Гэта кніжка з'яўляецца лагічным працягам першага твора аўтара «По следам Гродненской старины», які выдадзены ў 1993 г. i стаў ужо бібліяграфічнай рэдкасцю. Чытач знойдзе тут нарысы пра малавядомыя падзеі i асобы Гродзенскай даўніны канца XVIII — пачатку XX стагоддзя: паўстанні 1794, 1830-1831, 1863 гадоў на тэрыторыі Гродзенскай губерні, вайна 1812 года, развіццё гандлю i сельскай гаспадаркі, постаці мастакоў Ю. Карчэўскага i Я. Траяноў... Болей »
Трэццяе выданне даведніка ўтрымлівае інфармацыю аб 199 фондах і арганізацыях, якія аказваюць фінансавую і іншыя віды падтрымкі беларускім грамадскім аб’яднанням. Болей »
Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя “Аб’яднаны шлях” прадстаўляе Вашай увазе даведнік “Падтрымка грамадзянскай супольнасці на БеларусіІ”. Гэта перапрацаванае і дапоўненае выданне нашай арганізацыі за 1998 год “Фінансавая падтрымка грамадзянскай супольнасці на Беларусі”. Неабходнасць у абнаўленні выдання з’явілася ў сувязі з тым, што адны фонды з папярэдняга даведніка болей не працуюць на Беларусь, а ў другіх з’явіліся новы... Болей »
Санет. Галінка клёну б’ецца ў шыбу. Вечар ідзе насустрач зроку і агню, Даруе супакой і цішыню. I душы сьпяць. I ажываюць рэчы. Я на аблоках погляд запыню: За хмарнай брамаю - садоўнік-вецер, Які вартуе зорныя суквецьці і млечнай таямніцы чысьціню. Нібыта на саломіну тапельца, Гляджу на амальгаму поўні-шкельца (Так у вітальні нечаканы госьць Пакутуе зьяўленьнем недарэчным) I прагну запытацца на Сустрэчы: Ці выраклася сьвету Прыгажосьць ? Болей »
У каталёзе «Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971 -1990)» пададзеныя тытулы і праанатаваныя ўсе нумары непадцэнзурных выданьняў, якія выходзілі пэрыядычна, альбо выданьне якіх распачыналася як пэрыёдыкаў. Каталёг сьведчыць пра існаваньне традыцыяў вольнага слова і незалежных грамадзкіх ініцыятываўу Беларусі. Каталёг падрыхтаваны паводле калекцыяў грамадзкага Архіву Найноўшае Гісторыі. Болей »
Пакаленне вайны – трэцяя кніга тэтралогііі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”. Кніга ахоплівае перыяд вайны і акупацыі – 1939-1944 гады. Так, як і папярэднія часткі тэтралогіі, яна базуецца на ўспамінах сведкаў мінулых гадоў і мінулых здарэнняў. Людзі, чыя памяць захавана на старонках кнігі, у часы вайны былі падлеткамі, часам, нават, дзяцьмі. Іх успрыняцце свету і моцныя перажыванні, звязаныя з акупацыяй, напаўняюць кнігу эмоцыя... Болей »
У кнізе аналізуюцца здабыткі беларускіх пісьменнікаў у далёкім замежжы. Акрамя агульнага ўступнага раздзела чытач глыбей пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэтаў Н. Арсенневай, У. Дудзіцкага, Я. Золака, Х. Ільляшэвіча, М. Кавыля, У. Клішэвіча, Р. Крушыны, А. Салаўя, М. Сяднева. Для ўсіх, хто цікавіцца беларускай паэзіяй, гісторыяй літаратуры і культуры. Болей »
Гісторыя Праваслаўнай Царквы ў Беларусі ведае нямала ўзнёслых і трагічных старонак. Адна з іх прыпадае на 20-я гады XX стагоддзя. У гэтым складаным часе мітрапаліт Менскі і Беларускі Мельхісэдэк (1876—1931) рабіў усё магчымае, каб захаваць веру ў народзе, спалучыць інтарэсы Царкпы з ідэямі беларускага нацыяняльнага Адраджэння, за што і пераследваўся савецкам уладаю. Пра ягонае жыццё, самаахівярную грамадскую і рэлігійную дзейнасць апавя... Болей »
У кнізе ўпершыню разглядаецца маладаследаваная старонка гісторыі Беларусі канца XVIII ст., звязаная з паўстаннем 1794 г. Паказваецца роля Тадэвуша Касцюшкі ў кіраўніцтве паўстаннем, вайсковымі фарміраваннямі, вядзецца расказ і аб партызанска-дыверсійных рэйдах паўстанцаў на чале з М. Агінскім і С. Грабоўскім і інш. Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны. Болей »
Кніга маладога даследчыка-кнігазнаўцы ўводзіць чытача ў багаты і амаль невядомы нам свет беларускай рукапіснай кнігі X — XVIII стст. У кнізе напісанай на матэрыялах даследавання раскіданай па свеце спадчыны нашай кніжнай культуры, разглядаюцца а6ставіны ўзнікнення, рэпертуар, мастацкае афармленне рукапіснай кнігі Беларусі, асяроддзе чытачоў і заказчыкаў. Багаты ілюстрацыйны матэрыял дае ўяўленне пра высокі ўзровень мастацкага выканання ... Болей »