Пясецкі Сяргей, Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі

(ад 17 верасня 1939 г.)

Пясецкі Сяргей

Загаловак на мове арыгіналу: Zapiski oficera Armii Czerwonej (od 17 września 1939 r.)

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2005

Рэдактар: Мікалаева Алена

Перакладчык: Астраўцоў Алесь

Выдавец: VivaFutura

ISBN: 985-6056-37-0

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Copyright © 2005 by S. Piasecki Trust, Алесь Астраўцоў - пераклад, прадмова

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [4624]; EEDC — [3135]

Сыгнатура: XII.6

“Запіскі афіцэра чырвонай арміі” – пераклад з польскай твора Сяргея Пясецкага. Твор напісаны ў Англіі ў 1948 годзе. У ім аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповяд ідзе ад першай асобы. У ім пісьменнік прадстаўляе свет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы. У рамане шмат сарказму, абнажэння голай рэчаіснасці, якую гадамі прыкрывалі пад пелерынай “адзіна слушнай” ідэалогіі. Аўтар прыклаў максімум намаганняў, каб мова рамана была як мага больш грубай і прымітыўнай, што яскрава перадае і характар героя, і сітуацыю, час, у якіх ён апынуўся. “Запіскі” – найбольш вядомы раман Сяргея Пясецкага, які найчасцей з усяе творчай спадчыны пісьменніка выдавалі незалежныя выдавецтвы ва ўсім свеце. (Афіцыйныя дагэтуль староняцца гэтай публікацыі, уважаючы яе за злобны пашквіль.) (Н.Г.)

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Пясецкі Сяргей, Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

раман

Пясецкі Сяргей

Культавы раман “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” ўпершыню перакладаецца з аўтарскай версіі, дапоўненай і папраўленай Сяргеем Пясецкім у 1964 годзе. Гэты твор захаваў на сваіх старонках магічнае, невядомае і насычанае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў, якое б знікла назаўжды, калі б не пільнае вока аўтара, які за гэтай стыхіяй назіраў. Каларытная дакументальная аснова, асабісты досвед, яркія характары і шчырыя пачуцці - а над усім гэтым коціцц... Болей »