"З году ў год узрастаюць размах нашых планаў, масштабнасць і складанасць праблем, і вырашаць іх прыходзіцца на новым узроўні, па-новаму. Але пры гэтым неабходна ўлічваць багацейшую практыку будаўніцтва сацыялізму, гістарычны вопыт партыі і народных мас." Болей »
Малавядомыя старонкі гераічнай барацьбы нашых продкаў супраць Тэўтонскага ордэна, літаратурныя нататкі аб жыцці і дзейнасці Францыска Скарыны і Еўфрасінні Полацкай, мемуары М.Агінскага, найцікавешае даследаванне І.Хозерава аб вытоках беларускага дойлідства, расказ аб полацкай эпапеі (1563-1579), дакументы БНР – гэтыя і многія іншыя ўнікальныя матэрыялы па гісторыі Бацькаўшчыны складаюць змест альманаха. Болей »
У XIX стагоддзі ў архітэктуры Беларусі ўзнік інтарэс да сярэдневяковага заходнееўрапейскага стылю — готыкі. Зварот гэты не быў бяздумным капіраваннем. Дойліды стварылі непаўторныя, натхнёныя яго ўзоры. Пра іх, пра адну з найцікавейшых з’яў у архітэктуры апавядае кніга. Шырокаму колу чытачоў. Болей »
Вянок вянкоў санетаў Соф'і Шах аматары беларускай паэзіі, без сумніву, сустрэнуць з прыхільнасцю. Паэтэса здолела ў строгую класічную форму ўліць жывое пачуццё, выказаць свае запаветныя думкі, уласны гюзірк на свет. Болей »
У займальнай форме апавядаецца пра беларускую лекарку XVIII ст. Саламею Русецкую, якая працавала ў Турцыі, Аўстрыі, Расіі, Малдавіі і іншых краінах. Незвычайны лёс гэтай жанчыны, смелай і знаходлівай, нагадвае прыгодніцкі раман. Яна пакінула цікавыя ўспаміны пра жыццё і звычаі розных народаў, пра ўзровень медыцыны таго часу. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Аповесць расказвае пра юнакоў, якія сустрэлі першыя гады так званай "перабудовы" ў казарме ваенна-будаўнічай часці. Воінам-будаўнікам даводзіцца змагацца з бяздушным, чэрствым начальствам. Успыхвае стыхійная забастоўка. У такой няпростай барацьбе мужнеюць юнакі, гартуюць характары, каб абараніць сваю годнасць, не зламацца пад націскам "дзядоў". За час службы юнакі становяцца мужчынамі, набываюць тыя духоўныя і маральныя якасці, без якіх... Болей »
У адзінаццаці азбуках, фактычна невялікіх слоўніках, сабраны цікавыя і пазнавальныя вершы. Адрасаваны яны дзецям, у маленькіх сэрцах якіх знойдуць удзячны водгук. Вершы шмат дадуць дапытліваму розуму малышоў, навучаць радавацца прыгажосці і багаццю роднай прыроды. Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра К.Астрожскага (1460-1530), найвышэйшага гетмана Вялікага Княства Літоўскага, кога за шматлікія перамогі (больш чым у 60 бітвах) празвалі Ганібалам. Падрабязна разглядаюцца асобныя бітвы з удзелам К.Астрожскага. Значная ўвага адведзена адлюстраванню палітычнай гісторыі Беларусі таго часу, арганізацыі абароны ад знешніх ворагаў. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
— Закон у нас простой: вход — рубль, выход — два. Это означает, что вступить в организацию трудно, но выйти из нее — труднее. Теоретически для всех членов организации предусмотрен только один выход из нее — через трубу. Для одних этот выход бывает почетным, для других — позорным, но для всех нас есть только одна труба. Только через нее мы выходим из организации. Вот она эта труба... — Седой указывает мне на огромное во всю стену окно. —... Болей »
Мастак перадае фарбамі мноства колераў і адценняў стану душы чалавека. Прачулым вобразным радком паэт абуджае музыку пачуццяў, стварае палітру трывожна-шчымлівага кахання, непаўторнаўзнёслай радасці сустрэч, шчасця і пякельнага болю расстання, надзею на ўзаемнае пачуццё. «Чалавек прыходзіць у жыццё для незамутненай праўды і зямной прыгажосці» — асноўная тэма новага зборніка 3. Марозава «Акварэлі пачуцця». Болей »