Лёсы чатырох. 7 траўня спаўняецца роўна 10 гадоў з часу знікнення былога міністра ўнутраных справаў Юры Захаранкі. «Дакладваю аб тым, што…» Гэта была першая падобная гучная справа. Потым раптоўна зніклі палітык Віктар Ганчар і бізнесмен Анатоль Красоўскі, яшчэ праз год — тэлеаператар Дзмітры Завадскі. Перад гэтым у красавіку 1999 году пры дзіўным збегу абставінаў загінуў папулярны палітык Генадзь Карпенка. А сёння справы зніклых не расс... Болей »
Палітбюро-2009 Русалка на аблоках. Выходзіць на трыбуну маладая прывабная жанчына, добра апранутая, з ласкавай усмешкай, і пачынае свой выступ шматзначнай фразай: «Я плавала ў басейне, і мне прыйшла ў галаву думка…» Аляксандр Фядута піша пра Наталлю Пяткевіч — у цыкле «Палітбюро-2009». Яна пачала працаваць у Адмі! ністрацыі прэзідэнта Беларусі ледзь не ў жніўні 1994 г. На працу зусім яшчэ юную Наталлю Пяткевіч браў Аляксандр Марыскін. Г... Болей »
Рашэнні на сотні мільёнаў даляраў. У панядзелак стала вядома, што Беларусь адмовілася прадаць дзярждолю ў Мазырскім НПЗ, якую хацелі атрымаць «Газпромнефть» і ТНК. Лукашэнка зноў лётаў у Расію для сустрэчы з Дзмітрыем Мядзведзевым. Гэта ўжо трэцяя падобная паездка беларускага кіраўніка ў суседнюю дзяржаву за апошні месяц. Першая адбывалася 19 сакавіка ў загарадным Завідаве, другая — 21 сакавіка на лыжах у Сочы, трэцяя — 10 красавіка ў р... Болей »
«Будзе час, калі я адкажу на пытанні» - заявіў міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў у часе прэс-канферэнцыі, пасля таго як 5 красавіка яго адправілі ў адстаўку. Афіцыйная трактоўка — праз стан здароўя. Сказаць, што гэтая падзея стала нечаканасцю, нельга: яе чакалі ўжо даўно. Сваю пасаду Навумаў займаў аж ад верасня 2000 году, калі замяніў на ёй Юрыя Сівакова. Да гэтага ўраджэнец Смаленску Навумаў займаў пасады камандзіра спецыяль... Болей »
І вып’ем, і закусім. Беларусь запрасіла ў Расіі яшчэ 2 мільярды даляраў крэдыту. «Расія на гэтым этапе адмовіла» Беларусі ў крэдыце на 100 млрд расійскіх рублёў, перадалі ў аўторак інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на крыніцы ў Міністэрстве фінансаў Расіі. Яны ж паведамілі, што Мінск адразу запрасіў новы крэдыт — на 2 млрд даляраў. Раней выказваліся меркаванні, што Расія абумоўлівае чарговую порцыю грошай прызнаннем Абхазіі і Асеціі. ... Болей »
Крызіс вяртае беларусаў дахаты. Палякі з літоўцамі вымушана едуць з заробкаў дамоў. Праз гэта шмат хто з нашых суайчыннікаў губляе працу ў Літве і Польшчы. Сяргей працаваў у Варшаве ў вялікай бу даўнічай кампаніі. Яшчэ нядаўна ён плана ваў перабрацца стуль у Партугалію. Цяпер жа з Партугаліі пачалі вяртацца польскія будаўнікі, і яму трэба думаць, як утрымацца ў Варшаве. На асноўнай працы ён зарабляў каля тысячы еўра, акрамя гэтага, падп... Болей »
Дайце толькі нам юаняў, хунвэйбіны ў нас свае. Агульная сума замежных запазычванняў ад пачатку году сягнула астранамічнай лічбы $5,2 млрд. Да залежнасці ад Расіі дабавілася прывязка да Кітаю. Беларусь атрымае амаль $3 млрд ад Кітаю на аснове ўгоды «своп» на няясных умовах. Угода «своп» — гэта своеасаблівы тып здзелак абмену, ад англійскага слова «swap», абмен баш на баш. Згодна з пагадненнем аб валютнай угодзе «своп», заключаным між Нац... Болей »
На парозе важных рашэнняў. 12—13 сакавіка Беларусь з афіцыйным візітам наведае Еўракамісар у замежных сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр. Гэта ўжо другі камісар Еўрасаюзу, які цягам месяца наведвае Мінск. Першым у лютым у Беларусь прылятаў Хаўер Салана. «Мы сапраўды бачым магчымасць наблізіць Беларусь да Еўропы і гатовыя шмат для гэтага зрабіць», — заявіла напярэдадні прыезду еўрачыноўніца. Таксама Ферэра-Вальднэр ... Болей »
Хрысціянскія прынцыпы, беларускі патрыятызм. Менавіта такі слоган 28 лютага вісеў у актавай залі Дому культуры МТЗ, дзе праходзіў Устаноўчы з’езд партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. За апошняе дзесяцігоддзе гэта толькі другая спроба зарэгістраваць у краіне палітычную сілу. Першую ў 2007 годзе рабіў Уладзімір Навасяд, але Мін’юст адмовілася рэгістраваць ягоную Партыю свабоды і прагрэсу. Аргкамітэт БХД пачаў працу яшчэ ў 2005 годзе... Болей »
Працэс пайшоў. На мінулым тыдні на Мінск абрынуўся цэлы дэсант еўрапейскіх візіцёраў. Спачатку ў Беларусь прыехала дэлегацыя ПАСЕ на чале са старшынём камісіі па палітычных пытаннях Ёранам Ліндбладам. Потым завітаў прадстаўнік Еўрасаюзу па пытаннях супольнай замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Хаўер Салана. Ну і пры канцы тыдня ў сталіцы была неафіцыйная дэлегацыя Еўрапарламенту. Найбольш важным быў, безумоўна, прыезд Хаўера Саланы. Уп... Болей »