Некаторыя эксперты лічаць, што медыя занадта шмат увагі надаюць ЦВК, якая павінна быць «тэхнічным арганізатарам» выбараў. Але як прайсці міма яскравых выказванняў галоўнага тэхнічнага арганізатара — Лідзіі Ярмошынай? Днямі старшыня ЦВК падзялілася сваімі думкамі з чытачамі вузкапрофільнага выдання «Dipservice» — часопіса Міністэрства замежных спраў, прызначанага для замежных амбасад. Паводле яе словаў, палітыка — не жаночая справа. Болей »
У тыя часы было шмат спрэчак наконт таго, што важней: кілбаса ці мова? Нацыянальныя сімвалы альбо поўныя тавараў крамы? Але менавіта Дэкларацыя аб незалежнасці стала першым крокам да выхаду з эканамічнай галечы. Мала хто памятае, што разам з наданнем Дэкларацыі статусу канстытуцыйнага закону, у той жа дзень былі прынятыя пастановы аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці рэспублікі. Болей »
«Беларускі эканамічны цуд» — вельмі хутка гэтае словазлучэнне перайшло ў шэраг тых, якія ўзгадваюцца альбо з настальгіяй, альбо са здзекам. Можа быць, за гэтым прыйдзе і асэнсаванне неабходнасці рэформаў. Пра гэта ўяўна сведчыць змена лексікі на самым вышэйшым узроўні. «У Беларусі толькі лянівы можа не зарабіць. Мы што, ваюем, вайна ў нас ідзе ці яшчэ нешта? Трэба проста трохі варушыцца», — сказаў Лукашэнка жыхарам Маларыты падчас сваёй... Болей »
На гэтым тыдні Мінск наведалі еўрапейскія палітыкі. Найперш у Беларусі пабыла назіральная місія Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы пад кіраўніцтвам аўстрыйскага дэпутата Гізела Вурста. У складзе дэлегацыі быў таксама спецдакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні. У суботу чакаецца візіт і віцэ-старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, спецыяльнага каардынатара на парламенцкіх выбарах у Беларусі Кента Харстэда. Цікава, што яны хочуць тут пачу... Болей »
Бывай, Павел! Зранку ў сераду ў Кіеве загінуў таленавіты беларускі журналіст Павел Шарамет. Машына, у якой ён знаходзіўся, выбухнула на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і Івана Франко. Аўто належала кіраўніку інтэрнэт-выдання «Украінская праўда» Алёне Прытуле, але яе ў машыне не было. Выбух адбыўся ў 7.45 раніцы, калі Павел Шарамет выехаў з дому і праехаў некалькі дзясяткаў метраў. Пасля выбуху Шарамет быў яшчэ жывы. Мінакі выцягнулі я... Болей »
Група «АНЭКСІМ» Міхаіла Прохарава прадала сваю 20-працэнтную долю «Уралкалія». Пакупніком выступіў Дзмітрый Лабяк, уладальнік беларускай кампаніі «Юрас Ойл», афіцыйны дылер «Уралхіма» ў нашай краіне. Лабяк адразу ж заявіў, што выступае за аднаўленне альянсу «Уралкалія» з Беларускай калійнай кампаніяй (БКК). Болей »
Усіх, хто спадзяваўся на нейкія эканамічныя рэформы, спасцігла моцнае расчараванне. Дарадца Аляксандра Лукашэнкі па эканамічных пытаннях, найбольшы «рэфарматар» у яго камандзе Кірыла Руды быў выпраўлены паслом у Кітай. Бачна, менавіта ён будзе асвойваць кітайскія крэдытныя лініі. Болей »
У чарговы раз па Мінску прайшлі танкі. Рэпетыцыя парада адбывалася пры тэмпературы, блізкай да «кропкі плаўлення асфальту». Частка цэнтральнага праспекту пасля гусеніц ваеннай тэхнікі ў чарговы раз ператварылася ў «пральную дошку». Цікава, ці закладаецца адразу ў бюджэт параду рамонт вуліц, па якіх ён праходзіць? Болей »
У чарговы раз нас запэўнілі ў неверагодным. У тым, што росту коштаў у сувязі з дэнамінацыяй не будзе. Пра гэта Лукашэнка, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву фабрыкі «Спартак». «Росту цэн у сувязі з дэнамінацыяй не будзе. Гэта я вам гарантую, — цытуе Лукашэнку БелТА. — Мы за гэта адарвем галовы, калі хтосьці паспрабуе скарыстацца гэтым тэхнічным працэсам (гэта чыста тэхнічнае мерапрыемства)». Болей »
У першых днях ліпеня нас чакае не толькі пачатак дэнамінацыі. 1 ліпеня заканчваецца ўмоўны тэрмін «мараторыя на праверкі», якія здолелі выгандлеваць індывідуальныя прадпрымальнікі падчас зімніх пратэстаў. Зараз абодва бакі рыхтуюцца да актыўных дзеянняў. Яшчэ ў лютым Аляксандр Лукашэнка наконт праверак прадпрымальнікаў сказаў: «Правяраем і будзем правяраць!» Канешне, пры гэтым ён адзначыў: «Мы ўжо прынялі ўсе захады для таго, каб інспек... Болей »