У нядзелю, 11 кастрычніка, у Мінск прыбыў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. У міжнародным аэрапорце беларускай сталіцы афіцыйнага прадстаўніка Папы Францішка ў нашай краіне сустрэлі супрацоўнікі Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі мясцовага Касцёла і дзяржаўных уладаў. Ад імя мясцовага каталіцкага епіскапату Апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча на беларускай зямлі прывітаў Генеральны сакра... Болей »
Свет патрабуе Евангелля! Асабліва сёння, у цяжкія часы. Патрабуе таксама людзей, якія будуць перадаваць яго. Людзей радасных, гатовых дзейнічаць і аўтэнтычных. Тых, хто будзе ўліваць у сэрцы іншых веру, надзею і любоў. Абвяшчэнне Евангелля – місія кожнага. Усе мы пакліканы быць місіянерамі ў сваіх асяроддзях. Краі зямлі знаходзяцца ў нашых сэрцах, дамах і на месцах працы. Мусім быць тымі, хто расказвае пра Бога іншым і такім чынам стано... Болей »
На ружанцы можна маліцца ў любы час, але месяц кастрычнік прыгадвае нам аб гэтай малітве асаблівым чынам праз свае характэрныя набажэнствы, якія часта пачынаюцца песняй “Завітай, Каралева Ружанца Святога”. Цяперашняя сітуацыя ў свеце, выкліканая жудаснай эпідэміяй каранавіруса, а таксама сацыяльна-палітычная сітуацыя ў нашай краіне і ў многіх нашых сем, ях, закранутых болем і няўпэўненасцю ў заўтрашнім дні, заклікае людзей мабілізавацца... Болей »
Калі ўваходзіш у касцёл, позірк міжволі скіроўваецца на галоўны алтар, дзе прабывае Бог, дзе складаецца ахвяра праз малітву святара і супольнасці вернікаў. Гэта найцудоўнейшае месца ў кожнай святыні, яе сэрца. Сапраўдным упрыгожаннем касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне доўгі час таксама быў разьбяны галоўны алтар. Усё ўнутранае ўбранства святыні, якая славілася прыгажосцю і густам, ператрывала дзве сусветныя вайны, але... Болей »
Сёння мы часта з’яўляемся сведкамі таго, як малады чалавек не лічыцца з меркаваннем дасведчанай асобы. Вельмі часта старых людзей адштурхоўваюць на абочыну жыцця, каб не перашкаджалі сваімі парадамі. “Пажылыя людзі – гэта тыя, хто нясе нам гісторыю, навучанне і веру, хто пакідае нам спадчыну. Яны, як старое віно, маюць унутраную сілу перадаць нам высакароднае наследдзе”, – сказаў папа Францішак падчас аднаго са сваіх казанняў. Чалавек, ... Болей »
Падабаецца нам гэта ці не, свет увесь час змяняецца. Ён выглядае зусім інакш, чым 20, 40, 50 гадоў таму. На нашых вачах змяняюцца пакаленні людзей. Прыходзіць новае, маладое, а старэйшае адыходзіць па ўзнагароду да Бога. Гродзенская дыяцэзія за апошнія паўгода страціла чатырох руплівых святароў. Іх змянілі новыя святары, якія нядаўна ў катэдральнай базіліцы прынялі прэзбітэрскія пасвячэнні. Выбар пераемнікаў абумоўлены ўпэўненасцю, што ... Болей »
Мабыць, любы чалавек, які лічыць сябе прыхільнікам Маці Божай, хоць бы раз у жыцці задаваўся пытаннем: чаму ў нас так шмат выяў Марыі, калі Маці Божая адна? А адказ просты. Па аналагічнай прычыне мы робім шмат фатаграфій любімай асобы: некаторыя здымкі лепш выражаюць пэўныя рысы характару альбо адлюстроўваюць нейкі аспект яе прыгажосці, а часам увекавечваюць абставіны незвычайнай сустрэчы. Не можам “развітацца” з такімі выявамі. Таксама... Болей »
Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса ўжо больш за чвэрць стагоддзя з’яўляецца Сусветным днём малітвы аб святасці святароў. Гэты дзень устанавіў св. Ян Павел II у 1995 годзе, каб усвядоміць вернікам іх адказнасць за якасць святарскіх пакліканняў і заахвоціць маліцца за пастыраў. Выбар урачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса быў натхнёны дэвізам святога пробашча Яна Віянэя, апекуна святароў, які сцвярджаў, што “святарства – гэта любоў Сэрц... Болей »
Святога Духа называюць самай загадкавай Асобай Найсвяцейшай Тройцы. У Старым Запавеце Яго апісваюць як “руах”, альбо подых, вецер. Святога Духа нельга ўбачыць, але Ён эфектыўна дзейнічае і змяняе рэчаіснасць вакол нас. зячы з гэтага свету, не хацеў пакідаць людзей сіротамі. Сказаў, што, нягледзячы на свой адыход, пасылае Святога Духа, каб суцешыў нас, растлумачыў праўду пра Яго і Айца і зрабіў здольнымі выканаць сваё пакліканне. Святы ... Болей »
Несумненна, многія з нас усведамляюць вялікі доўг удзячнасці, які маем перад св. Янам Паўлам II. Святы Айцец жыў у часы 2-юх таталітарных сістэм – нацызму і камунізму – якія тапталі чалавечую годнасць і сям’ю. Ён у значнай ступені спрыяў адраджэнню Касцёла ў сучаснай Беларусі: заснаваў нашу дыяцэзію, прызначыў першага біскупа. Святы Папа вяртаў годнасць сям’і, якая служыць сустрэчы чалавека з чалавекам і чалавека з Богам. Бачыў у ёй пе... Болей »