У кнізе вядомага польскага гісторыка даследуецца будова і функцыяванне інстытутаў парламентарызму Вялікага Княства Літоўскага, паказваецца іх спецыфіка і адасобленасць ад каронных мадэляў, а таксама спробы ліцвінаў утрымаць раўнавагу з польскай Каронай. Займаючыся развіццём парламенцкай сістэмы ў Вялікім Княстве, аўтар непасрэдна кранае і палітычную культуру яго тагачасных элітаў. Болей »
Самая вялікая эўрапейская дзяржава сярэднявечча – доўгі час была тэмай табу для праўдзівых і не ідэалягізаваных дасьледваньняў. У 2003 годзе ў Горадні сустрэліся гісторыкі-дасьледчыкі Вялікага Княства Літоўскага з пяці краінаў: Беларусі, Літвы, Украіны Польшчы і Расеі – для таго, каб акрэсьліць і пазнаёміць адзіна аднаго з тым даробкам гісторыкаў у дасьледваньнях ВКЛ пасьля 1991 года. Вынікі міжнароднай гістарычнай канфэрэнцыі, вяступ... Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра жыццё і дзейнасць беларускага вучонага К.Семяновіча, якія жыў у XVII стаг. Ён абессмяроціл сваё імя распрацоўкай і стварэннем шматстопневых ракетаў, стабілізатараў тыпу „дэльта”, іншымі вынаходніцтвамі ў галіне артылерыі і ракетнай тэхнікі. Усё гэта было апісана ім у кнізе „Вялікае мастацтва артылерыі”, якая выйшла ў 1650 годзе ў Амстэрдаме, а пасля неаднойчы перавыдавалася. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Асьвечанай вярбы пукатыя галіны, / Дакладны знак на адыход зімы. / Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! / Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псальмы. / Час роспачы мінуў! Саўдзельнікі ахвяры, / Сьвяткуем радасьць шчыра, бяз нуды. / Такі шчасьлівы дзень! Хрыстос васкрос! Пачвары, / Што мучылі Яго, зашыліся ў куты. / Але й адтуль крычаць, зацята альбо лена: / «Дабі Яго! Ўкрыжуй! Зьняваж! Прадай!» / Я сьню, што я прыйшла Марыяй-Магдаленай / І н... Болей »
Гэты зборнік выходзіць у свет у год святкавання 450-годдзя з дня нараджэння Льва Сапегі - вялікага дзяржаўнага дзеяча, палітыка, мысліцеля, патрыёта, чалавека, які ўсё сваё жыццё прысвяціў абароне нацыянальных інтарэсаў Бацькаўшчыны - Вялікага княства Літоўскага, пашырэнню і ўмацаванню яго магутнасці. Зборнік выдаецца намаганнямі Віцебскага аддзялення ГА "Фонд імя Льва Сапегі” - арганізацыі, якая ўжо на працягу 15 гадоў працуе над тым, ... Болей »
Кожны народ мае сваіх знакамітых людзей. Сярод іх вучоныя, паэты, мастакі, падаромнікі, асветнікі, урачы, дзяржаўныя дзеячы. Яны сваім талентам і ўпартай працай здолелі прынесці вялікую карысць свайму народу і чалавецтву. Такія асобы ніколі не знікаюць з зямлі бясследна. Іхнія справы працягваюць жыць і пасля смерці сваіх творцаў. Здараецца так, што слава гэтых знакамітых людзей перажывае нават народы, якія іх узгадавалі. Напрыклад, ужо ... Болей »
Са старажытных часоў вернікі праходзілі ў Ерусаліме той шлях, па якім ішоў Збаўца, несучы цяжкі крмж, і разважалі аб Яго мучэньнях. Не ўсе, аднак, маглі пайсьці ў Ерусалім, таму Касьцёл дазволіў адпраўляць Крыжовую Дарогу ў сьпецыяльна збудаваных кальварыях, у касьцёлах альбо ў дамах. У час Крыжовай Дарогі разважаем аб 14 стацыях мукі Панскай. Перанясіся думкаю ў Ерусалім, пакорна ідзі за Езусам Хрыстом і Апосталамі ў Гефсіманскі сад, у... Болей »
Кніга У. Бутрамеева знаёміць дзяцей з выдатнымі гістарычнымі асобамі беларускай зямлі. У займальнай папулярнай форме выкладае старажытную гісторыю Беларусі, вучыць любіць свой край. Будзе цікава для ўсіх, хто жадае ведаць гісторыю Беларусі. Кніга багата ілюстравана. Болей »
Максiм Багдановiч... Гонар нашай лiтаратуры i яе ж боль. Ен так многа зрабiў... I яшчэ больш не паспеў зрабiць. Няўмольная хвароба заўчасна зламала яго. У поўным росквiце таленту паэт памёр у дваццаць шэсць гадоў. Каля яго ложка знайшлi лiсток паперы з радкамi: „У кра'ше светлай, дзе я умiраю, У белым доме ля сiняй бухты, Я не самотны, я кнiгу маю 3 друкарнi пана Марцiна Кухты”. Гэтай кнiгай быў адзiны прыжыццёвы зборнiк вершаў Максiма ... Болей »
Укладаючы зборнічак, перакладчык меў за мэту ўвесьці ў духоўнае жыцьцё гімнаграфічную спадчыну Полацкай зямлі ў роднай мове сьв. Еўфрасіньні, Францішка Скарыны й Сымона Пятроўскага-Сітняновіча (Полацкага), каб пажыва была й для розуму, бо паводле словаў апостала Паўлы: «Калі малюся ў незразумелай мове, дык хаця дух мой і моліцца, але розум застаецца бяз плёну» (1-ы да карынцянаў 14:14). Зьмешчаныя акафісты ці то абавязаныя сваім зьяўлен... Болей »