У кнізе сучаснага французскага аўтара, спецыяліста ў антычнай гісторыі, прафесара ў Калеж дэ Франс Поля Вэйна (нар. у 1930 г.) разглядаецца пытанне аб тым, што сабой уяўляе праўда, і робіцца выснова, што паняцце праўды змяняецца з цягам часу, будучы плёнам пэўных праграмаў, якія самі з'яўляюцца плёнам стваральнага ўяўлення. Прызначаецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй філасофіі, а таксама філасофіяй гісторыі і сацыялогіі. Болей »
"Ката Анюце прынесла пад Новы год цётка Галя — тая, што жыве цераз дарогу, за каналам. Гэта быў звычайны сіямскі кот - беленькі, з цемна-рудымі мецінамі на вушах і хвасце, з чыстымі ўльтрамарынавамі вочкамі." Болей »
Першая кніга творчасьці Марыі Мартысевіч — узважаны намер аўтаркі апавесьці з дапамогай разнастайных літаратурных жанраў пра рэчы, якія яе сапраўды кранаюць. Сюжэтныя вершы і лірычная проза прадстаўляюць чытачу яе саму, яе погляды на жыцьцё, яе сьвет, яе (Беларусь) тэрыторыю, яе (1982 — ХХІ) “эпошку”. Болей »
Раман “Цудоўныя гады сабаку пад хвост” Міхала Вівэга, выдадзены ў 1992 годзе, адразу прынёс свайму аўтару славу як на радзіме, так і за мяжой і зрабіўся адной з самых прадаваных і перакладаных чэшскіх кніг у гісторыі. Настальгічна-іранічны аўтарскі погляд надае сумным, а часам і трагічным падзеям, апісаным у кнізе, непаўторнае гучанне, а аўтабіяграфічнасць, па-майстэрску спалучаная з фантазійнасцю і літаратурнай гульнёй, дадае напружана... Болей »
Творы народнага пісьменніка Беларусі, выдатнага майстра роднага слова Янкі Брыля, якія ўключаны ў гэты зборнік, выдаваліся раней. Яны знайшлі ў чытачоў шырокі водгук своеасаблівай аўтарскай адметнасцю, душэунай дабрынёй і мудрасцю. Болей »
Падзеі рамана Паўла Гаспадыніча “Цэзар будзе жыць” разгортваюцца ў сучасным Менску. Лірычны герой твора адчувае сябе нашчадкам Цэзара, які вядзе барацьбу не толькі з няздарнымі літаратурнымі паплечнікамі, але і з самім сабой. Экспрэсіўныя карціны перамяжоўваюцца лірычнымі развагамі, але гэта не перашкаджае чытачу разам з аўтарам перажываць у самыя напружаныя непрадказальныя моманты аповеду. Болей »
Апавяданні і аповесці, сабраныя ў „Цэнзарскіх нажніцах” пісаліся на працягу апошніх сама менш пятнаццаці гадоў. Аўтар — журналіст — прыглядаўся пераменам у Свеце і Горадзе, апісваў гэта, як і тое, што нязменнае ў чалавеку і прыродзе. Чытач знойдзе тут надзеі беларускага інтэлігента часоў гарбачоўскае перабудовы і станаўлення незалежнасці Беларусі ды крах гэтых спадзяванняў у пазнейшых гадах. Побач вытанчаных лірычных апавяданняў ёсць па... Болей »
Сярод нешматлікіх архітэктурных помнікаў XV—XVI стагоддзяў, што захаваліся на тэрыторыі Беларусі, асаблівае месца займаюць цэрквы-крэпасці ў вёсках Сынковічы Зэльвенскага і Малое Мажэйкава Лідскага раёнаў Гродзенскай вобласці. Гэтыя ўнікальныя збудаванні, якія адрозніваюцца самабытнасцю і завершанасцю архітэктурных формаў,— сведкі грозных гістарычных падзей. Пастаянныя агрэсіі знешніх ворагаў, а таксама ўнутраныя спрэчкі паміж князямі і... Болей »
Зьмешчаныя ў гэтым выданьні тэксты Боскай Літургіі між сьвятымі айца нашага Яна Залатавуснага і Абедніцы прыстасаваны для патрэбаў вернікаў. Прапануецца для выкарыстаньня падчас набажэнтваў у грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі. Болей »
3 усіх краін сьвету толькі Расея вуснамі сваіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў заявіла свае прэтэнзіі на нашу Радзіму. Яны непрыхавана і прама заявілі, што ім патрэбна Беларусь, каб аднесьці расейскую мяжу на 700 кіламетраў на захад, ім патрэбна Беларусь, каб мець беспасярэдні транспартны калідор на захад. Гэта шчырыя каланіяльныя прэтэнзіі таго ж кшталту, што і славутае "прасяканне акна ў Еўропу", "уз'яднанне славян", "дбанне пра прагрэ... Болей »