Беларускі каляндар змяшчае прымеркаваныя да 1992 года юбілейныя даты, звязаныя з людзьмі і падзеямі на працягу ўсёй вядомай гісторыі Беларусі. Прыведзены біяграфічныя матэрыялы, звесткі з галіны літаратуры, мастацтва, гісторыі, культуры, этнаграфіі, фальклору, астраноміі, метэаралогіі, змешчаны народны каляндар, прыкмета, народныя і рэлігійныя святы, феналагічныя апісанні, карысныя парады і інш. Тэкст суправаджаецца разнастайнымі ілюстр... Болей »
Беларускі каляндар змяшчае прымеркаваныя да 1993 года юбілейныя даты, звязаныя з людзьмі і падзеямі на працягу ўсёй вядомай гісторыі Беларусі. Прыведзены біяграфічныя матэрыялы, звесткі з галіны літаратуры, мастацтва, гісторыі, культуры, этнаграфіі, фальклору, астраноміі, метэаралогіі, змешчаны народны каляндар, прыкмета, народныя і рэлігійныя святы, феналагічныя апісанні, карысныя парады і інш. Тэкст суправаджаецца разнастайнымі ілюстр... Болей »
Цягам апошніх 200 гадоў выхадцы зь Беларусі шукалі лепшага жыцьця, прыгодаў, ці паратунку ў Новым Сьвеце. Асабліва масавы характар перасяленьне ў ЗША беларусаў набыла пасьля Другое Сусьветнае Вайны, калі сотні тысяч беларусаў, што ўцяклі ад савецкіх рэпрэсіяў спачатку ў Нямеччыну, а пасьля ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. На схіле 40-х пачатку 50-х гадоў ХХ ст. ў Паўночнай Амэрыцы пачалі паўставаць беларускія эмігранцкія арганізацыі, сярод які... Болей »
Гэтая праца - вынік шматгадовае дзейнасьці дзеля ўдасканаленьня збору правілаў беларускага клясычнага правапісу, першую кадыфікацыю якога зьдзейсьніў Браніслаў Тарашкевіч у межах “Беларускае граматыкі для школ”. Працоўная група імкнулася стварыць выданьне для шырокае чытацкай аўдыторыі: як адмыслоўцаў - журналістаў і рэдактараў, пісьменьнікаў, навукоўцаў, гэтак і паспалітых карыстальнікаў. Увага Працоўнае групы была скіраваная найперш н... Болей »
Беларускі Музэй ім. Івана Луцкевіча паўстаў з прыватнае калекцыі Івана Луцкевіча, якую гэты тварэц беларускага адраджэнскага руху і неўтамімы працаўнік на ніве беларускае архэолёгіі зьбіраў у працягу ўсяго свайго жыцьця — ад трэцяе клясы гімназіі. Ідэяй Ів. Луцкевіча і было стварэньне беларускага нацыянальнага музэю, дзеля чаго — за год да сваей перадчаснай сьмерці — ён і падараваў сваю калекцыю Беларускаму Навуковаму Таварыству. Аднак ... Болей »
Беларускі народ займае палажэньне, кажучы агульна, к заходу ад велікарускага, а к украінскаму — паўночна-заходняе, прадстаўляючы на сваіх крайніх граніцах мяшаные, пераходные да тых і другіх, гаворкі. На захадзе ён стыкаецца з палякамі, літоўцамі і латышамі. Асноваю для азначэньня прыналежнасьці да беларускага племя і яго пашырэньня, як і наагул, можа служыць толькі жывая народная мова, неаддзялімая прымета беларускай народнасьці ў прац... Болей »
У храналагічнай паслядоўнасці апісваюцца народныя святы, прысвяткі, звязаныя з імі абрады, гульні і ігрышчы. Апісанні дапаўняюцца прымаўкамі, песнямі, якія паэтызуюць розныя зтапы працы і адпачынку земляроба. Новае выданне асвятляе таксама пытанні паходжання структурных адзінак беларускага народнага календара, іх суадносін з язычніцтвам і хрысціянствам у параўнальным вывучэнні з куль-турнымі традыцыямі народаў Еўропы. Адрасавана работні... Болей »
Сярод падобнай літаратуры, якая сёння карыстаецца папулярнасцю у чытача, «Беларускі народны соннік» вылучаецца аўтэнтычнасцю. Гэта самабытная кніга, дзе ў своеасаблівай, часамі нечаканай, чароўна-дзівоснай форме адбіліся псіхалогія, мараль, уяўленні і душа беларуса, яго шматвяковы вопыт. Болей »
Беларускі плакат, як і ішныя віды i жанры выяўленчага мастацтва, мае свае традыцыі і асаблівасці гістарычнага развіцця. Калі беларускае кнігадрукаванне набліжаецца да 500-годдзя з моманту выхаду першай кнігі, а карані кніжнай графікі яшчэ глыбей (XI стагоддзе) — пачатак ад першых рукапісных кніг, то элементы зараджэння беларускага плаката нагля-даюцца толькі ў XVI стагоддзі, прататыпам якога былі асобныя дрэварьыты Францыска Скарыны і П... Болей »
Выданне на беларускай мове. Выходзіць штогод. Складаецца з богаслужэбнай і тэматычнай частак. Тэмы дадаткаў каляндара за ўсе гады выдання. "Беларускі Праваслаўны каляндар", з'явіўся ўслед вялікіх юбілееў Беларускай Праваслаўнай Царквы: 1000-годдзя першай Епіскапскай кафедры на Беларусі і 200-годдзя ўтварэння Мінскай Епархіі. Падзеі апошніх гадоў сведчаць аб тым, што беларускі народ паступова вяртаецца да ўласных каранёў, аднаходзіць уну... Болей »