Найбольшы розгалас напрыканцы 2016 г. выклікалі вынясенне абвінаваўчага прысуду блогеру Эдуарду Пальчысу і ўзбуджэнне крымінальных справаў у адносінах да трох беларускіх аўтараў расійскае інфармацыйнае агенцыі “Рэгнум” за распальванне нацыянальнае і іншае сацыяльнае варожасці. Памянёныя справы з’яўляюцца люстэркавым адбіткам адна адной. Болей »
У перыяд выбарчае кампаніі ціск на беларускія СМІ і журналістаў некалькі зменшыўся. Так, не было зафіксавана новых выпадкаў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, што з’яўляецца адной з найбольш сур’ёзных праблемаў беларускай незалежнай журналістыкі апошняга часу, масавых перашкодаў працы журналістаў падчас выбараў, іншых формаў непрыхаванага ціску на недзяржаўныя медыі. Болей »
Паводле звестак Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь на 1 ліпеня 2016 г. у краіне зарэгістраваныя 1592 перыядычныя друкаваныя выданні, з якіх толькі 437 з'яўляюцца дзяржаўнымі. На падставе гэтай статыстыкі прадстаўнікі беларускіх уладаў заяўляюць пра перавагу ў краіне недзяржаўнай прэсы. Аднак паводле даных ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” большасць з прыватных газетаў і часопісаў з'яўляюцца выключна камерцыйнымі праектамі ... Болей »
Пачатак 2016 года характарызаваўся ўзнаўленнем адміністрацыйнага пераследу беларускіх журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ, які прыпыніўся пасля жнівеньскага публічнага абяцання прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі разабрацца з сітуацыяй. За студзень – сакавік 2016 г. двое гомельскіх журналістаў 7 разоў былі пакаранцыя буйнымі штрафамі, а ў красавіку – яшчэ тройчы. Болей »
Асноўным чыннікам, які ўплываў на становішча са СМІ ў Беларусі ў 2015 г., былі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яны адбыліся ў кастрычніку 2015 г. Напярэдадні выбараў заканадаўства пра СМІ і практыка яго застасавання сталіся больш жорсткімі. Магчыма, на гэта паўплывала і імкненне ўладаў узмацніць кантроль над асвятленнем сродкамі масавай інфармацыі эканамічнай сітуацыі ў краіне, якая пачала пагаршацца. Болей »
21 жніўня была прынятая Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь N810 «Аб экспертных камісіях па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму». Гэтым дакументам былі зацверджаныя Палажэнне аб Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі што да наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізма і склад камісіі. Акрамя таго, было рэкамендавана аблвы... Болей »
Асноўныя пазітыўныя падзеі медыйнага года адбыліся на яго пачатку. Былі спыненыя крымінальныя справы супраць журналістаў Андрэя Пачобута і Антона Сурапіна, было адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асоб часопіса "Arche. Пачатак" (Гл. Судовыя справы). Гэтыя канфлікты знаходзіліся ў цэнтры ўвагі міжнароднай грамадскасці, і іх вырашэнне можа сведчыць пра спробы афіцыйнага Мінска разблакаваць адносін... Болей »
У першай палове года ціск на СМІ і журналістаў узмацніўся. Выкарыстоўваючы ў якасці нагоды расследаванне крымінальнай справы па факце паклёпу на генарала КДБ Івана Каржа, спецслужбы правялі ператрусы ў журналістак Святланы Калінкінай, Марыны Коктыш, Наталлі Радзінай, Ірыны Халіп, з іх кватэр, а таксама з рэдакцыі газеты “Народная воля” і офіса “Хартыі-97” было забрана абсталяванне, якое на працягу года не вярнулі (пры гэтым журналісткі ... Болей »
Разам з тым, не ўсе СМІ своечасова накіравалі дакументы на перарэгістрацыю. У выніку на 1 лютага 2010 г. перарэгістрацыю прайшлі 67,3% друкаваных СМІ (733 выданні), а недзяржаўных - 72,1% (527 выданняў). Сітуацыя ў сферы электронных СМІ некалькі горшая. Перарэгістрацыю на 1 лютага прайшлі 52,8 % радыё- і тэлепраграм (121), а недзяржаўных - 62,9 % (39). З 6 зарэгістраваных на момант уступлення ў сілу закона "Аб СМІ" інфармацыйных агенцтв... Болей »
2008 год аказаўся складаным і неадназначным для беларускай журналістыкі. Нягледзячы на некаторыя станоўчыя змены ў канцы года, асноўныя праблемы ў сферы СМІ (эканамічная дыскрэдытацыя незалежных выданняў, неадпаведнасць дэмакратычным стандартам заканадаўства ў сферы СМІ, абмежаванні доступу да інфармацыі) вырашаныя не былі. Болей »