У выданні выкарыстаны рэпрадукцыі старажытных карт XV—XVI стагоддзяў, змешчаныя ў першым томе Вялікага гістарычнага атласа Беларусі. Болей »
Звычайную, «народную» асалоду ад чытання нам дае нязмушанае, бесклапотнае гартанне старонак. Іншая рэч — крытык, які шукае не толькі ілюстрацыі і таму, здараецца, знаходзіць не заўважаныя аўтарам скарбы ці міны. Прыемна, што задачу крытыка Ірына Шаўлякова бачыць у «рэанімацыі» чужых твораў: бальшыня даследчыкаў корпаюцца ў трупах упаляваных твораў (ці ў біяграфіях аўтараў) без намеру даць ім новае жыццё. Прыемна, што супрацьпастаўляе пр... Болей »
Выданне сабрала ў сабе матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, дзе былі разгледжаны пытанні вяртання і сумеснага выкарыстання спрэчных музейных, бібліятэчных і архіўных каштоўнасцей. Канферэнцыя праходзіла пад эгідай ЮНЭСКА ў 1997 г. ў Менску. Навукоўцамі з Беларусі, Украіны, Расеі, Нямеччыны, Польшчы і ЗША закраналіся не толькі маральныя і навуковыя аспекты гісторыка-культурных каштоўнасцяў, але таксама юрыдычныя моманты. Паводле ... Болей »
Зборнік склалі матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Рэфармацыя і грамадства. XVI стагоддзе"Ю якая была арганізавана МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" ў 2003 г. Удзелнікі разглядалі гістарычны, культурны і рэлігійна-філософскі аспекты Рэфармацыі Болей »
«Рэферэндум і выбары ў Палату прадстаўнікоў 2004 года» — даведнік, створаны незалежнымі назіральнікамі грамадзянскай ініцыятывы «Партнёрства». У кнізе падаюцца факты і каментары спецыялістаў, прысвечаныя парламенцкім выбарам і рэферэндуму, што адбыліся ў Беларусі ў 2004 г. Рэкамендавана для шырокага кола чытачоў. Болей »
Сёння мы маем даволі багата публікацый па тэме, якую дзесяцігоддзямі не адважваліся ўздымаць на старонках навуковай літаратуры, у перыядычным друку. Тэма гэта - рэформа беларускага правапісу 1933 года. У друку часцей за ўсё выступалі па ёй навукоўцы-філолагі. Так што лінгвістычны аспект больш-менш поўна асветлены. Але ў данай праблемы, на маю думку, ёсць і яшчэ адзін не менш важны аспект - сацыяльна-палітычны, ідэалагічны, без разгляду ... Болей »
Паэзія Ігара Пракаповіча адметная ўжо тым, што стваралася на зломе часу, на крутым павароце гісторыі. Многія вершы чытаюцца як шчырая сыноўняя споведзь, як святая малітва за родны край, за бацькоўскую зямлю, знявечаную чырнобыльскім атамам. Паэт кліча ў Божы храм, а ў храме тым кожны знойдзе сваю веру, сваю любоў, сваю надзею. Болей »
ЦІкавасць цяпер да гісторыі Беларусі ў параўнанні з мінулым часам проста незвычайная. Маладыя навукоўцы-гісторыкі вырашылі дапамагчы чытачам сарыентавацца ў кнігах і публікацыях, што з'явіліся ў першым квартале 1994 года Болей »
Другі нумар «Рэха стагоддзяў» трохі адрозніваецца ад паршага. Мы вырашылі выдзеліць паведамленні пра асобныя выданні ў спецыяльны раздзел. Спадзяемся, што гэта спросціць карыстанне «Бюлетэнем». Іншых істотных змяненняў унесена не было. Як і раней, Вы знойдзеце раздзелы «Гісторыя Беларусі», «Пстарычныя персаналіі» і «Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны». Засталася і рубрыка «Што чытаем?». Зараз у ёй змешчаыа інфармацыя пра часопіс «Зрок». ... Болей »
Істотны уклад у гістарыяграфію беларускай вёскі XX ст. Аднаўляюцца асноўныя напрамкі і тэхналогія аграрных пераўтварэнняў, іх уплыў на лёс вяскоўцаў, змяненне характару і ролі дзяржаўнага рэгулявання ў развіцці вытворчых адносін вёскі. Побач з традыцыйнымі тэмамі ў кнізе прапануюцца такія, як “Сялянства”, “Сялянскі рух: 1917-1990-я гг.”, “Кааператыўны сектар: пытанні дзейнасці, упраўлення і прававога рэгулявання (1917-1990-я гг.)” і інш... Болей »