Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2004
Выдавец: Логвінаў
Памеры: 186 с.
ISBN: 985-6701-26-0
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2004 by Павел Гаспадыніч, Логвінаў - афармленне
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2709]
Сыгнатура: IV.1.Has
Дадатковая даведка: Аўтар выказвае глыбокую ўдзячнасць бацьку, Міхаілу Восіпавічу, і маці, Таццяне Міхайлаўне, за фінансавую дапамогу і маральную падтрымку.
Падзеі рамана Паўла Гаспадыніча “Цэзар будзе жыць” разгортваюцца ў сучасным Менску. Лірычны герой твора адчувае сябе нашчадкам Цэзара, які вядзе барацьбу не толькі з няздарнымі літаратурнымі паплечнікамі, але і з самім сабой. Экспрэсіўныя карціны перамяжоўваюцца лірычнымі развагамі, але гэта не перашкаджае чытачу разам з аўтарам перажываць у самыя напружаныя непрадказальныя моманты аповеду.
...Так, на далонях застаўся вецер. Твой вецер, Т., твой асірацела-сцюдзёны сёння і гарэзліва-ўсмешны ўчора... Так, тым часам, а можа і па-за асіметрыяй часу. Калі ўсе гадзіннікі, якія існуюць ці існавалі альбо яшчэ толькі нараджаюцца для наступнага існавання, усе яны чакана, але знянацку, усе разам парушылі рытм часабою, наладжанага ссівелымі тысячагоддзямі, ссівелымі, як самыя высокія вяршыні гор, наладжанага руху акрабатычнага ўзаемад... Болей »