![]() |
![]() |
У нумары тэма святочнай культуры Беларусі разглядаецца ў розных аспектах і з розных пунктаў гледжання. Тут знайшлося месца і для адлюстравання святочных традыцый, распаўсюджаных на беларускіх землях у перыяд іх знаходжання ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, нямецкай акупацыі Беларусі часоў Другой сусветнай вайны, пасляваеннага Савецкага Саюза. Не абыдзеныя ўвагай і шматвяковыя адметныя святочныя ... Болей »
Тэма нумару: Расейскае пытанне (Апытаньне «Arche»: 1. Ці застаецца Расея імпэрыяй? 2. Ці чакае Расею распад?; Мікалай Паўловіч "Расійская школьная гісторыя"; Ален Бэзансон "Тэзы пра былую й цяперашнюю Расею"). Таксама ў нумары публікуюцца: стэнаграма круглага стала ў рэдакцыі "ARCHE" "Чатыры новыя выданні", вершы Леніда Маракова, Віталя Стахіевіча і інш. Болей »
Тэма нумару: Андрэй Хадановіч. У выданні публікуюцца вершы і пераклады Андрэя Хадановіча, агляды яго творчасці (Канстанцін Міхееў, Марыя Мартысевіч, Уладзімер Арлоў і інш.), гутарка Святланы Курс з Андрэем Хадановічам. Таксама ў нумары публікуюцца: рэцэнзія Уладзя Гарбацкага "Развагі аб гейскім пытаньні", "Малы Апакаліпсіс" Тадэвуша Канвіцкага (пер. А. Пяткевіча пры ўдзеле В. Булгакава), "Лісты Яна Станкевіча да Антона Адамовіча" і г.д. Болей »
У гэтым нумары: "Беларускі “эканамічны цуд” 90-х: уява або рэальнасьць?" Аляксандра Гатоўскага, "Грамадзянін Крынак" (гутарка Сямёна Букчына з Сакратам Яновічам), "Чырвоныя зь зялёным i чырвоныя зь белым. Агляд літаратурных часопісаў 2001 году Данілы Жукоўскага, агляды і рэцэнзіі Юрыя Пацюпы, Леаніда Галубовіча, Валера Пазьнякова, Уладзіміра Агіевіча і інш. Болей »
У гэтым нумары: "Выбары прэзыдэнта крэолаў" Валера Булгакава, "Пасткі на хайвэі постмадэрнізму" Данілы Жукоўскага, "Аляксандар Лукашэнка і беларусы ў люстэрку анэкдотаў" Амандзіна Рэгамэ, агляды і рэцэнзіі Леаніда Галубовіча, Паўла Абрамовіча, Генадзя Туровіча, Уладзімера Сакалоўскага і інш. Болей »
Цэнтральная тэма нумара — Беларусь пад нямецкай акупацыяй. У выданні ўпершыню змешчана каля паўтысячы ўнікальных фотаздымкаў з часоў апошняй нямецкай акупацыі. Друкуюцца таксама каляровыя нацысцкія прапагандысцкія плакаты на беларускай мове. Сярод публікацый адзначым даследаванні “Горад Менск пад нямецкай акупацыяй (1941—1944)”, “Праваслаўная царква ў Беларусі за нямецкай акупацыяй (1941—1944)”, “Антысэмітызм у савецкім партызанскім р... Болей »
Нумар прысьвечаны пераважна гісторыі Беларусі да інкарпарацыі ў Расійскую імпэрыю у канцы XVIII ст. У нумары публікуюцца кнігі Андрэя Катлярчука "У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.", Конрада Бабятынскага "Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)" і Ігнацыя Яцкоўскага "Аповесьць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды". Таксама ў нумары:... Болей »
Цэнтральная публікацыя нумару больш як на 300 старонак — "Кароткі нарыс беларускага пытаньня". Гэта пераклад працы, якая выйшла друкам у 1928 г. у Варшаве і была прызначаная для службовага карыстаньня агентаў польскіх спэцслужбаў. Кніга прэзэнтуе найбольш поўны збор дакумэнтаў, фактаў і матэрыялаў па гісторыі беларускага нацыянальнага руху таго пэрыяду. Таксама ў нумары: дасьледаваньне Элісы Бэмпард "Ідышысцкі экспэрымэнт у савецкім Мен... Болей »
У гэтым нумары: аналітыка Віталя Сіліцкага "Сьцеражыся народу" (навеяна падзеямі "цюльпанавай" рэвалюцыі ў Кіргізстане), а таксама рэцэнзія "Страшная будучыня Захаду" на новыя кнігі па геапалітыцы. Алясксандра Батура піша пра "Тэорыю і практыку імпэрскага адраджэньня". Сярод гістарычных публікацый — дасьледаваньне «Мы» ці «яны»? Беларусы і імперская Расія ў 1863–1914 гг. Тэадора Ўікса і рэцэнзія Андрэя Катлярчука "Нашы забойцы і правед... Болей »
Нумар адчыняецца рэакцыяй Аляксандра Батуры на "памаранчавую рэвалюцыю" ўва Ўкраіне "Тры памаранчавыя высновы". Сярод аўтараў нумару — Віталь Сіліцкі, Сяргей Дубавец, Імануіл Валерстайн, Зьбігнеў Бжазінскі, Фрэнсіс Фукуяма і іншыя. Болей »