У кнізе Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання пададзены яго выступленні на міжнародных і нацыянальных форумах, артыкулы ў перыядычным друку, інтэрв'ю сродкам масавай інфармацыі. Яны прысвечаны актуальным праблемам дзяржаўнага будаўніцтва, рэфармавання эканомікі, замежніай і ўнутранай палітыкі дзяржавы, дзейнасці парламента, станаўлення шматпартыйнасці. Для ўсіх, хто цікавіцца надзённымі пытаннямі развіцця нашай ... Болей »
Надзвычай цікавым, бурлівым жыццём жыла беларуская Вільня ў міжваенным часе. Сведка і актыўны ўдзельнік беларускага культурнага жыцця ў Вільні 20-30-х гг., беларускі выдавецкі работнік і журналіст Янка Багдановіч у сваёй кнізе дзеліцца ўспамінамі пры перажытыя гады, пра дзейнасць Віленскай беларускай гімназіі, Друкарні імя Францішка Скарыны, пра выпрабаванні і пакуты, пра пасляваенную працу ў віленскіх школах. Болей »
Каляды – свята дзяцінства, свята радасці і адновы. Праз доўгія гады савецкай экспанісіі дзяржава пробавала выкараніць у традыцыйнай культуры народа такое свята, заступаючы яго нейтральным Новым годам. Тым не менш, Каляды захаваліся. Захаваліся ў народнай традыцыі, захаваліся ў літаратуры, у творах класікаў, захаваліся ў фальклоры, у песнях, казках, прыказках і прымаўках. Каляды – гэта таксама тэатральныя прадстаўленні – Батлейкі, каляд... Болей »
У кнізе публіцыстыкі народнага пісьменніка Беларусі сабраны выступлеппі, артыкулы, інтэрв'ю часоў перабудовы. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра мінулае і пра сённяшні дзень роднага краю, пра балючыя праблемы, якія ставіць жыццё перад грамадствам і чалавекам. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
У зборнік Аўгена Калубовіча ўвайшлі найбольш значныя творы: «На крыжовай дарозе» — успаміны аўтара пра асабіста перажытае ў сталінскіх лягерох; «Айцы» БССР і іхны лес» і «Акт 25-га Сакавіка й адраджэньне нацыянальнай беларускай культуры» — пра цяжкі шлях станаўленьня беларускай дзяржаўнасьці й культуры. Болей »
У кнізе раскрываецца цяжкі і складаны працэс сганаўлення беларускай дзяржаўнасці, паказваецца, якую ролю ў ім адыгрывалі палітычныя партыі і арганізацыі, дзеячы рознай палітычнай арыентацыі. Змяшчаюцца біяграфічныя звесткі аб 40 выдатных палітычньк і нацыянальных дзеячах Беларусі, прыводзяцца ў якасці дадатка новыя дакументальныя матэрыялы. Кніга разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Радзім... Болей »
Разглядаюцца вузлавыя праблемы аграрных пераўтварэнняў і сацыяльна-эканамічных зрухаў у беларускай «паслякастрычніцкай» савецкай вёсцы, эканамічны, палітычны, арганізацыйны і прававы характар іх угоіыву на лёс сельскага насельніцтва. Кніга характарызуецца не толькі арыгінальнасцю падыходаў да асэнсавання падзей мінулага, высвятленнем іх сутнасных сувязей з сучаснасцю, але і ўдакладненнем ведаў па разглядаемых пытаннях. Адрасуецца выклад... Болей »
У рабоце даследуюцца асноўныя этапы станаўлення беларускага тэатра. яго мастацкія прынцыпы і традыцыі ў рэчышчы развіцця нацыянальнай і гістарычнай самасвядомасці народа. Аналізуецца творчы вопыт майстроў сцэны ў адлюстраванні гістарычнага мінулага, абагульняецца роля тэатра ў сістэме сучаснай мастацкай культуры. Разлічана на навукоўцаў, студэнтаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца праблемамі культуры. Болей »
У кнізе сабраны ўспаміны, дыялогі, гутаркі з людзьмі, якіх лёс закінуў далёка ад радзімы, але сэрцам яны засталіся з роднай Бацькаўшчынай. Прадстаўнікі беларускай эміграцыі адкрываюць чытачу свае пачуцці, сваю тугу, свае думкі і погляды. Аддаюць іх на суд чытача, на суд гісторыі. Большасць матэрыялаў, змешчаных у зборніку, ніколі не друкавалася ў Беларусі. Аўтары выказваюць свае меркаванні, свае погляды і думкі ў адносінах да знакамітых... Болей »
Кніга ўспамінаў аўтарства Васіля Сокала – сапраўдны леапіс ляхавіцкай вёскі Зубелявічы. Гэтая кніга стала спараўднай працай усяго жыцьця чалавека, які зьвязаў яго з роднай вёскай. Нарадзіўшыся ў 1921 годзе Васіль Сокал па-сапраўднаму як летапісец апісаў падзеі і зьмены зьвязаныя з роднай вёскай цягам трох чвэрцяў стагодзьдзя. Беларуская вёска, якая трымалася сваёй традыцыі праз доўгія гады русыфікацыі і палянізацыі, сутыкнулася пас... Болей »