3 чэрвеня 2009 года старшыня выканкама Брылеўскага сельскага Савета Уладзімір Ільіч Мажораў праводзіў прыём па асабістых пытаннях. За дапамогай звярнулася Любоў Мікалаеўна Пынцікава -- малаказборшчык УКАП “Фірма “Днепр”. Яна скардзілася на тое, што кіраўніцтва фірмы мала звяртае ўвагі на закуп малака ў насельніцтва ў частцы тэхнічнага забяспячэння малаказборшчыка ўсім неабходным. Маецца на ўвазе тое, што калёсы, на якіх перавозіцца мала... Болей »
У вашых руках чарговы нумар “Брылеўскага летапісу”. Але ён не зусім звычайны, бо мае парадкавы № 100. Так-так: у нашага вясковага выдання сёння першы юбілей. Убачыўшы свет у маі 2006 года, “Летапіс” гэтыя тры гады быў разам з вамі, пільна ўглядаўся ў наша жыццё і ў тыя падзеі, што адбываліся навокал. І са сваіх старонак шчыра распавядаў пра ўсё гэта. Ён знайшоў сяброў і прыхільнікаў не толькі ў нашых вёсках, але і далёка за іх межамі, і... Болей »
20 мая 2009 года адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеўскага сельскага Савета. Галоўнае пытанне павесткі дня - аб выкананні праграммы ўдасканалення сацыяльнай работы з адзінокімі і адзінока пражываючымі на тэрыторыі сельсавета грамадзянамі сталага ўзросту. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў у сваёй справаздачы адзначыў, что гэтае пытанне вельмі важнае і заўсёды знаходзіцца ў цэнтры ўвагі дзяржавы. У нашым раёне распрацава... Болей »
Шмат намаганняў патрабуе амаль кожны дзень брылеўскае наваколле. Работнікі мясцовага ўчастка “Жылкамгаса” на чале з А.М.Сілковым імкнуцца, каб наша вёска была прыгожая, каб тут заўсёды быў добраўрападкаваны выгляд. На змену ручным косам прыйшлі механізаваныя прыстасаванні, і ўсе мы рэгулярна чуем іхнія галасы ля сваіх дамоў. Калі патрабуецца нешта больш магутнае, кіраўніцтва раённага “Жылкамгаса” накіроўвае ў Брылі адпаведную тэхніку. Н... Болей »
9 мая 2009 г. адбыўся першы ў гэтым годзе выган брылеўскага грамадскага статка на веснавыя палеткі. Звычайна гэта святочная з’ява адбываецца 6 мая -- на Юр’я, у дзень святога Гергія Перамоганосца. Нашы продкі ставіліся да гэтага дня з вялікай пашанай і рабілі адпаведныя рытуальныя дзеянні. У дзень першага выгану жывёлы ў поле гаспадар запальваў перад іконай грамнічную свечку ці свечку, набытую ў храме на Вялікім тыдні. Стол накрывалі чы... Болей »
25 красавіка 2009 года ў жыцці нашай зямлячкі Марыі Мікалаеўны Фраловай пачаўся новы адлік -- яна пайшла замуж. Яе абраннік -- Аляксей Міхайлавіч Лыськоў з Бялыніцкага раёна. Ён працуе электрыкам у тамашніх раённых электрычных сетках. А пазнаёміліся нашы маладыя людзі ў вёсцы Свяцілавічы, што ў СПК “Калгас імя К.Заслонава”, куды Марыя паехала працаваць эканамістам пасля заканчэння магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа імя К.Арлоўскага... Болей »
Чалавек з песеннага краю. Усё пачынаецца з вытокаў. Той асяродак, у якім чалавек зьяўляецца на свет, робіць першыя крокі і гаворыць першыя словы, назаўсёды кладзецца адбіткам на ўсё жыццё. І калі хочаш зразумець чалавека, якога сустракаеш на сваім шляху - спытай, адкуль ён і дзе ягоныя карані. Ёсць у Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці вельмі незвычайнае месца - вёска Саматэвічы. Незвычайнасць тых мясцін у занадта вялікай канцэнтра... Болей »
З пастырскага паслання на Вялікдзень 2009 ...Сёння мы ўсе спяшаемся ў нашыя прыгожа аздобленыя святыні, каб пад велічны перазвон званоў і ўзнёслы спеў “Хвала на вышынях Богу” святкаваць урачыстасць, якая з’яўляецца падмуркам нашае веры. Яшчэ святы Павел сказаў, што “калі Хрыстус не ўваскрос, дык марнае і прапаведаванне нашае, і вера наша марная”. Мы здольныя весці вялікія змаганні дзеля новых дасягненняў у навуцы і тэхніцы, у культуры і... Болей »
Дружба - Freundschaft. 4 красавіка 2009 году Брылі чарговы раз сустракалі дэлегацыю з заходненямецкага горада Фрэдена. Сяброўства з гэтым горадам пачалося ў брыльеўцаў у 1994 годзе, і на працягу 10 гадоў мясцовыя школьнікі ездзілі туды на аздараўленне. Зараз такіх паездак няма, але нямецкія сябры кожную вясну напярэдадні святкавання Вялікадня прыяжджаюць да нас са сваімі падарункамі. Болей »
Зробленае і планы. 18 сакавіка 2009 года адбылася чарговая сесія Брылеўскага сельскага Савета. Галоўнае пытанне - аб выніках працы ў 2008 годзе і планах на перспэктыву. Старшыня выканкама сельсавета Ўладзімір Іліч Мажораў у сваёй справаздачы падкрэсьлью, што мінулы год быў спрыяльным для сельскай гаспадаркі. Болей »