Перабудова і адраджэнне беларускай нацыянальнай культуры — так можна вызначыць галоўную думку кнігі доктара філасофскіх навук Уладзіміра Конана «Святло для людзей». У ёй расказваецца пра багатую духоўную спадчыну нашага народа, незаслужана прыніжаную і напаўзабытую. Зараз існуюць спрыяльныя ўмовы для яе вяртання і ўзбагачэння. Болей »
На чатырох мовах: грэчаскай, славянскай, рускай і беларускай з паралельнымі месцамі. Болей »
У кнізе падаюцца чатырнаццаць свят і абрадаў беларусаў, многія з якіх - упершыню. Найбольш разгорнута прадстаўлены асноўныя з іх: Вялікдзень, Купалле, Дзяды, Каляды. Даюцца метадычныя парады па арганізацыі іх святкавання, рэкамендуецца адпаведная літаратура. Болей »
Набажэнства Дарогі Крыжовай вельмі мілае Богу, а для нас збавеннае. Перанясёмся думкаю пабожнай да месца мукі Хрыстусавай, калі Пілат асудзіў Яго на сьмерць, і пойдзем за Збавіцелем крок у крок аж на гару Галгофу, пастараемся адчуць Яго цярпеньне і боль. Адчуем, што Ен з любові да нас прыняў на Сябе такую страшную муку, каб выбавіць нас ад граху і вечнае кары. Таму сэрцы нашыя няхай напоўняцца шчырай удзячнасьцю за Яго міласьць да нас. ... Болей »
АПК страны развивается по пути создания крупнотоварных производств. Средняя площадь сельскохозяйственных угодий, приходящихся на одно предприятие, составляет около 5 ООО га (табл. 1). На долю сельхо-зорганизаций приходится более 89 % сельхозугодий. Несмотря на это, около четверти валовой продукции производится в личных подсобных хозяйствах населения (табл. 2). В этом секторе выращивается 80—90 % картофеля, овощей, плодов и ягод, однако ... Болей »
На большом фактическом материале освещаются вопросы межрегиональных и внешних торговых связей белорусских губерний в предреволюционный период. Для научных работников, преподавателей и студентов, всех, кто интересуется историей Беларуси. Болей »
Ад падзеяў, якія апісаныя ў кнізе, прайшло больш за дзесяць гадоў – мінімальна неабходны тэрмін, каб можна было ня толькі падаваць фактуру, але падыйсьці да пэўнай ступені аналізу. Аўтар кнігі – жывы ўдзельнік векапомных падзеяў найноўшае гісторыі Беларусі: утварэньне Беларускага Народнага Фронту і абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі. Тэкст кнігі разьвіваецца ў палемічным стылі – Сяргей Навумчык ня проста дыскутуе са сваімі тагачаснымі а... Болей »
Ян Рознэр (1922-2006) — славацкі празаік і публіцыст, перакладчык і літаратурны крытык. Драматычны аповед пра падзеі, звязаныя са смерцю і пахаваннем жонкі Яна Рознэра Зоры. Гэта высокастылёвы суплёт успамінаў і рэфлексій аўтара, у якім крытычна адлюстроўваецца таталітарызм эпохі “нармалізацыі”, ствараецца шэраг партрэтаў тагачасных постацяў славацкай культуры і палітыкі. Болей »
Гэта кніга, створаная на мяжы XX і XXI стагоддзяў, адкрывае серыю літаратурна-мастацкіх выданняў з аднаймённай назвай «Сем цудаў Беларусі». У наступных кнігах серыі - легенды пра чароўныя пацеркі - рэкі і азеры, апавяданні аб легендарных беларускіх гарадах, рэдкіх і зніклых птушках і жывёлах нашага краю, а таксама шмат іншага цікавага і пазнавальнага. Болей »
У кнізе сабраныя вершы, паэмы й казка Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага (1905—1953) — лірыка й імправізатара, іроніка й гумарыста, аднаго з найвыбітнейшых польскіх паэтаў ХХ стагодзьдзя. Большасьць беларускіх перакладаў друкуецца ўпершыню. Болей »