23 лютага—дзень мужчынаў, 8 сакавіка—дзень жанчынаў, 1 траўня—дзень трудзяшчыхся. Як запраграмавалі на гэтыя надуманыя даты тутэйшае жыхарства здзвінутыя на сацыяльна-класавай справядлівасці бальшавікі, так і жывуць тут дасёння, лічачы, што гэта назаўжды і што святкаваць гэтыя даты будуць вечна. Не, не будуць, бо вечна можа трываць толькі праўда, а хлусня немінуча згіне. Для беларуса гэтая дата нават фактычна не звязаная ні з якой знамя... Болей »
Ці можа так быць? Пасля таго як адносіны з Захадам нармалізаваліся, Лукашэнка яшчэ больш пачаў нагадваць Кашпіроўскага часоў пераходу ад “савецкага застою” да “расейскага расцвету”. Ці ні ў кожным сваім выступе ён абавязкова звяртае ўвагу нашага даверлівага электарату на той факт, што крызіс нам навязалі. Ён замбуе насельніцтва, а з дазволу еўрапейскіх інтэгратараў і Еўропу, як самы сапраўдны экстрасэнс. І нямалая частка грамадзянаў ям... Болей »
"Праграма адраджэння". Праграма адраджэння і развіцця вёскі будзе рэалізоўвацца і надалей, а кантроль за яе выкананнем будзе ўзмоцнены—заявіў 9 студзеня Лукашэнка. Трэба навесці ўсюды ідэальны парадак. Катэгарычна забараніць вывозіць у лясы смецце і хлам. Больш за 70 гадоў нішчылі фізічна вёску і селянства за Саветамі, заяўляючы, што ідзе планамернае адраджэнне і развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці. Спачатку, каб цалкам падпарадка... Болей »
Паміж Узбекістанам і Зімбабвэ. Віцебскі аўтавакзал. Трое мужчынаў, уладкаваўшыся на крэслах у зале чакання, пачынаюць абмяркоўваць падзеі газавага канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай. Рэй вядзе самы самавіты з іх, другі зацікаўлена падтаквае, трэці моўчкі слухае. Першы добра абазнаны ў калізіях газавага супрацьстаяньня, і ані на каліва не сумняваецца ў няшчырасці расейскага боку. Відаць па ўсім, ён уважліва глядзіць расейскія тэлеканалы... Болей »
Што год наступны нам рыхтуе? Апошнія выступы і сустрэчы Лукашэнкі патанулі ў атмасферы пераднавагодняй эйфарыі. Стомленае насельніцтва, заплюшчыўшы вочы, кінулася ў вір святочнай мітусні. Прывід фінансавай крызы мала каго хвалюе. Ніякай цвярозай ацэнкі сітуацыі пакуль не чуваць. Контркрызавых захадаў ніхто не робіць. Улада і бізнес цягнуцца ў хвасце падзей, спадзяючыся на Захад, не расейскія крэдыты, на нейкае дзіва, якое мусіць не т... Болей »
“Губернатары” прыходзяць і сыходзяць... Кажуць, доўга адбіваўся А. Косінец ад прызначэння на “губернатарскую” пасаду. Як бачым, не адбіўся. Відаць, немалое напружанне ў лукашэнкавым атачэнні з каштоўнымі кадрамі, раз прызначылі таго, хто гэтага не надта ўжо і хацеў. Знаёмячы мясцовае чынавенства з новым “ губернатам”, Лукашэнка паставіў значныя задачы перад новаабраным. Ды толькі вось забараніў усялякія чысткі ды разборкі. Задачы, вы... Болей »
Каталізатар пераменаў. Не пасьпелі прыхільнікі “ элегантных перамог” нацешыцца са стоадсоткавага выніку парламенцкіх выбараў, як сусветны эканамічны крызіс нейкім сваім бокам зачапіў ужо і Беларусь. Аказваецца ёсьць у сьвеце рэчы куды больш важкія, чым улада, і якія гэтай самай ўлады могуць якраз і пазбавіць. І калі большасьць народу па-ранейшаму не разумее той пагрозы, якая ўжо грукае ў ягоныя дзверы, то сённяшняя ўлада, добра ўсведамл... Болей »
"У Амэрыку прыйшлі перамены". Амэрыка абрала свайго 44-га прэзідэнта. Чорнаскуры дэмакрат Барак Абама парушыў традыцыі і стэрэатыпы мінулага, каб адчыніць новую гісторыю самай дэмакратычнай краіны Зямлі. Найхутчэй ягоная роля ў гэтых пераменах была ўсё ж другаснай, бо вырашальнае слова сказалі амерыканскія грамадзяне. Такія як сто шасцігадовая Эн Ніксан Купэр і мільёны маладых амэрыканцаў, якія адчулі сваю вырашальную ролю ў вызначэнні ... Болей »
Два гады да "выбараў". Парламенскія выбары прамінулі, як і не было. Абраныя прыўладныя дэпутаты ня могуць скрыць сваёй радасьці. Збылася мара іхняга жыцьця: і пасада высокая, і пашана немалая, і адказнасці амаль нуль. Новага спікера і ягонага намесніка абралі амаль адзігалосна. Праўда, адзін бюлетэнь аказаўся несапраўдным. Не прызвычаіўся, відаць, нехта яшчэ крыжыкі ставіць у адпаведных месцах. Ні табе дыскусій, ні спрэчак, ня кажучы ўж... Болей »
«Покліч волі» — грамадска-палітычная газета віцебскага раёна. Заснавальнік і рэдактар: Сяржук Салодкі. Выдадзена пры падтрымцы Віцебскага аддзялення ГА Фонд імя Льва Сапегі. Распаўсюджваецца бясплагна. Наклад 290 асобнікаў. Болей »