Слонім – адзін з нешматлікіх беларускіх гарадоў, дзе помнікаў архітэктуры захавалася больш, чымся было знішчана. Тут у найбольш русіфікатарскі савецкі час нікога не дзівіла і не шакавала беларуская мова на вуліцах ды ўва ўстановах.
www.belsat.eu

<iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/u1oHqLiPrgs?ecver=1" frameborder="0" allowfull... Болей »
Шляхціц з-пад Слоніма Іосіф Стаброўскі пражыў амаль сто гадоў, прайшоў праз расейскія каўказскія войны, у Першую сусветную даслужыўся да палкоўніка. Ацалеў пры бальшавіках, быў мабілізаваны ў Чырвоную армію, перажыў Другую сусветную вайну пад нямецкай акупацыяй і нават кіраваў музеем у Слоніме. На дзіва, заставаўся яго дырэктарам і некалькі гадоў пасля вайны. Неверагодная гісторыя чалавека, які ўратаваўся ад рэпрэсіяў, магчыма таму, што... Болей »
«Залаты век Беларусі» – тэрмін, які не сустрэнеш у афіцыйных падручніках і энцыклапедыях, але ён шырока выкарыстоўваецца ў прыгожым пісьменстве і ў навуковай гістарыяграфіі. У БССР і лукашэнкавай РБ ён не мог выкарыстоўвацца ў прынцыпе, бо аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы заўсёды цвердзяць, што менавіта яны стварылі ці ствараюць «залаты век» краіны. Толькі ў працах гісторыкаў у эміграцыі і незалежніцкай гістарыяграфіі праз параўнанне ... Болей »
Шляхецкі род Пуслоўскіх з-пад Слоніму здолеў адаптавацца да ўмоваў царскае Расеі. У пачатку XIX ст. ператварыў маёнтак каля Слоніму ў буйны прамысловы цэнтр, разбагацеў, але застаўся верны Рэчы Паспалітай. Цітус Пуслоўскі ў 1830 г. зарганізаваў, узброіў і стаў на чале тысячнага атраду паўстанцаў супраць Расеі. У XX ст. камуністы выкарыстоўвалі папяровую фабрыку Пуслоўскіх, але павагі да яе заснавальніка не выказвалі – перайменавалі Альб... Болей »
Сын вясковага настаўніка з-пад Горадні цяжкаю працаю ў голад і холад вывучыўся і дарос да акадэміка. Жывучы ў Пецярбурзе, не забываўся на сваё паходжанне і да скону захоўваў народныя звычаі. Справаю жыцця зрабіў капітальную працу «Беларусы», якая навукова давяла, што беларусы – народ, а не этнічная група, і што іхная мова – не расейскі дыялект. Таму пра яго не любяць узгадваць сённяшнія заходнерусісты.
<a href="http://belsa... Болей »
Мястэчка за 30 км ад Горадні пачыналася ў далёкім XV ст. як гаспадарскі двор. У XVII ст. на полі заклалі заранёў распланаванае і размеранае мястэчка, якое пачало разрастацца. Расейцы, захапіўшы Гарадзеншчыну, аддалі Скідзель у прыватнае валоданне ўдаве князя Чацвярцінскага, павешанага за здраду ў Варшаве паўстанцамі Касцюшкі. Скідзельцы раптам з вольных людзей ператварыліся ў прыгонных сялянаў і праз усё XIX ст. змагаліся за свае правы.... Болей »
Адзін з самых прыгожых і найлепей захаваных касцёлаў у Беларусі быў часткай буйнога езуіцкага комплексу, паўсталага ў цэнтры Горадні ў XVII-XVIII ст. Акрамя касцёла, захавалася аптэка канца XVII ст., будынак калегіума, дзе зараз самая жорсткая турма ў Беларусі. Касцёл у імя святога Францішка Ксаверыя слаўны сваёй аздобай: шэдэўральнымі алтарамі і адным з найстарэйшых у Еўропе дзейных гадзіннікаў, які паходзіць з XVI ст.
<a ... Болей »
Шляхцянка з-пад Горадні ўсё жыццё пражыла ў Беларусі – на Берасцейшчыне, у Горадні. Усюды рабіла нешта важнае для мясцовых людзей. Стварала вясковыя школкі, дапамагала паўстанцам 1863 годзе. А потым пачала пісаць пра тое, што больш за ўсё ведала і любіла. Пра шляхту, пра беларускіх сялянаў, пра мужнасць і жаночае раўнапраўе. Праславілася на ўвесь свет як літаратарка і засталася ў народнай памяці як чалавек, неабыякавы да чужога гора.<br... Болей »
Установа, створаная ў цяжкія гады наступстваў Першае сусветнае вайны і бальшавіцкага перавароту. Парастак беларускай Акадэміі навук. У Інстытуце беларускае культуры сабраліся найлепшыя навукоўцы, якія апантана стваралі сучасную беларускую навуку. Што з імі сталася ў 30-я сталінскія гады? Хто здолеў перажыць рэпрэсіі? Якая сувязь паміж Інбелькультам 1920-х і Скарынаўскім цэнтрам 1990-х гадоў?
<a href="http://belsat.eu" targe... Болей »
Адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі захаваў сваё значэнне буйнога гандлёвага ды прамысловага цэнтру і пасля захопу яго Расейскай імперыяй. Віцебск зрабіўся цэнтрам буйное губерні і месцам, дзе туліліся расейскія ўладныя ўстановы ды чынавенства. У пачатку ХХ ст. быў амаль цалкам зрусіфікаваны. Калі па стварэнні Савецкага Саюзу планавалася ўлучыць горад у склад Савецкай Беларусі – супраць выступілі мясцовыя камуністы. Чаму? Якім бы... Болей »