Бутэвіч Анатоль Іванавіч нарадзіўся 15 чэрвеня 1948 года на хутары Язавец Нясвіжскага раёна. Скончыў філфак БДУ (1971). Працаваў у БелТА, намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена», дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», у ЦК ЛКСМБ і ЦК КПБ, старшынёй Дзяржкамітэта РБ па друку, міністрам інфармацыі, міністрам культуры і друку Беларусі, Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Гданьску, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспуб... Болей »
Адбылося гэта падчас маёй сустрэчы з чытачамі Мінскай цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі. Спачатку, калі ўбачыў аўдыторыю, перад якой давядзецца выступаць, вельмі разгубіўся. Я і так не вялікі прамоўца, а тут сабраліся ці не друга-трэцякласнікі. Праўда, крыху пазней падышлі яшчэ і вучні крыху старэйшыя — з пятага і шостага класаў. І вось я сілюся знайсці з імі кантакт. Нарэшце выйсце знаходжу ў тым, каб аб’явіць свайго роду конку... Болей »
А граф неўзабаве развітаўся, і шыкоўная брычка яго, лёгка пагойдваючыся на рысорах, пакіравала да гасцінца. Нейкія пільныя справы клікалі яго да Варшавы. Калі ў пушчы графа ніхто надта не турбаваў, ён там, можна сказаць, бесклапотна бавіў час, дык тут, у Варшаве, пасля смерці бацькі на яго адразу абрынулася процьма клопатаў. А клопаты, якія б яны ні былі, — гэта вам не мухі, ад іх проста так не адмахнешся. Баючыся, што ў іх можна завязн... Болей »
Яна не помніла, як яе ўкладвалі спаць, што ёй казалі, як распраналі, гэта быў той стан, пра які яна марыла — праваліцца ў прадонне цемры і пустэчы. Толькі так яна цяпер магла існаваць. Прачнулася пад абед з цяжкаю галавой, але гэта яе не збянтэжыла, бо ведала, што сіндром пахмелля здымаўся стограмоўкаю гарэлкі. Яна паварушылася, паморшчылася ад болю: правая рука змярцвела. Адчула, што пасцель пад ёю мокрая... У пакой увайшла Ірына, дрэн... Болей »
На пачатку дзевяностых ён з парай таварышаў вазіў на продаж у Расію розныя рэчы: тканіны, цэлафан, мэблю, адзежу, харчы... З гэтага і жыў у сваім райцэнтры. Трэба сказаць — няблага. Але з жонкай нешта не задалося. Казалі — пагульвае, калі ён на Смаленск, Маскву, Невель выпраўляецца. Свет не без добрых людзей. Дазнаўся пра здрады і муж. Усе, хто ведаў Сяргея, у адзін голас пачалі казаць, што ён жонку абавязкова заб’е. Пра чорны пісталет ... Болей »
Цяперашнія раённыя вакзалы мала падобныя на тыя, што былі ў часы маёй маладосці. Нейкія яны занадта ціхія, малалюдныя, нават сумныя. Гэтак падумалася і зараз, калі сышоў са стаўбцоўскай электрычкі і апынуўся на аўтавакзале, адразу за чыгункай. Нехта з маіх землякоў-вяскоўцаў перад самай гэтай дарогай пераконваў мяне, што дабрацца да вёскі цяпер не так і складана, але трэба ехаць туды ў аўторак ці чацвер. У два гэтыя дні аўтобусы ходзяць... Болей »
Гардзей Віктар Канстанцінавіч нарадзіўся 19 жніўня 1946 года ў вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1984). Працаваў у часопісах «Беларусь», «Родная прырода», «Маладосць», «Полымя», «Вожык», у выдавецтве «Мастацкая літаратура», газеце «Літаратура і мастацтва». Болей »
Гэты шматпланавы твор, відаць, задумваўся аўтарам як традыцыйны сямейны раман з грунтоўным і няспешным даследаваннем характараў у іх сямейных і побытавых адносінах, як гэта і прынята ў сучаснай і класічнай літаратуры, якая мае нямала цудоўных прыкладаў такога роду. Але вядома, што ў наша ХХ стагоддзе з яго адрознымі ад папярэдніх часоў, парой ліхаманкавымі і бязладнымі рытмамі жыцця сямейныя рамкі цесныя і недастатковыя. І ўжо яны зусім... Болей »
Мятліцкі Мікалай Міхайлавіч нарадзіўся 20 сакавіка 1954 года ў вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1977) працаваў карэспандэнтам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1983 года — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 2002—2014 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Болей »
Яшчэ заставалася ладна часу да вяселля, і Аліна сястра вырашыла паказаць гасцям гарадок. Разам з Іванам і Алінай прыехалі Аліны аднакурснікі Ірына Замошына, Соф’я Ясючыц, Ганна Скрыпач. Яны і пайшлі знаёміцца з гарадком, прыгожым, гарыстым, з нізіннымі перападамі. «Мясцовасць нашага Наднямоння роўная. Уся ў лясах, рэках і рачулках. А тут і блізка няма лесу, ракі. Адны пагоркі ды палі», — падумаў Іван, а потым сказаў Аліне. Болей »