абіралі дэпутатаў парламента — абяцае працягвацца ў традыцыйным для гэтай дзяржавы рэчышчы: скандалы, інтрыгі, сенсацыі... Разам з тым сацыялагічныя даследаванні і агульная атмасфера ў краіне паказваюць, што людзі зняверыліся як ва ўладзе, так і ў апазіцыі (тым больш, што яны паспелі памяняцца за кароткі час месцамі) і шукаюць сабе трэцюю, альтэрнатыўную, сілу. У адрозненне ад Беларусі, ва... Болей »