Юбілейная гісторыя 19 снежня 2006 года спаўняецца 100 год з дня нараджэння Леаніда Ільіча Брэжнева. У свой час ён кіраваў вялізнай краінай - Саюзам Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, з якой і пачаліся для многіх з нас жыццёвыя шляхі. У гэты юбілейны дзень прапаную чытачам “Брылеўскага летапісу” унікальныя фотаздымкі, якія трапілі да мяне яшчэ пры жыцці Л.Брэжнева. А аддаў іх мне ў 1980 годзе мой інстытуцкі сябар Саша Саліенка, да якога ... Болей »
Дыялог з народам 19 снежня 2006 г. у госці да жыхароў вёскі Зылі завіталі генеральны дырэктар унітарнага камунальнага аграгандлёвага прадпрыемства “Фірма”Днепр” Уладзімір Віктаравіч Давыдаў, старшыня Брылеўскага сельскага Савета Уладзімір Ільіч Мажораў і кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Мікалай Адамавіч Яцкоў. Утульная хата Міхаіла Яфімавіча Каранькова, дзе праходзіў сход, напоўнілася зацікаўленай і шчырай гав... Болей »
Мы не правінцыя 25 лістапада 2006 года ў Магілёве адбылася сустрэча групы кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў з лідэрам аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі, былым кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Уладзіміравічам Мілінкевічам. У зацікаўленай і шчырай гаворцы былі ўзняты пытанні маючай адбыцца неўзабаве выбарчай кампаніі, акрэслены накірункі дзейнасці кандыдатаў у дэпутаты. Вельмі добра, што палітыкі такога в... Болей »
Тэатральная сустрэча Вучні малодшых класаў Брылеўскай школы раптоўна апынуліся ў казцы. Гэта здарылася 2 лістапада ў памяшканні Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра на спектаклі “Залатое сэрцайка”. Дзеці ўважліва назіралі за тым, як Ліса і Воўк скралі ў Дзеда і Бабы залатое яечка, каб з яго вылупілася Курачка, якая будзе несці такія ж залатыя яйкі. І тады, як меркавалі Лісіца і Воўк, у іх будзе шмат грошай. І пачалі тыя казачныя з... Болей »
Падрыхтоўка да выбараў пачалася 14 студзеня 2007 года адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы. Мы прыдзем на выбарчыя ўчасткі, каб прагаласаваць за кандыдатаў у дэпутаты Брылеўскага сельскага, Магілёўскага раённага і Магілёўскага абласнога Саветаў дэпутатаў. Народ будзе выбіраць сваіх прадстаўнікоў, якія павінны будуць працаваць дзеля таго, каб народу было лягчэй і ўтульней у гэтым жыцці. Народу патрэбны абаронцы, і трэба будзе іх выбраць бе... Болей »
6 кастрычніка ў Бабруйску пачалося свята - 10-ы рэспубліканскі фестываль - кірмаш “Дажынкі 2006”. Наш Магілёўскі раён быў там прадстаўлены вельмі дастойна. Трэба адзначыць, што сёлета па вобласці менавіта ў Магілёўскім раёне была самая высокая ўрадлівасць зерневых і зернебабовых культур - 31,5 цэнтнера з гектара. Важкі ўклад у раённы хлебны каравай унеслі працаўнікі і нашай гаспадаркі. Кожны раён рыхтаваў сваю праграму ў агульным свяце.... Болей »
Вечны рухавік Да 70-годдзя Сакрата Яновіча Вельмі я здзівіўся, калі напачатку 1995 года атрымаў запрашэнне з Варшавы на ўдзел у фестывалі сучаснай паэзіі “Art Zine Show”. І калі туды прыехаў, даведаўся, што рэкамендаваў мяне зусім невядомы мне ў той час чалавек - Сакрат Яновіч. Мне зрабілася цікава, і я даведаўся, што жыве гэты чалавек на Беласточчыне у мястэчку Крынкі, якое недалёка ад беларускай мяжы. Па нацыянальнасці беларус. Вядомы... Болей »
Урачыстая песня Хтосьці кажа, што толькі дзяржава павінна мець гімн, а гімны гарадоў, працоўных калектываў, школ - гэта нейкія дробязі, не вартыя ўвагі. Але з гэтым сцвярджэннем згадзіцца нельга. Бо ўрачыстая песня, якая аб’ядноўвае і натхняе на добрыя справы, - гэта не дробязь. Аднойчы з’явілася думка напісаць гімн Брылеўскай школы. І 29 верасня 2003 года гэтая думка ператварылася ў словы і ноты. І з таго часу наша школа мае сваю урачы... Болей »
Жаданне разумець Да 70-годдзя Генадзя Бураўкіна Гэтага чалавека ведаюць усе: вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў з экранаў беларускага тэлебачання кожны вечар маленькіх беларусаў вітае бессмяротная “Калыханка”: “Доўгі дзень, цёплы дзень адплывае за аблокі…” Словы гэтыя напісаў паэт Генадзь Бураўкін. Яны светлыя і чыстыя. Яны вельмі спеўныя. З гэтай нагоды шмат беларускіх кампазітараў заўсёды вельмі пільна ўглядаюцца ў вершы Генадзя Мікалае... Болей »
Скарбы фамільных архіваў Спадзяванні “Брылеўскага летапісу”, аб якіх нагадвалася у № 1, спраўдзіліся: пакрыху пачалі адчыняцца дзверы фамільных архіваў нашых аднавяскоўцаў. І адразу ўзняўся векапомны і магутны подых мінулых часоў. І Памяць, варухнуўшыся, прынесла незабыўнае хваляванне. Бо без мінулага не бывае будучыні... Углядайцеся ў вочы продкаў - яны глядзяць адтуль і спадзяюцца на нас. Бо мы - працяг іх радасці і смутку, здзіўлення... Болей »