![]() |
![]() |
Ала Кажэра нарадзілася ў горадзе Орша. З сям’і чыгуначнікаў. Скончыла Мінскі педагагічны інстытут і ўвесь час нрацуе на ніве народнай адукацыі. Вершы Алы Кажэра друкаваліся ў альманасе «Дзень паэзіі», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладосць», «Беларусь», «Роднае слова», «Алеся» і іншых рэспубліканскіх выданнях. Болей »
Гэтую кнігу напісаў старэйшы сын Я. Коласа Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч. У ёй сабраны раэрозненыя публікацыі пра пісьменніка і яго сям'ю, пра блізкіх яму людэей, нататкі пра Коласаву творчасць. Выданне будзе цікавым для аматараў беларускай культуры, знаўцам і прыхільнікам творчасці Якуба Коласа. Болей »
Кніга народнага паэта Беларусі, заслужанага дзеяча навукі, прафесара Н. С. Гілевіча пісалася амаль паўстагоддзя. Яна не толькі ярка выяўляе яго сыноўнюю любоў да роднай мовы, яго грамадзянскую заклапочанасць яе лёсам. У кнізе — назіранні, думкі і высновы аўтара па такіх праблемах, як мова і дзяржава, мова і гістарычны лёс народа, мова і асоба чалавека, мова і нацынаяльная культура, мова і школа, мова гутарковая і літаратурная, мова як р... Болей »
Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа. Болей »
Раман “Людзі на балоце” Івана Мележа – першая частка “Палескай хронікі” – адна з вяршынь беларускай літаратуры. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, ч... Болей »
Капыльшчына - край старажытны, багаты гістарычнымі традыцыямі. Тут нарадзіліся старшыня першага беларускага савецкага урада, вядомы празаік і публіцыст Цішка Гартны, класік беларускай літаратуры Кузьма Чорны, многія вядомыя пісьменнікі і паэты, дзеячы навукі і культуры. Пракацілася па тутэйшых мясцінах паўстанне пад кіраўніцтвам Налівайкі, бывалі на гэтай зямлі атрады Багдана Хмяльніцкага, грымелі баі Айчыннай вайны 1812 г. Аб гэтых шыр... Болей »
Гэты адьманах быў, бадай, першай ластаўкай ад суайчыннікаў за мяжой, ад тых, каго метадычна называлі здраднікамі, уцекачамі. Людзі, якіх лёс па розных прычынах і ў выніку розных падзей закінуў далёка ад радзімы, насамрэч ніколі не перасталі быць беларусамі і патрыётамі сваёй Бацькаўшчыны. Выдавалі беларускія газеты, часопісы, а з часам і мастацкую літаратуру. Сама назва зборніка “Ля чужых берагоў” выразна падкрэслівае адносіны эмігрант... Болей »
Клюб гарадзенскіх паэтаў ня ёсьць творчаю суполкаю. І няма, бадай, жаднага паэтычнага прынцыпу, які мог 6ы злучыць гарадзенскі клюб у дітаратурны кірунак. Хіба толькі прынцып Гобса — вайна ўсіх супраць усіх — можа паяднаць гэты дзіўны клюб. Кожны аутар становіць сабою замкнёную манаду, або — кляштар зь няпісаным статуталі. Але ж клюб гарадзенскіх паэтаў існуе аб'ектыўна, складаючы сабою ці то — жывы атам з супраціўнымі энэргіямі, ці — с... Болей »
Галоўныя героі новай прыгодніцкай аповесці Міколы Гамолкі «Лясная крэпасць» — Вадзім Мікалаевіч Мурашка і чатырнаццацігадовы падлетак Ціток Каляда. У час Вялікай Айчыннай вайны яны змагаліся з фашыстамі на Палессі. Аднойчы на Буян-возеры яны трапілі на пустынны востраў, сталі рабінзонамі. Аўтар паказаў выпрабаванне чалавечых характараў, праяўленне мужнасці, гераізму, самаадданасці ў імя перамогі над ворагам. Болей »
Іна Снарская — выхаванка Полацка, а жыхарка Палтавы. Паэтка жыве жыццём суседняе дзяржавы, знаходзіцца ў залатой стыхіі ўкраінскае мовы, але сны свае бачыць па-беларуску і вершы складае таксама па-беларуску... Гэта кніга — удзячнасць беларуска-ўкраінскаму свету. Я чытаў гэтую кніжку і нібыта піў віно; я хваляваў¬ся, як грэшнік, які ніколі не стане праведнікам... Вершы спадарыні Снарскай — поле душы, у якім няма закалыханай гармоніі, у я... Болей »