У кнізе апавядаецца пра самага славутага беларускага геолага і географа сусьветнага масштабу - Івана Чэрскага (1845-1892), які быў першым дасьледнікам Байкала і Калымскага краю. Выпуск кнігі прымеркаваны да 150-годзьдзя з дня нараджэньня вялікага вучонага. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Узнаўленне ўспамінаў аднаго з лідэраў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху Антана Луцкевіча (1884—1946). Захаваны правапіс арыгінала, які ўбачыў свет у Вільні ў 1928 г., выпраўлены толькі памылкі друку. Як і ў першым выданні змешчана 27 ілюстрацый. Болей »
Гэтая кніга – вынiк шматгадовага архiўнага пошуку, у якiм праз iронiю дакумэнта дасьледуецца ўнутранае жыцьцё НКВД, мэханiзмы цэнзуры i драма сучаснага маральнага выбару, адкрываюцца невядомыя старонкi нацыянальнай трагедыi. Унутранае жыцьцё НКВД у Беларусі паказваецца ад дэталяў інтымнага жыцьця чэкістаў да іх уласных прызнаньняў пасьля арышту, ад оргіяў на працы да нечаканых паваротаў лёсу. Асобныя разьдзелы прысьвечаныя парадоксам ц... Болей »
На гістарычным шляху беларусаў да свабоды і нацыянальнай кансалідацыі выключна важнае месца займае дзейнасць і творчасць Кастуся Каліпоўскага. Знакаміты рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст, паэт і мысляр, правадыр адчайна-смелага, шмат у чым паваротнага паўстання 1863 года на землях Беларусі і Літвы супраць нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту, ён упісаў яскравую старонку ў гісторыю вызваленчага руху і культуры беларускага народа, пакінуў ... Болей »
Вынікам 2010-га года і чарговых выбараў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на чацвёрты тэрмін стала неверагодная дагэтуль наяўнасць у краіне палітвязняў — агулам каля 60-ці чалавек. Чаму гэтая лічба недакладная? Таму што большасць з іх усё ж выйшлі на волю, некаторым нават удалося пазбегнуць крымінальнага «судзілішча», і за кратамі засталіся толькі самыя-самыя. Судовыя працэсы ішлі на працягу ўсяго 2011-га года і не то... Болей »
За рулём по Беларуси - справочник-атлас для водителей, туристов и деловых людей. Подробная дорожная информация. Карты дорог областей, крупных городов и районов республики. Достопримечательности и зоны отдыха Беларуси. Дорожный и автомобильный сервис. Автобизнес в республике. Болей »
У цэнтры ўвагі аўтара папулярныя персанажы нацылнальнай дэманалогіі: вадзянік, ламавік, лесавік і ваўкалак. Даследаючы першасныя карані нашай міфалогіі, аўтар праводзіць паралель з іншымі міфалогіямі і дэманалогіямі і ў першую чаргу з рускай і ўкраінскай. Прааналізавана вялікая колькасць вуснапаэтычных твораў, прыведзены прыклады з этнаграфічных і фалькларыстычных прац канца XIX—пачатку XX ст. Болей »
У кнізе, напісанай у 400-я ўгодкі заключэння Берасцейскай Уніі (1596—1996), апавядаецца пра знаходжанне і дзейнасць у Віцебску знакамітага хрысціянскага дзеяча Іасафата Кунцэвіча, якога пасля кананізацыі лічаць нябесным апекуном віцяблянаў. Доўгі час забойства Кунцэвіча трактавалася як рэвалюцыйнае паўстанне гараджанаў. Пункт гледжання аўтара заснаваны на даследаванні, праведзеным паводле тагачасных аўтэнтычных першакрыніцаў—матэрыялаў ... Болей »
Кніга прысвечана гісторыі аднаго з польскіх гарнізонаў на польска-савецкай мяжы, які існаваў у міжваенны перыяд. У той жа час яны з’яўляецца і фрагментам гісторыі Івянецкага краю. Паводле аўтара, гэта «аповед аб свеце, які хоць і не ідэальны, але абуджае сёння ў нас сантыменты і сімпатыю». Гэтая кніга не ёсць аповедам пра вялікую палітыку, вялікія бітвы, ці, нарэшце, пра вялікія падзеі. Гэта аповесць пра малое мястэчка і яго пушчанскія ... Болей »
Аналітычны матэрыял характэрызуе час, складаныя падзеі, цяжкі людскі лёс напярэдадні і пачатку Другой сусветнай вайны. Упершыню прадстаўлены спісы загінуўшых у часе вайны жаўнераў беларускага паходжання Польскага войска на баку заходніх саюзнікаў. Матэрыялы разлічаны на гісторыкаў, краязнаўцаў, усіх хто цікавіцца падзеямі беларуска-польскіх адносін. Болей »