За некалькі месяцаў да майго вызвалення ў 1947 годзе сярод лагернікаў праводзілася апрацоўка лепшых спецыялістаў даць падпіску пасля заканчэння тэрміну на пераход у распараджэнне ГУЛАГа. Прапаноўваліся розныя месцы і пасады, умовы, кватэра і г.д. Некаторыя, безумоўна, на гэта ішлі, пагаджаліся. Кіраўніцтва лагераў усё казала нам, што пасля выхаду на свабоду і выезду з Сібіры на Захад нас зноў ізалююць ад грамадства і вышлюць у якія-неб... Болей »
Выданьне разьлічана на пачаткоўцаў у галіне пошуку фінансаваньня. Шматлікія важныя пытаньні (скразныя каштоўнасьці праектаў, лягічна-структурны падыход, гендэрны падыход і г.д.) тут не разглядаюцца. Аднак, засвоіўшы матэрыял, можна навучыцца пісаць удалыя заяўкі і пасьпяхова працаваць з фондамі з аб’ёмам фінансаваньня, адпаведным пачатковаму ўзроўню арганізацыі ў галіне фандрэйзінгу. Болей »
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Першыя гады пасьля Вялікай Айчыннай вайны працаваў паштальёнам у калгасе. У 1951 годзе скончыў Менскае пэдагагічнае вучылішча. Апошні год навучаньня (1955—1956) спалучаў з працай настаўніка ў адной са школаў Менску. У 1956 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (спэцыяльнасьць: «беларуская і расейская мова і літаратура»), а пасьля асьпірантуру пры ім. Сябра Саюзу пісьменьні... Болей »
Кніга літаратурна-крытычных артыкулаў Сяргея Кавалёва прысвечана маладой беларускай паэзіі 80-х гадоў. Многія з паэтаў, пра творчасць якіх ідзе гаворка ў кнізе, выклікалі небеспадстаўную прыхільнасць у крытыкаў і зацікаўленасць у чытачоў: Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Галіна Вулыка, Адам Глобус, Анатоль Сыс і іншыя. Болей »
Пані Чаротная (у маладосці – проста сімпатычная жабоцька) расказвае сваёй шматлікай радні аб прыгодах і знаёмствах, што напаткалі яе падчас вандроўкі да цёткі Крумкі. Ад роднай сажалкі ў Прыздвінні да Палангі – шлях не блізкі. Але падарожніцы дапамагаюць спрыт і таварыскі характар... Героі казкі – "насельнікі" Чырвонай кнігі. У кожнага з іх – свой характар і стаўленне да свету. Адпаведна гэтаму і разгортваюцца казачныя падзеі. Болей »
У паэме “Як песня, год мінае” паэт Алесь Корнеў паказаў шматфарбны вобраз роднай прыроды і жыццё лірычнага героя на працягу народнага каляндарнага года, яго адносіны да наваколля, да бацькоў і сяброў, да жанчын і, наогул, да ўсяго, чым жыве краіна. Болей »
Супраціў савецкай уладзе з боку моладзі Беларусі пасля ІІ сусветнай вайны. Што мы ведаем пра яго? Удзельнікі супраціву яшчэ сёння жывуць сярод нас, і дагэтуль з іх не знялі кляйма «вораг народу». Былых зняволеных раскідала па свеце: нехта пасля ГУЛАГу застаўся ў Расеі, нехта аказаўся ў Літве, але большасць – у Польшчы. У цэнтры аповеду – лёс Расціслава Лапіцкага, кіраўніка моладзевага антысавецкага супраціву на паўночным захадзе Беларус... Болей »
У кнізе апавядаецца пра жыццё i дзейнасць Расціслава Лапіцкага (1928-1950), стваральніка i кіраўніка нелегальнай моладзевай арганізацыі, змагара супроць таталітарызму, за свабоду i незалежнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Да Беларускае Інтэлігенцыі. Усе культурныя народы рупяцца аб чысьціні роднае мовы і працуюць дзеля гэтага ў вадумысловых установах ды выдаючы часапісы, пасьвячоныя чысьціні свае мовы. Беларусам балей чымся якошу іншаму народу трэба праца над чысьцінёй роднае мовы. Належым да народаў, што палітычна й культурна ўпалі i цяпер адраджаюцца. (Перадмова да 1-го выданьня, фрагмент) Болей »
Кожны чалавек, калі ўладкоўваецца на працу, мае не толькі абавязкі, але і правы. Пра тое, што варта ведаць пры ўладкаванні на працу, звальненні і размеркаванні, мы пастараліся змясціць у нашым дапаможніку. Тут вы знойдзеце інфармацыю пра юрыдычныя аспекты працы жанчын, маладых спецыялістаў і непаўналетніх. У дапаможніку мы пастараліся сцісла акрэсліць асноўныя асаблівасці якія дапамогуць хутка зарыентавацца ў працоўным праве звычайным л... Болей »