Польская прысутнасць на былых усходніх землях Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў на працягу многіх стагодд зяў была істотным фактарам беларускай гісторыі. Блізкае суседства беларусаў і палякаў абумовіла перапляценне гістарычных лёсаў двух народаў і ўзаемныя ўплывы. Барацьба за польскасць для палякаў і беларускасць для беларусаў дагэтуль не скончылася. У зменлівых палітычных умовах вось ужо сто гадоў яна працягваецца. Роля русіфікатараў гэт... Болей »
Шаноўны чытач! У тваіх руках факсімільнае выданьне кнігі Натальлі Арсеньневай — паэткі, імя якой, жыцьцё й творчасьць сталі для нас своеасаблівай легендай. Ужо тое, што паходзіць яна з роду, які па матчынай лініі даў сьвету Міхаіла Лермантава, ды нарадзілася на далёкім Каўказе і ўсё жыцьцё, за выключэньнем некалькіх ваенных гадоў, пражыла па-за адміністрацыйнай мяжой Беларусі, і, як на дзіва, сфармавалася ў беларускую патрыётку, высьпел... Болей »
У манаграфіі разгледжаны асноўныя элементы рэпрэсіўнай палітыкі царскіх уладаў у дачыненні да беларускіх зямель у канцы XVIII - першай палове XIX ст. Аўтар прасачыў эвалюцыю гэтай палітыкі, вызначыў яе адметнасці, а таксама на-ступствы. Значнае месца ў кнізе адведзена даследаванню механізмаў, праз якія ца-рызм ажыццяўляў увесь комплекс мерапрыемстваў рэпрэсіўнага характару. Кніга скіравана да тых, хто цікавіцца гісторыяй роднай краіны. Болей »
Калі а трэцяй гадзіне дня яны ад'язджалі з Парыжа, яшчэ свяціла няшчодрае восеньскае сонца. Не паспелі даехаць да Манту, як у купэ запалілі лямпы. А калі мінулі Эўрэ, за акном была ўжо цемрадзь. Нарэшце запацелае шкло аблажыў такі густы туман, што ў ім танулі нават чыгуначныя агні. Болей »
Кіга прысвечана народнаму беларускаму дойлідству, якое разглядаецца як асяроддзе прабывання этнасу. У папулярнай форме раскрываюцца гістарычна абумоленыя асаблівасці рассялення нашых далёкіх продкаў, характарызуюцца тыпы паселішчаў, грамадскіх і культавых збудаванняў, двароў і сядзіб, вытворчых пабудоў. Паказаны магчымасці ўвасаблення народных традыцый у сучаснай архітэктуры. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурнай спадчын... Болей »
У кнізе сьцісла, дакладна і шчыра зафіксаваны многія рэаліі сёньняшняга духоўнага і палітычнага жыцьця Беларусі, як на своеасаблівай літаратурнай кардыяграме, накрэсьлены ўзрушэньні і заміраньні нераўнадушнага сэрца. Болей »
Манаграфія прысвечана пытанням фарміравання і ажыццяўлення афіцыйнай выхаваўчай палітыкі на тэрыторыі заходнебеларускага рэгіёну ў міжваенны перыяд. Раскрываюцца асноўныя накірункі выхаваўчай дзейнасці кіруючых колаў 2-й РП у маладзёжным асяроддзі. Разлічана на вучоных, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »
«Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі... Болей »
Гэтая кніга – споведзь. Спроба распавесьці пра той боль, з якім жывеш, нягледзячы ні на што. Асэнсаваньне хваробы, сьмерці, жыцьця, каханьня і такой зьявы, як “так склаўся лёс”. Кніга “Падарожжа на край ложка” напісана на адрыве, пад высокім артэрыальным ціскам, падчас высокай тэмпературы, у стане сну. Не дазваляецца чытаць летуценьнікам і людзям, якія шукаюць на старонках толькі дабра, бо дадзеная кніга – страшная. Кніга пра жах жыцьця... Болей »
Гэтая кніга – споведзь. Спроба распавесьці пра той боль, з якім жывеш, нягледзячы ні на што. Асэнсаваньне хваробы, сьмерці, жыцьця, каханьня і такой зьявы, як “так склаўся лёс”. Кніга “Падарожжа на край ложка” напісана на адрыве, пад высокім артэрыальным ціскам, падчас высокай тэмпературы, у стане сну. Не дазваляецца чытаць летуценьнікам і людзям, якія шукаюць на старонках толькі дабра, бо дадзеная кніга – страшная. Кніга пра жах жыцьця... Болей »