Беларускую АЭС хочуць будаваць на мяжы з Эўразьвязам. Нацыянальная Акадэмія навук (НАН) і Міністэрства энэргетыкі сыходзяцца ў меркаваньні: першую беларускую атамную электрастанцыю (АЭС) трэба будаваць на Гарадзеншчыне. Такая пазыцыя агучаная ў часе працы Беларускага энэргетычнага і экалягічнага форуму. Кукшынаўская і Краснапалянская пляцоўкі будуць трымаць у якасьці рэзэрву, пакуль не пачнецца будоўля. Пляцоўку ў Верхнядзьвінскім раёне... Болей »
Дэманстрацыя ў падтрымку байкоту. 30 жніўня 2008 г. беларусы правялі ў цэнтры Прагі, на Старамесцкай плошчы, акцыю ў падтрымку байкоту “парлямэнцкіх выбараў“ у Беларусі. У акцыі прыняло ўдзел больш за 60 чалавек. Апрача беларусаў у мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі чэскай арганізацыі “Маладыя Кансэрватары“, грузінскай дыяспары, а таксама ўкраінцы. Сябры грамадзянскага згуртаваньня “Свабодная Беларусь,“ суполкі “Пагоня“ і моладзеваг... Болей »
Літаратурная вечарына Альгерда Бахарэвіча. У нядзелю 25га траўня ў Беларускай клубоўні у Празе адбылася сустрэча зь беларускім пісьменьнікам Альгердам Бахарэвічам. Альгерд Бахарэвіч нарадзіўся ў 1975 годзе ў Менску. Аўтар чатырох празаічных кнігаў, удзельнік Бэрлінскага літаратурнага калёквіюму, шэрагу літаратурных фэстываляў у Польшчы, Славеніі, Нямеччыне. Паводле апытаньня інтэрнэт-парталу "Новая Эўропа", Бахарэвіч - найлепшы беларуск... Болей »
Паважаныя чытачы! Як бачыце, гэты, восьмы нумар нашага выданьня выйшаў зь вялікім, 4-хмесячным спазьненьнем. Галоўная прычына паўзы - гэта (спадзяемся) часовая няздольнасьць некаторых сяброў рэдакцыі поўнасьцю выконваць тэхнічную працу (набор і вярстаньне) - дзеля неадкладных асабістых працоўных абавязкаў. Што датычыцца знаходжаньня цікавага матар’ялу - тут праблемаў няма, і выглядае, што ня будзе. Каб магчы прадаўжаць выдавецкую працу,... Болей »
Сустрэча з Андрусём Хадановічам. 29-га ліпеня ў беларускай клюбоўні ў Празе адбылася цікавая сустрэча з паэтам і бардам Андрусём Хадановічам, удзельнікам літаратурнага фэстывалю Месяц аўтарскага чытаньня ў Брно. Людзей у клюбоўню прыйшло больш чым разлічвалі сабраць і таму некалькі чалавек размесьціліся на дыване на падлозе. Андрэй спачатку прачытаў некалькі правакацыйных вершаў, каб справакаваць слухачоў на дыялёг і на працягу 2 гадзін... Болей »
Што дзяліць? Нядаўна, калі я знайшоў землякоў у Празе Чэскай, вельмі ўзрадаваўся, бо сапраўды акрамя расейскай, украінскай ды чэскай мовы тут ня чуў іншай. Раптоўна прыйшла магчымасьць ня толькі паразмаўляць на роднай мове але й пазнаёміцца зь мясцовымі беларусамі, якіх, як я даведаўся, ня вельмі шмат, але ж яны неяк гуртуюцца. Першае ўражаньне было вельмі добрым і пачуцьці перапаўнялі мяне, Я быў вельмі задаволены ад адносінаў, якія, я... Болей »
Выбары бяз Выбару. Фотавыстава. 19 сакавіка - 30 красавіка пройдзе выстава, прысьвечаная прэзідэнтскім выбарам у Беларусі. 19 сакавіка ў 17 гадзін пад патранатам былога прэзыдэнта Чэскай Рэспублікі Вацлава Гаўла і рэктара Карлавага ўнівэрсытэту Вацлава Гампла ў праскім Каралінуме ( Křížová chodba galerie Karolinum, Ovocný trh 5, Praha 1 - Staré Město) адбудзецца адкрыцьцё выставы “Выбар бяз выбару. Беларусь – сакавік 2006-га”. Атмасфэру... Болей »
Канец “аксамітнай” дыктатуры. Тое, чаго мы чакалі і адначасова баяліся, адбылося. Беларускі рэжым нарэшце паказаў усім і ўся, што цэтлік “апошняй дыктатуры Эўропы”—гэта не гіпэрбала, а рэчаіснасьць. Напачатку стаяла фальшывае адчуваньне ўласнай бясьпекі: з дапамогай уласнай прапаганды рэжым урэшце сам пераканаў сябе, што ён карыстаецца народнай падтрымкай і што яму нічога не пагражае. Далей адбылася “прыкрая” памылка: дазвол на тэлевыст... Болей »
У Празе адбылося адкрыцьцё клюбоўні беларускае грамады. На прэзэнтацыі прысутнічала блізу 30 чалавек зь ліку эмігрантаў, палітуцекачоў, а таксама грамадзян Беларусі, якія па прыватных ці службовых справах знаходзіліся гэтым часам у сталіцы Чэхіі. Ініцыятарамi заснаваньня беларускае клюбоўні ў Празе сталіся сп. Юрка Станкевіч і сп-ня Зося Крук. У інтэрвію Радыё Рацыя Станкевіч выясьніў, што ідэя клюбоўні ўзьнікла з прычыны расьцярушанась... Болей »
Пакаленьне і Рэвалюцыя. Калі Аляксандар Казулін заклікаў моладзь, што сабралася на Кастрычніцкай плошчы ў намётавым лягеры, разыйсьціся, у адказ яму выгукнула згоднае, бяз роздуму: “Застаемся!” Пазьней як заклік, так і рашучае жаданьне юнакоў і дзяўчат застацца любым коштам на плошчы сустрэліся з цэлым шэрагам інтэрпрэтацыяў і непаразуменьняў. У рэшце рэшт, Казулін меў рацыю, празь некалькі дзён намёты ліквідавалі, ягоныя жыхары ня вытр... Болей »