Кніга ўлучае два класічныя ангельскія творы — “Замак Отранта” Хораса Ўолпала (1717—1797), гатычную аповесць, што заклала асновы жанру, і “Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй” Мэры Шэлі (1797—1851), адзін з найлепшых узораў готыкі і першы навукова-фантастычны раман. Абодва гэтыя творы ўводзяць чытача ў свет загадкавага і дзівоснага, аднак у кожнага з двух творцаў — свой арсенал сродкаў для стварэння вусцішнай атмасферы. Болей »
"Мне пашчаслівілася нядаўна наведаць г. Пінск — цудоўны куточак на Палессі, ён мяне зачараваў сваім хараством. Кожны дзень я знаходзіў там штосці новае для замалёвак, усюды: на беразе Прыпяці, у парку і на вуліцах старажытнага горада. Пасля вандроўкі засталіся малюнкі, над якімі я працаваў каля паўгода. Некаторыя з іх хачу прапанаваць чытачу". (Мастак Уладзімір Лукша) Болей »
Гэта кніга — першая спроба даць нашаму чытачу замежны дэтэктыў на роднай мове. Адзначым, што пераклады зроблены з арыгінала. Аўтары змешчаных тут раманаў настолькі вядомыя, што і рэкамендацый не патрабуюць. Жорж Сіменон, ці, як жартліва ён назваў сябе ў адным з інтэрв'ю, Георгій Сямёнаў, прадстаўлены раманам «Порт у тумане». Створаны пісьменнікам тып расшукніка камісара Мегрэ замацаваны ў людской памяці і праз кінематограф. Аповесць «Ня... Болей »
В средние века Беларусь называли страной городов и замков. Витебская земля, если взять ее в границах нынешней Витебской области, была в 11-16 в.в. плотнее других застроена замками и насчитывала их свыше 40. Автор впервые попытался объединить краткие сведения о всех известных витебских замках, взятые из различных источников, в одном пособии, предназначенном для учащихся, преподавателей, краеведов, туристов и всех интересующихся историей ... Болей »
До збірника включені матеріали Міжнародної науково-практичної конференції "Замки України: дослідження, збереження, використання”. Статті присвячені актуальним проблемам дослідження, збереження, використання замків в Україні та спрямовані на відновлення Програми "Замки України" при Президенту України. Для науковців, викладачів, аспірантів, студентів. Болей »
У сярэднія вякі Беларусь называлі «краінай замкаў». Праз кожныя 20— 30 км стаялі ўмацаваныя гарады і мястэчкі, пад абарону якіх у гадзіну трывогі збіралася гаваколыіае насельніцтва. У кожным феадальным горадзе і мястэчку існавалі тады арсеналы, былі вопіскія апалчэнні. Гісторыі ваеннай справы прыватнаўладальніцкіх паселішчаў Беларусі XIV—XVIII стст. і прысвечана кніга. Разлічана тіа ўсіх, хто цікавіцца беларускай гісторыяй. Болей »
Зборнік вершаў Міры Лукшы «Замова» - гэта, па сутнасці, першыя складанка вершаў пісьменніцы, якая больш вядомая чытачу як празаік. Кожны верш – асобнае назіранне, філасофскія разважанні пра жыццё, быт і побыт. Некаторыя вершы закрытыя ў трох-чатырох радках, але нясуць у сабе шмат інфармацыі, пачуццяў, эмоцыяў. Па жыцці Міра пазітыўна настаўлены да жыцця чалавек, які у кожным здарэнні шукае знаку ад усявышняга. Яна перакананая, што нічог... Болей »
У томе прадстаўлены адзін са старажытных жанраў фальклору, звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, грамадскім i сямейным бытам, з клопатам чалавека пра здароўе i дабрабыт. Заснаваныя на веры ў магчымасць магічным словам дасягнуць жаданага ва ўсіх выпадках жыцця замовы вылучаюцца высокім мастацкім узроўнем i адлюстроўваюць пэўныя ступені ў развіцці светапогляду i практычных ведаў нашых продкаў. Разлічаны на фалькларыстаў, этнографаў, філолагаў,... Болей »
У кнізе пададзены лепшыя ўзоры беларускіх замоў у сучасных запісах. Вартасць твораў гэтага самага старажытнага жанру фалклору – у іх незвычайнай паэтычнасці, з якою выяўлены асаблівасці светапогляду нашых далёкіх продкаў. Разлічана на самыя шырокія колы чытачоў. Болей »
У аднатомнік увайшлі найбольш значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыл я розных жанраў—аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ, напісаныя за паўстагоддзя літаратурнай дзейнасці. Гэта — дзесяты том «Беларускага кнігазбору». Болей »