Кніга гарадзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча распавядае пра заснаванне, існаванне і гістарычны шлях Тэўтонскага ордэна, які моцна паўплываў на гістарычны лёс Беларусі. Самыя цесныя адносіны Вялікага Княства Літоўскага з ордэнам пачаліся з 80-х гадоў XIV ст. і працягваліся больш за сто гадоў, да пачатку XV ст. Гэтыя адносіны нельга назваць добрасуседскімі. Хутчэй мела месца зацятая барацьба, у якой абодва бакі адстойвалі свае жыццёвыя ... Болей »
У «Поўні» ёсць чаканне на цуд, таксама беларускае – гаворыць аўтар кнігі. Другое месца Прэміі Гедройца 2019. Міхал Андрасюк — пісьменьнік, журналіст, дзяяч беларускай меншасьці ў Польшчы, сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” і ганаровы сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Нарадзіўся пры самай польска беларускай мяжы ў вёсцы Войнаўка. Жыве на стала ў мястэчку Гайнаўка пры белавескай пушчы. Дэбютаваў як пэўна і большасць... Болей »
Снарад упаў каля дарогі неспадзявана — прыляцеў аднекуль, і ніхто нават не пачуў. Асколкамі былі забіты чацвёра салдат з другога ўзвода і паранены ў жывот камандзір роты Сямён Кажанаў. Пакуль хавалі забітых, санінструктар перавязаў параненага. Капітан ляжаў крокаў за сто ад дарогі, на паляне, куды яго перанеслі салдаты. Ён доўга не мог гаварыць, толькі стагнаў, хоць болю вялікага і не адчуваў: адно пякло ўсярэдзіне. Хацелася піць. І яшч... Болей »
Венанцы Бутрым нарадзіўся ў г.Баранавічы ў 1936 годзе. Скончыў вучылішчы: тэхнічнае, Мінскае мастацкае. Быў электрыкам, мастаком-афарміцелем; настаўнічаў, працаваў у майстэрнях Мастацкага Фонда БССР. У літаратуры дэбютаваў у 1976 годзе ў часопісах “Маладосць” і “Нёман” вершамі і прозай, публікаваў асобныя творы ў абласным і рэспубліканскім друку. Болей »
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з ула... Болей »
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з ула... Болей »
Пісьменнік, рэвалюцыйны і грамадска-дзяржаўны дзеяч Фабіян Шантыр нарадзіўся 23 студзеня (4 лютага) 1887 года ў Слуцку ў сям’і рабочага-муляра. Пасля школы сам працаваў мулярам і з юнацкіх гадоў далучыўся да рэвалюцыйнага руху, за што быў арыштаваны царскімі ўладамі і два гады сядзеў у слуцкай турме (1905–1907). Пасля вызвалення жыў у Слуцку, Капылі, працаваў настаўнікам (1908–1910). Разгарнуцца таленту Ф. Шантыра бальшавікі-інтэрнацыян... Болей »
Пасля трэцяй «пары» Мішку перахапіў на інстытуцкім калідоры куратар і папрасіў адведаць аднагрупніка, які не прыходзіў на заняткі. І хаця хлопец меў іншыя планы, аднак мусіў, не заходзячы дадому, ехаць у перапоўненым аўтобусе на другі канец горада. Лёшка Рындзюк, так звалі аднагрупніка, здымаў пакой у прыватным сектары. Некалі Мішка да яго заходзіў, але даўно, на першым курсе. Адно і запомніў, што на хаце былі сінія аканіцы. Па тых акан... Болей »
Пясняр Янка Купала ў вершы «Жняя» параўнаў працавітую дзяўчыну з сонцам, а святар Адам Станкевіч у манаграфіі «Хрысціянства і беларускі народ» з сонцам параўнаў Хрыстову навуку. І тут святар выступіў як пясняр – пясняр хрысціянства, якое, на яго думку, дапамагло нам стаць беларусамі, стварыла нашу інтэлігенцыю, дало нацыянальнаму пачуццю сілу, родную мову зрабіла мовай рэлігіі і наогул «...запаліла небасяжныя зоры ідэалу разьвіцьця над ... Болей »
У новую кнігу эсэістыкі Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры і разам з тым надзеяй, што праз усе выпрабаванні ды нягоды мы дойдзем… дойдзем мы да той Беларусі, дзеля якой столькі выдатных сыноў і дачок ахвяравалі сабой Болей »