У дадзены том уваходзяць навуковыя працы выкладчыкаў факультэтау журналістыкі, гістарычнага, філалагічнага і кафедраў замежных моў Беларускага дзярждўнага універсітэта. Прапанаваныя працы сведчаць аб шырыні спектра навуковай дзейнасці выкдадчыкаў універсітэта, глыбіні і актуальнасці падыходаў у вывучэнні гуманітарных дысцыплін. Болей »
Першая квадра дваццатага стагоддзя для Беларусі была шматспадзеўнай i стратнай адначасова. Надзеі на ўваскрошанне паняволенай Бацькаўшчыны цеплілiся ў сэрцах беларускiх адраджэнцаў вякамi, а ў час, калi задрыжалi падвалiны i хiснулiся сцены расійскай iмперскай вязнiцы, абудзiлiся з новай сiлай. Але ваенна-рэвалюцыйная калатнеча не магла паспрыяць развою паўнакроўнага актыўнага жыцця, якое звычайна назiраецца пасля абуджэння. Парушаны жы... Болей »
У аднатомнік народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ўключаны выдатнейшы раман «Людзі на балоце», першы з цыклу «Палеская хроніка», лепшыя апавяданні, старонкі з «Дзённіка» і з «Запісных кніжак», а таксама шэраг літаратурна-публіцыстычных артыкулаў і лістоў, у якіх найбольш дакладна выяўлена эстэтычная пазіцыя пісьменніка Гэта — семнаццатая кніга серыі «Беларускі кнігазбор». Болей »
У кнігу ўвайшлі ўсе асноўныя творы аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага. Упершыню чытач мае магчымасць пазнаёміцца з усімі жанрамі творчасці гэтага выдатнага, яшчэ недастаткова вядомага шырокім колам грамадскасці, беларускага пісьменніка першай паловы XIX стагоддзя. Гэта — сёмы па ліку том «Беларускага кнігазбору». Болей »
У аднатомнік увайшлі лепшыя творы (вершы, паэмы, празаіч-ныя творы, лісты да сяброў і блізкіх) выдатнага беларускага паэта-лірыка Паўлюка Труса (1904—1929). Акрамя вядомых ужо чытачу, у кнізе змешчаны і творы, знойдзеныя ў архівах і кнігасховішчах. Гэта — чатырнаццаты том «Беларускага кнігазбору». Болей »
У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору». Болей »
"Выбраныя творы" А. С. Пушкіна (1799-1837) прымеркаваны да 200-гадзовага юбілею вялікага рускага паэта. У зборнік уключаны творы ў перакладзе класікаў беларускай літаратуры: Я. Купалы, Я. Коласа, А. Куляшова, П. Броўкі, а таксама ў перакладзе сучасных беларускіх паэтаў. Болей »
Гэта — найбольш поунае выданне твораў класіка нямецкай літаратуры Ё.-В. Гётэ (1749—1832) у перакладзе на беларускую мову. У кнігу ўвайшлі вершы і балады. раман «Пакуты маладога Вертэра». трагедыя «Фаўст», лібрэта оперы «Фаўст» напісанае вялікім паэтам адмыслова для беларускага кампазітара А. Г. Радзівіла. Болей »
У аднатомнік класіка беларускай літаратуры ўвайшлі ўсе найбольш значныя яго творы. Яны даюць добрае ўяўленне пра вельмі прывабны воблік гэтага выдатнага паэта, пра яго незвычайны талент. Другі (пасля "Выбраных твораў" Яна Чачота) том "Беларускага кнігазбору". Болей »
Проза Фёдара Дастаеўскага ў Беларусі заўсёды выклікала да сябе цікавасць і чытача, і творцаў. Пра свае «неарыгінальныя» літаратурныя сімпатыі да творчасці Ф. Дастаеўскага і Л. Талстога гаварылі неаднаразова Якуб Колас, Кузьма Чорны, Іван Мележ, Васіль Быкаў. Глыбокі аналіз псіхалогіі кожнага, нават «эпізадычнага» персанажа, спагадлівая ўвага да «прыніжаных і зняважаных», бязлітаснае выкрыццё антыгуманістычных грамадскіх устояў і заганны... Болей »