100 гадоў таму, амаль адначасова і нібыта без аніякай вонкавай сувязі паміж сабой, адбыліся дзве падзеі. У лютым 1902 г. (паводле іншых звестак, 1903 г.) памёр Міхал Міцкевіч, бацька Якуба Коласа і прататып Міхала з “Новай Зямлі”. Узімку 1902–1903 гг. з некалькіх студэнцкіх гурткоў Вільні, Менска і Пецярбурга ўтварылася арганізацыя, якая паспрабавала канкрэтна аформіць малаакрэсленую дагэтуль беларускую нацыянальную ідэю. Першая беларус... Болей »
Нясьвіж, верасень 1939 года. Горад у руках Чырвонай Арміі. Я і Міхась Вітушка вырашылі застацца ў горадзе, не зважаючы на выразную антыкамуністычную накіраванасьць. Мы ведалі, што мы нікуды не ўцячэм, што ўсё роўна будзем выкрытыя бальшавікамі, якія нас арыштуюць і вышлюць у Сыбір. Аднак вонкавыя абставіны, адказнасьць за сваіх родных, абавязак іх пракарміць, падтрымаць і дапамагчы ім у гэты цяжкі пераломны час ляжаў на нас. Я вырашыў з... Болей »
Полацак — адна са старэйшых крывічанскіх калоній. Ешчэ ў дагістарычныя часы, абаснаваўшыся на вярхоўях Днепра, Сожу, Дзвіны і Ловаці, крывічы выдзелілі з сябе заходную і паўночную веткі — палачаноў і ноўгародцаў. Старая гісторыя Полацка сягае непамерна даўных часоў, але за недастаткам пісаных крыніц нам мала вядома. Аднак за доўга да прызваньня Рурыка ў Ноўгарод, у старых скандынаўскіх сагах, маюцца ўжо, хоць і неясныя, зменкі аб Полацк... Болей »
Ва ўсе часы, нават у самыя неспрыяльныя перыяды развіцця грамадства, на шчасце, з'яўляліся людзі, здольныя бачыць нешта самае сутнаснае ў жыцці, не траціць гістарычнае перспектывы. Да такіх людзей з поўным правам можна залічыць і Міхала Клеафаса Агінскага, палітычнага дзеяча, дыпламата, кампазітара, паўстанца. Гады свядомага жыцця Агінскага прыпалі на другую палову XVIII і пачатак XIX стст., і невыпадкова ўсе гістарычныя катаклізмы таго... Болей »
Падзелы Рэчы Паспалітай і пераход архіваў Вялікага Княства Літоўскага ў склад установаў Расейскай імпэрыі правялі рэзкую мяжу паміж іх мінулым станам і новым. Яны апынуліся пад уладай Расеі незадоўга да ўтварэньня міністэрстваў, пад кіраўніцтвам якіх усе архівы імпэрыі прыходзілі «ў запусьценьне», калі пагібель, сьвядомае зьнішчэньне, етрата й пашкоджаньне дакумантаў, што да таго адбываліся толькі спарадычна, падчас усенародных няшчасьц... Болей »
На карце, апублікаванай у сваёй кнізе, летувіскі гісторык Норбэрт Велюс зямлю Аўкштоту зьмясьціў на ўсход ад ракі Сьвятой і на поўнач ад Вяльлі. На тэрыторыі гэтай Аўкштоты летувіскага дасьледніка апынуліся і возера Нарач, і Браслаўскія азёры. Гістарычную ж Літву Н. Велюс разьядноўвае на Жамойць і ўласна Літву, якую традыцыйна атаясамлівае з гэтай «Аўкштотай». Гэта зноў змушае спыніцца на праблеме, дзе, нарэшце, знаходзілася ... Болей »
Княжы знак "Сокала". Гэты герб вядомы на Беларусі і Літве пад назвай «Калоны», «Стаўпы». Ен быў родавым гербам Гедыміна і ўсіх ягоных нашчадкаў. Да гэтага ж герба належаў, на думку даследнікаў, князь Міндоўг — стваральнік Вялікага Княства Літоўскага са сталіцай у Наваградку. Менавіта пад сцягамі з такім гербам, як сведчыць «Хроніка» Яна Длугаша, падчас славутай Грунвальдскай бітвы змагаліся з крыжакамі 10 харугваў з тых 40, што вы... Болей »
Шаноўныя Чытачы! З гэтага нумара «Спадчына» будзе прыходзіць да вас павялічаным да 16 аркушаў аб'ёмам. Доўгачаканая «мажнасьць» выданьня адлюстроўвае як чытацкую патрэбу ў спажываньні духоўных здабыткаў папярэдніх пакаленьняў, так і дзяржаўную матар'яльную фундацыю праграмы Адраджэньня і культурнага будаўніцтва. Шлях да ёмістага нацыянальнага часопіса гістарычна-культуралягічнага зьместу ня быў кароткі. Чытачы сталага веку памятаюць пер... Болей »
Старажытнаэўрапейцы. Старажытнаэўрапейская моўная супольнасьць — гістарычная рэальнасьць. Найцікавым дасягненьнем інда-эўрапеістыкі сярэдзіны XX ст. ёсьць адкрыцьцё і апісаньне этнамоўнай супольнасьці старажытнаэўрапейцаў, што існавала ў глыбокай мінуў-шчыне. Як ведама, да індаэўрапейскае моўнае сям'і належаць германскія, італійскія (раманскія), славянскія, балцкія, кельцкія, індаіранскія, грэцкая, армянская ды албанская мовы, а таксама... Болей »
Наваградскія гербы. Да найранейшых крыніцаў, дзе зафіксаваныя звесткі пра наваградскія гербы, належыць гербоўнік, складзены польскім геральдыстам XVI ст. Барташам Папроцкім. У ім гаворыцца, што «ваяводства Наваградскае ўжывае за герб анёла чорнага ў полі чы'рвоным, горад Наваградак ужывае за герб Пагоню, пры якой ёсць Замак». Даты зацверджання гэтых гербаў не згадваюцца. Але можна думаць, што ваяводскі герб (з анёлам) быў прыняты ў 1507... Болей »