Бельскі беларускі ліцэй ужо неаднаразова трапляў на спісак перадавых ліцэяў ва ўсёй Польшчы ў рэйтынгу звышгімназічных школ, праведзеным адукацыйным месячнікам „Perspektywy” і газетай „Rzeczpospolita”. Месцы паасобных школ капітулам гэтага рэйтынгу вызначаліся паводле вышэйпрыведзенай формулы, дзе W — паказчык алімпійскіх поспехаў, L — лік вучняў школы, якія ў ІІІ этапе здабылі званне лаўрэата ў 2007 годзе, F — лік вучняў школы, якія ў ... Болей »
„Газпрам” — гэта не Гальфстрым. Толькі Гальфстрым можа сабе дазволіць задарма і вякамі абаграваць паўночную частку еўрапейскага кантынента. Што тычыцца расійскага „Газпрама”, то той за абагрэў Еўропы патрабуе грошы. І не абы-якія, а менавіта еўрапейскія. І не ўва ўсіх, а толькі ў тых еўрапейцаў, якія паспелі аб’яднацца пад дахам адзінай валюты еўра ў краіне з назвай сугучнай той валюце. Ну, а хто не паспеў туды ўцячы, то, як гаворыцца, ... Болей »
Ах, той Мінск... Кожны раз падаюся ў гэты не так аддалены горад з нейкай надзеяй, але калі задумацца з якой, я не ў змозе адказаць. Тэкст Лявона Вольскага „Менск і Мінск” кожны раз прымушае задумацца колькі Менску зараз у Мінску, колькі цукру ў цукры, як сказаў бы герой польскай кінакамедыі Станіслва Барэі „Пошуківаны, пошуківана” („Той, якога шукаюць, тая, якой шукаюць”). А што спалучае Менск і цукар? Тым, якія едуць упершыню, напэўна ... Болей »
Мінуў яшчэ адзін год. Аматары гучных назваў ужо ахарактарызавалі яго як год сусветнага фінансавага крызісу. Кажуць, што высакосныя гады больш за усё нясуць бяды. Прынамсі, так сцвярджаюць сухія статыстыкі. Можа яно і праўда, што менавіта высакосныя гады больш праблемныя, і надзеі на лепшае трэба ўскладаць на невысакосныя. Ды толькі тая праўда не для Беларусі. Бо ў нас, ужо трыста гадоў запар, калі ацэньваць аб’ёмам бед і здрады, што ні ... Болей »
Напярэдадні калядна-навагодніх ці навагодне-калядных (каму ў якой паслядоўнасці) святаў найменш хочацца з кімсьці, альбо чымсьці палемізаваць і дыскутаваць. Бо нішто так не стамляе як бессэнсоўныя спрэчкі. Асабліва, калі гутарка ідзе пра канфесійныя справы, пытанні веры і „правільнасці” практыкі. А між тым такія высвятленні даволі частыя як у побытавым жыцці, так і ў асяродках інтэлігенцыі, сярод людзей, якія лічаць сябе перакананымі ве... Болей »
Сёлетні, дванаццаты ўжо польска-беларускі літаратурны семінар „Бязмежжа” закончыўся ў апошнюю нядзелю (14.12.) у агратурыстычнай гаспадарцы „Бора-Здруй” у Новым Ляўкове Нараўчанскай гміны. Прэзентаваліся літаратары, якія ствараюць па-беларуску па абодвух баках мяжы. Распавялі яны пра свае творчыя змаганні і прадставілі свае найнавейшыя дасягненні. Несумненна, клімат месца, у якім праводзілася гэтае трохдзённае спатканне, спрыяў дэбатам ... Болей »
— Я доўга думаў як ахарактарызаваць у адным слове „Чарнарускую хроніку пракажоных”, — сказаў рэцэнзент, езуіт Вацлаў Ашайца, — і такі адказ знайшоў у кніжцы на 241 старонцы. Там прачытаем сказ: „Ікона — гэта душа, выяўленая на дошцы”. Сапраўды. Кніжка Яўгена Кабатца — ікона. Чаму? Бо ікона, як і кніжка, пішацца і яна не з’яўляецца простым адлюстраваннем рэчаіснасці. Ікона нясе ў сабе свет, які быў, ёсць і свет, які будзе... Рэцэнзент у ... Болей »
— Таямінца заключаецца ў тым, як скласці колеры адзін з адным, — гаварыў у фільме „Ikona na drogę” прызнаны ва ўсім свеце мастак з Валіл Лявон Тарасэвіч. Гэты дакумент прэзентаваўся ў палове мінулага тыдня на Беласточчыне — у беластоцкай Вышэйшай школе публічнай адміністрацыі і праз дзень — у Гарадку. На абедзвюх сустрэчах прынялі ўдзел аўтары фільма працягласцю ў 46 хвілін Ружа Фабіяноўская і Славамір Мальхарак, — нядаўна гэтыя дукумен... Болей »
З Паўлам ГЖЭСЕМ, аўтарам фатаграфічнага праекта „Маладыя мастакі”, вылучаным у пятым выпуску конкурсу Samsung Art Master, сустракаемся ў час вернісажу 14 лістапада г.г. у Замку Уяздоўскіх у Варшаве. Ганна КАНДРАЦЮК: — Паўлік! Вельмі цешыць мяне Твой поспех і тое, што магу пабываць на Тваім вернісажы. Твой праект будуе метанарацыю ўсёй конкурснай выстаўкі. На ёй паказаны творы 14 маладых мастакоў. Ставіш крытычнае пытанне сітуацыі, у яко... Болей »
У беларускай спартовай прэсе скандал. Гучыць гэта надзвычай нязвыкла. У беларускай прэсе, ды нейкі там скандал!? Як могуць быць у нас праблемы з прэсай!? І як такое прапусціла цэнзура?! І хоць спорт не палітыка, то ўсё адно, калі там бачыш скандальны матэрыял, міжволі закрадваецца думка, што артыкул усё ж выйшаў з чыйгосьці дазволу. А ўвесь той гвалт атрымаўся з нібыта адсутнасці належнага ўзроўню патрыятызму ў барысаўскіх аматараў футб... Болей »