Праўды не бывае зашмат. Адэкватна адлюстроўваючы сьвет, яна невычарпальная, бо мастацкая праўда – гэта рэальнасьць у макракосмасе культуры чалавецтва і ў макракосмасе нашага паўсядзённага быцьця. Мастацтва сацыялістычнага рэалізму ў духу запозьненага класіцызму працягвала сьцьвярджаць прыярытэт «агульнага», дзяржаўнага над «прыватным», асабовым. Працягвала прапаведвацца ўключанасьць асобы ў гістарычную творчасьць масаў. Разам з тым у тв... Болей »
Прапанаваны дакумент уяўляе сабой “дарожную мапу” для Беларусі, якая апісвае: арыенціры і кірункі трансфармацыі сферы навуковых даследаванняў і распрацовак у Беларусі; крытэры і індыкатары для ацэнкі актуальнага стану сферы навуковых даследаванняў і распрацовак і прасоўвання распрацовак у кірунку набліжэння да еўрапейскіх нормаў і стандартаў; стратэгіі трансфармацыі сферы навуковых даследаванняў і распрацовак у кірунку набліжэння да еўр... Болей »
Цягнік ішоў на фронт. Як толькі пагрузіліся ў вагон, Сьцяпан Кужэльны залез на верхнюю лаўку, дзе дыхала сьвежасьцю акенца. Ён ні з кім не размаўляў, не зьвярнуў увагі і на землякоў з Петрыкаўшчыны, калі тыя на падлозе ў вядры з пратухлай вадой пачалі размочваць на вячэру дарожны паёк – іржавую салёную рыбу. Тры дні таму ён быў у нарадзе на станцыі і даведаўся, што іх павязуць праз Баранавічы. Тады ж напісаў жонцы Насьці і ўпрасіў машын... Болей »
Пра творчасць самадзейных паэтаў і празаікаў цяжка гаварыць з пазіцыі вызначаных крытэрыяў і патрабаванняў літаратурнай крытыкі. Але, калі арыентавацца на ўзоры сапраўднай літаратуры, то важна зазначыць, што першапрычынай, альбо натхняючым імпульсам творчасці, з'яўляецца духоўны парыў, покліч, альбо крык душы, схоплены ў прасторы і зафіксаваны ў часе найбольш адпаведнай формай. 1 крытэрыі тут, якдля самадзейных, так і для прафесійныхтво... Болей »
Пасля ўсіх падзеяў, што адбыліся пасля 2014 году, гісторыя Андрэя Федарэнкі пра Крым слухаецца асабліва шчымліва. Крым даваенны, Крым курортны. Паўвостраў, дзе так лёгка завязваецца курортны раман. Нават, калі Вы – закаранелы халасцяк. Аксамітны бераг, на якім усе праблемы засталіся, быццам бы, за паўночным гарызонтам. Кавалак зямнога раю, дзе так хочацца паверыць, што наперадзе будзе толькі лепш... Болей »
Валодзін прыязджаў у гэты пасёлачак на заходнім беразе Крыма трэці год запар, у адзін і той жа час, у верасні, і пасяляўся ў адных і тых жа гаспадароў і нават у адным і тым жа катэджыку. Залатая пара, аксамітны сезон, курортнікаў з дзецьмі няма, людзей мала, адпаведна, падаюць і кошты, што для эканомнага Валодзіна было ўга як немалаважна. Ён выбіраў заходні бераг — стэпавы Крым, яшчэ і таму, што тут увогуле пакуль не надта асвойталіся, ... Болей »
Сакавіцкай парой прыемна пахнуць бярозавыя венікі. Высахлыя на ветры, яны струменяць даўкі водар, шамацяць, калі іх злёгку патрэсці, і гэтым сваім шамаценнем выказваюць гатовасць зараз жа апусціцца ў кіпень і хвацка прыкласціся да распаранага азадка… Перадаўшы прадавачцы дваццаць тысяч, Макар схаваў твар у выпетранае лісце, хапануў ноздрамі паветра, і ад гаркава-дурманлівага паху ў яго закружылася галава. «Як добра пахнуць венікі ля лаз... Болей »
Валерыя Кустава – паэт, эсэістка, вядомая таксама як Валярына, нарадзілася 9 кастрычніка 1984 г. у Менску. Скончыла музычную школу па класе скрыпкі, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “Літаратурная работа” (2007), магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Мастацтвазнаўца”. Магістр мастацтвазнаўства (2008). Аўтар трох кніг вершаў: “Кроў Сусвету” (1996), “Каб неба сагрэць…... Болей »
У новай айчыне – другая кніга з серыі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”, заснаванай праграмнай радай тыднёвіка “Ніва”. Кніга распавядае пра вяртанне жыхароў Падляшша ў родныя мясцйіны з бежанства 1915 года. Вяртанне было нялёгкім і часам нават немагчымым. Прыязджаючы з далёкіх вандровак ў родную старонку, пакутнікі заставалі спаленыя датла вёскі, знішчаную гаспадрку, пустазелле і палын. Трэба было пачынаць усё ад пачатку, на нов... Болей »
Новая кніга паэзіі Ніла Гілевіча «У ноч на Пакровы » — працяг той неспакойнай размовы, якую паэт вядзе з чытачамі не адзін дзесятак гадоў. Галоўны балючы нерв размовы — па ранейшаму лёс Беларусі, беларускай мовы і культуры. Болей »