Жарты, анекдоты, смех аўцюкоўцаў вядомы цяпер ці не ўсяму свету. Паміж Малымі і Вялікімі Аўцюкамі, старажытнымі паселішчамі беларускіх габраўцаў, праходзяць Усебаларускія фестывалі народнага гумару. Пісьменнік Уладзімір Ліпскі, з лёгкай рукі якого пачалося ўзнясенне аўцюкоўскіх гумарыстаў, падрыхтаваў да друку новае, дапоўненае фестывальнымі жартамі выданне кніжкі «Аўцюкоўцы». У ёй змешчаны таксама выказванні вядомых людзей, якім пашча... Болей »
Каталог змяшчае пералік, апісанне і фотаілюстрацыі афіш беларускіх вечарын і спектакляў 1910—1917 гг., якія эахоўваюцца ў зборы Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. Прызначаны для навуковых работнікаў, супрацоўнікаў музеяў, выкладчыкаў, студэнтаў і для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускага театра. Болей »
Чарговае выданне серыі распавядае пра цікавы і трагічны жыццёвы шлях Аркадзя Смоліча (1891—1938), таленавітага беларускага вучонага-географа, што стаяў ля вытокаў геаграфіі Бацькаўшчыны, вядомага дзеяча беларускага Адраджэння, міністра першага беларускага ўрада, аднвго з арганізатараў айчыннай навукі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Кніга лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра Уладзіміра Ягоўдзіка — своеасаблівая і вельмі цікавая энцыклапедыя для дзяцей і іх бацькоў. У кнізе расказваецца пра кветкі, ягады і грыбы, што растуць на Беларусі, а таксама пра птушак, жывёл і вадзяную жыўнасць, якія сустракаюцца на нашай зямлі. Завяршаюць кнігу чатыры аповесці-казкі, паводле якіх у розныя гады былі пастаўлены спектаклі на радыё і тэлебачанні, а таксама ў многіх тэат... Болей »
У брашуцры змешчаны лекавыя замовы, якія прыйшлі да нас з глыбокай даўніны. Ім надавалася магічная сіла. Разам з рознымі рацыянальнымі і ірацыянальнымі спосабамі народнай медыцыны яны павінны былі дапамагчы чалавеку ў барацьбе з хваробамі. Разлічанае на шырокае кола чытачоў. Болей »
Паняцце ж "плеяда" трывае ў памяці больш у пераносным сэнсе - як сузор'е знакамітых людзей, Упершыню гэты тэрмін быў уведзены ў III ст. д. н. э., у александрыйскую эпоху дзеля азначэння сямёх выдатных старажытных трагікаў, — каб магутна азвацца ажно ў XVI ст. новай эры на іншым - еўрапейскім кантыненце, калі ўжо французскае сямізор'е паэтаў узышло і ярка заззяла - на вякі! - на небасхіле культуры чалавечай цывілізацыі. П'ер дэ Рансар, Ж... Болей »
Гэтая кніга — найболып поўная манаграфія пра відавы склад, эколага-цэнатычныя функцыі, сістэматычную і харалагічную структуру шапачкавай мікабіёты Беларусі. Асноўная частка манаграфіі — дакладныя апісанні 983 відаў, разна-віднасцяў і формаў, характарыстыкі 105 родаў, 17 сем’яў парадкаў Балетальныя, Агарыкальныя і Русулальныя; тут ёсць і ключы да вызначэння грыбоў. Паказана гаспадарчае значэнне і магчымасці выкарыстання кожнага віду. У а... Болей »
На зямлі высакароднага, зычлівага і працавітага народа - беларусаў жыве зьменька татараў. Іх так мала, што ў звычайных даведніках колькасць не пазначаецца, бо складае каля 0,12% ад насельніцтва Беларусі. Калі ж палічыць, колькі засталося нашчадкаў татараў, што пасяліліся на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў канцы ХІV стагодздзя, то іх яшчэ менш (Прадмова, фрагмент) Болей »