Беларусь адзначае галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці і 70-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Рашэнне святкаваць Дзень Незалежнасці 3 ліпеня было прынятае падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года. Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч сённяшні дзень адзначае на лецішчы. Гэта важны дзень ў гісторыі Беларусі адзначае ён але... Болей »
Назіральнік падаў заяву ў Брэсцкую гарацкую выбарчую камісію з просьбай пазбавіць кандыдата рэгістрацыі У якасьці кантактных тэлефонаў кандыдат Тарасаў Валеры Васілевіч, падаў нумар свайго працоўнага телефону (8-0162) 423412 і нумар тэлефону і факсу прыёмнай свайго кіраўніка – глаўурача УАЗ “Брэсцкай Центральнай паліклінікі” Кляуса Сяргея Вільгельмавіча - (8-0162) 426545, а таксама электронны адрас гэтай паліклінікі: asu_bcp@brest.by Болей »
Павышаць інфармаванасць людзей пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі хочуць у Берасці. Тут прадстаўніцтва рэспубліканскага грамадскага правааабарочнага аб’яднання Беларускі Хельсінкскі Камітэт пачынаюць кампанію, якая ўключае інфармацыйную, прававую і адукацыйныя складнікі, - распавёў каардынатар БХК у Берасці Ігар Маслоўскі. Болей »
Гістарычнае мінулае Брэстчыны непарыўна звязана з імёнамі знакамітых землякоў . Менавіта з сяла Лышчыцы пайшоў род Лышчынскіх. Тут 4 сакавіка 1639 года ў сям'і служылага шляхціча нарадзіўся беларускі мысляр , атэіст і матэрыяліст Казімір Лышчынскі. Брэсцкая зямля стала радзімай выбітнага польскага пісьменніка , публіцыста і грамадскага дзеяча Юльяна Урсына Нямцевіча. Сядзіба ў вёсцы Скокі, дзе ён нарадзіўся , зноўку адраджаецца . Пасля ... Болей »
У суд Ленінскага раёна Берасця выклікаюць старшыню абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Уладзіміра Вуека. Прычына правядзенне 30 студзеня нібыта ў забароненым месцы пікета па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў ад кааліцыі “Талака”. Уладзімір Вуек адзначыў, што такім чынам прадстаўнікі праваахоўных органаў парушаюць беларускае заканадаўства: Атрымліваецца, што з аднаго боку група па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты паві... Болей »
Праваабаронцы і грамадскія актывісты Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца, Вячаслаў Болбат, Віктар Мезяк, Мікалай Чарнавус, Рыгор Грык і Анжаліка Камбалава звярнуліся да новага старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Юрыя Грамакоўскага з прапановамі аб дэмакратызацыі рашэння аб масавых мерапрыемствах. Болей »
Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу праваабаронцаў з Бярозы, якія прасілі прызнаць незаконннай забарону пікета 4 жніўня і адмяніць рашэнне суду Бярозаўскага раёну, які прызнаў рашэнне райвыканкаму правамоцным. Па словах праваабаронцы Сержука Русецкага, адмова ў пікеце ў падтрымку палітвязняў парушыла канстытуцыйнае права на свабоднае выказванне сваіх поглядаў і меркаванняў. Болей »
Трыццаць чатыры мільёны беларускіх рублёў – такую сумму ў Берасці павінна выплаціць Галоўнае спецыялізаванае канструктарскае бюро былому працоўнаму Сяргею Іванову. Справа была выйграна з дапамогай Незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці. Раённы суд палічыў ягонае звальненне па прычыне хваробы незаконным. Болей »
Бярозаўскія праваабаронцы не ў стане заключыць дамову на абслугоўванне пікета 10 кастрычніка з Бярозаўскім РАУСам. Паводле пастановы Савета міністраў ад 2012 года, павінен звяртацца наконт дамовы раённы выканаўчы камітэт, дзе праваабаронцы зарэгістравалі заяву, кажа праваабаронца Сяржук Русецкі: Болей »
За тры дні прайшлі тры судовыя паседжанні. Апошняе з іх адбывалася ў закрытым рэжыме. 4 і 5 верасня адкрыта слухалі сведкаў следчых дзеянняў з індусамі, затрыманымі на мяжы. Быў выкліканы перакладчык з англійскай мовы, які павінен быў спраўдзіць дакладнасць першапачатковага перакладу. Болей »