Ігнат Дварчанін (1895-1937). Настаўнічае ў вясковых школах, трапляе на Заходні фронт І сусветнай і ўдзельнічае ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці — ён сябра партыі Беларуская сацылістычная грамада, дэлегат Усебеларускага з’езду. У 1918 працуе ў Маскве, спрыяе ўзнікненню Савецкай Беларусі. Потым пераязджае на захад, працуе на дробных пасадах у Вільні, Дзвінску, піша вершы. Урэшце трапляе на гісторыка-філалагічны факультэт Карлава ўнів... Болей »
Папулярны нарыс “Словы ў часе: ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння” – самы поўны на сённяшні дзень інтэграваны выклад найважнейшых з’яў літаратуры ХІХ—пачатку ХХ ст., у якім беларуская літаратура разглядаецца як неад’емная частка сусветнага літаратурнага працэсу. Аўтары кнігі — вядомыя ў Беларусі філолагі-літаратуразнаўцы і пісьменнікі, якія маюць вялікі досвед выкладання літаратуры ў вышэйшых і сярэдніх навучальных ус... Болей »
Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме. Болей »
Калі вы яшчэ не былі ў старажытным беларускім горадзе Слоніме, то спазніліся як мінімум на 200–300 гадоў. І шмат чаго ўжо не ўбачыце. Але моцна засмучацца не трэба. Бо Слонім — горад, пра які можна распавядаць бясконца, ды і паглядзець тут ёсць што нават і сёння. Кніга Сяргея Чыгрына прысвечана Слонімшчыне, яе гісторыі і помнікам, а таксама знакамітым людзям, якія адсюль родам. Болей »
Гэтае выданне ўяўляе сабой своеасаблівы даведнік па горадзе Слоніме і раёне, дзе арганічна пераплятаюцца мінулае і сучаснае Слонімшчыны. Кніга будзе цікавай усім тым, хто захапляецца гісторыяй і краязнаўствам сваёй Бацькаўшчыны, але найперш школьнікам і іх бацькам, настаўнікам і турыстам. Болей »
Выданне прысвечана гісторыі дзяржаўнай установы культуры «Слонімскі драматычны тэатр» з нагоды яе 30-годдзя. Першыя звесткі пра тэатральнае жыццё ў Слоніме адносяцца да XVIII стагоддзя, калі існаваў у 1744–1769 гадах слонімскі школьны тэатр пры езуіцкім калегіуме. У рэпертуары тэатра перава- жалі тады драмы на рэлігійныя, міфалагічныя і гістарычныя сюжэты. Паказы адбываліся пераважна на лацінскай, зрэдку на польскай мове. Звычайна гэты... Болей »
Гэты ўнікальны здымак друкуецца ўпершыню. На ім бачым вучняў і настаўнікаў Слонімскай беларускай прагімназіі (была такая навучальная ўстанова). Здымак зроблены ў Слоніме каля сцяны кляштара бернардзінцаў (каля цяперашняга Свята-Троіцкага сабора) у 1942 годзе. Хутчэй за ўсё фатографам быў Язэп Шыманчык. Аднавіць прозвішчы ўсіх вучняў і настаўнікаў, прысутных на фота, ужо немагчыма. Усё ж прайшло амаль 80 гадоў. У згаданай прагімназіі в... Болей »
У аўторак, 9 кастрычніка 1934 года, у Слонім на аўтамабілі “Пакард” з боку Баранавічаў прыехала амерыканка Луіза Арнэр Бойд (1887 — 1972). Адна з самых багатых жанчын ЗША была вядомай падарожніцай — даследавала Арктыку, Грэнландыю. Дагэтуль невядома, хто ёй распавёў пра Палессе. Ці яна пра яго дзесьці прачытала? У любым разе Бойд захапілася ідэяй там пабываць. У 1934-м падарожніца, як сябра Амерыканскага геаграфічнага таварыства, удзе... Болей »
Гэты здымак быў зроблены восенню 1945 года ў Баварыі ў лагеры для дзяцей з розных краін Еўропы, якія падчас Другой сусветнай вайны згубіліся ці засталіся без бацькоў. На ім трымае таблічку са сваім імем і прозвішчам Пётр Фабішэўскі. Ён нарадзіўся ў Слоніме 9 красавіка 1930 года ў сям’і Уладзіслава і Станіславы Фабішэўскіх. Якім чынам слонімец трапіў у Германію, невядома. Магчыма, быў вывезены нацыстамі. Фота захавалася ў Мемарыяльным му... Болей »
15 сакавіка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, доктара гістарычных навук, прафесара Васіля Іванавіча Мялешкі (1921 — 2004). З ім я шчыра сябраваў. І хоць быў ён на шмат гадоў за мяне старэйшы, але па-зямляцку адносіўся да мяне даволі прыветліва, без ніякай высакамернасці, а з радасцю заўсёды вітаў у сваёй мінскай кватэры, ці падчас нашых сустрэч на роднай Слонімшчыне. Васіль Іванавіч мне шмат дапамагаў, калі я ў яго п... Болей »