Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1996
Выдавец: Касьцёл Сьв. Сымона і Сьв. Алены
Памеры: 40 с.
Катэгорыя: Рэлігія
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2136]
Сыгнатура: XI.2.Zav
Са старажытных часоў вернікі праходзілі ў Ерусаліме той шлях, па якім ішоў Збаўца, несучы цяжкі крмж, і разважалі аб Яго мучэньнях. Не ўсе, аднак, маглі пайсьці ў Ерусалім, таму Касьцёл дазволіў адпраўляць Крыжовую Дарогу ў сьпецыяльна збудаваных кальварыях, у касьцёлах альбо ў дамах. У час Крыжовай Дарогі разважаем аб 14 стацыях мукі Панскай. Перанясіся думкаю ў Ерусалім, пакорна ідзі за Езусам Хрыстом і Апосталамі ў Гефсіманскі сад, услухайся ў малітву Езуса. Ён моліцца за цябе і перапрашае Айца нябеснага за твае правіны. Адчуй здраду Юды і боль Сэрца Божага: «Юда, пацалункам выдаеш Сына Чалавечага?» Адчуй маўчаньне Хрыста перад Пілатам, Ірадам, а мажліва, не раз і нерад сабою, калі молішся і пытаешся ў Езуса Хрыста, а Ён маўчыць, таму што і ты падобны да аднаго з іх. (Крыжовая Дарога, фрагмент)
Каталёг: EEDC
МАЛІТВА ДА МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ ВІТАНА БУДЗЬ, МАЦІ БОЖАЯ БУДСЛАЎСКАЯ, ЗАСТУПНІЦА НАШАГА РОДНАГА КРАЮ, СУЦЯШАЛЬНІЦА СЭРЦАЎ ЗАСМУЧАНЫХ, НАДЗЕЯ НАРОДУ БЕЛАРУСКАГА! 3 Будслаўскай Сьвятыні промнямі Сваёй ласкі і Матчынай апекай Ты атуляла наш гаротны народ і ў цяжкія часы бязьвер’я асьвятляла дарогу духоўнага жыцьця да Свайго Сына Езуса Хрыста. О НАЙСЬВЯЦЕЙШАЯ ПАННА МАРЫЯ! Да Цябе, да Твайго цудадзейнага абраза заўсёды сьпяшаліся нашы баць... Болей »
Набажэнства Дарогі Крыжовай вельмі мілае Богу, а для нас збавеннае. Перанясёмся думкаю пабожнай да месца мукі Хрыстусавай, калі Пілат асудзіў Яго на сьмерць, і пойдзем за Збавіцелем крок у крок аж на гару Галгофу, пастараемся адчуць Яго цярпеньне і боль. Адчуем, што Ен з любові да нас прыняў на Сябе такую страшную муку, каб выбавіць нас ад граху і вечнае кары. Таму сэрцы нашыя няхай напоўняцца шчырай удзячнасьцю за Яго міласьць да нас. ... Болей »