Атлас гісторыі Беларусі старажытных часоў раскажа пра тое, як з'явіліся на нашай зямлі людзі, як яны жылі ў мінулыя часы. Вы даведаецеся пра тое, як выглядалі нашы продкі, чым яны займаліся. Вы знойдзеце адказы на пытанні, чым адрозніваліся старажытныя людзі ад сучасных, а ў чым былі падобныя на нас. Гэты атлас таксама паведаміць вам пра межы апошняга ледавіка, пра тое, хто такія індаеўрапейцы. 3 яго дапамогай вы знойдзеце адказы на пыт... Болей »
Даецца кароткі агляд гісторыі Беларусі са старажытных часоў да пачатку XXI ст. у кантэксце сусветнага гістарычнага працэсу. Асаблівая ўвага звернута на праблемныя пытанні гісторыі. Разлічана на студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Айчыны. Болей »
Дарагія сябры! Надышоў новы навучальны год, а з ім і вывучэнне наступнага перыяду гісторыі нашай краіны. Вы ўжо ведаеце, як жылі людзі на землях Беларусі ў старажытнасці. Настаў час даведацца, што і як адбывалася на тэрыторыі нашай краіны ў сярэднія вякі, гэта значыць з сярэдзіны I тысячагоддзя н. э. да канца XV ст. Сваю назву сярэднія вякі атрымалі ад еўрапейскіх навукоўцаў, якія жылі пазней за 1500 г. і называлі свой час сучасным, аль... Болей »
Гісторыя Беларусі ў табліцах і схемах (Тэма 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі - Тэма 14. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё рэспублікі ў сярэдзіне 80-х - пачатку 90-х гг.). Болей »
На вялікім фактычным матэрыяле даследуецца перыяд эвалюцыі сучаснага мастацтва Беларусі з пачатку 1960-х да сярэдзіны 1980-х гг. Вызначаны асноўныя тэндэнцыі развіцця архітэктуры, жывапісу, скульптуры, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Том ілюстраваны. Разлічаны на мастацтвазнаўцаў, мастакоў, выкладчыкаў, усіх, хто цікавіцца беларускім мастацтвам. Болей »
Асноўная ўвага аўтараў тома сканцэнтравана на характарыстыцы тых відаў і жанраў, а таксама асобных твораў мастацтва рэспублікі, якія найбольш поўна і ярка адлюстравалі мужнасць і гераізм беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і яго стваральную працу па аднаўленні разбуранай гаспадаркі. Том багата ілюстраваны. Разлічаны на мастацтвазнаўцаў, мастакоў, выкладчыкаў і студэнтаў мастацкіх навучальных устаноў, а таксама на шырокае ко... Болей »
На вялікім фактычным матэрыяле ў томе паказваецца працэс зарадшэння і станаўлення беларускага савецкага выяўленчага мастацтва. Аналізуюцца помнікі архітэктуры, скульптуры, творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Том ілюстраваны. Разлічаны на мастацтвазнаўцаў, мастакоў, выкладчыкаў і студэнтаў мастацкіх навучальных устаноў, усіх, хто цікавіцца мастацтвам. Болей »
Класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі (1893—1938) пакінуў па сабе не толькі некалькі тамоў літаратурна-мастацкай спадчыны (проза, публіцыстыка, драматургія), але і не менш цікавыя і значныя літаратурна-крытычныя і навуковыя працы. У чарговую кнігу з серыі «Спадчына» ўключана «Гісторыя беларускае літаратуры», якая на працягу першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя служыла адзіным падручнікам для сярэдняй і вышэйшай школы. Даследав... Болей »