![]() |
![]() |
Вершам і паэмам, што ўвайшлі ў аднатомнік вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага, уласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, услаўленне духоўнай велічы чалавека, маральных каштоўнасцей жыцця. Болей »
У рамане маладога празаіка адлюстроўваюцца гістарычныя падзеі мінулага Беларусі пачатку XVI стагоддзя: набегі крымскіх татар, аблога імі Слуцка, перамога літоўска-беларускіх войск над татарамі пад Клецкам, паўстанве беларускай шляхты на чале князя Глінскага супраць караля Жыгмонта. У цэнтры рамана вобраз воіна слуцкай дружыны Мацея Кузьмініча, які ў пагоні за асабістаю выгадаю становіцца на шлях пагодніцтва і злачынства, здраджвае сзаім... Болей »
«Храм і верш». Праваслаўныя святыні Усходняй Польшчы і беларуская духоўная паэзія. Выдадзена па бласлаўленню Яго Высокапраасвяшчэнства Архіепіскапа Беластоцкага і Гданьскага Савы. Болей »
Трэццяе, перапрацаванае і дапоўненае выданне з серыі “Энцыклапедычная бібліятэчка "Беларусь"”, якое ўпершыню выйшла ў 1982 годзе. У кнізе ў храналагічнай паслядоўнасці выкладзены факты і падзеі, якія мелі месца ў гісторыі Беларусі з часоў глыбокай старажытнасці да нашых дзён. Прафесійным гісторыкам, краязнаўцам, супрацоўнікам экскурсійных бюро, а таксама ўсім тым, хто любіць свой край і цікавіцца яго гісторыяй, будзе карыснай гэта кні... Болей »
Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лёс дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — іх бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы і шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора. Болей »
У сучаснай беларускай прозе раман Уладзімера Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" займае асаблівае месца. Яго адметнасьць вызначаецца ня толькі навной жыцьцёвага і гістарычнага матэрыялу, але і арыгінальнасьцю вобразнага ўвасабленьня падзеяў далёкай мінуўшчны, уменьнем пераасэнсаваць іх з пазыцыяў нашай сучаснасьці, прыдаць фактам гістарычнай рэчаіснасьці непаўторны нацыянальны калярыт, надзённасьць гучаньня. Раман "Хрыстос пры... Болей »
Асобныя апавяданні пісьменніцы Алены Сямёнаўны Васілевіч пра радасць і цяжкасці жыцця... Прапануецца дзецям-школьнікам. Болей »
Аповеды, сабраныя ў кнізе чытаюцца лёгка, але пакідаюць у душы сум, сум па тым, што адыходзіць, што прамінае, што, спяшаючыся паспець за поступам цывілізацыі, губляем. Пры чым губляем назаўсёды і беспаваротна. Беларуская падляшская вёска з жыхарамі, якія лічаць сябе праваслаўнымі, а ў сэрцах хаваюць язычаства. Сапраўднае адлюстраванне гэтай вёскі, яе жыхароў, іх вераванняў і забабонаў. Кніжка, насамрэч пра смерць, пра паміранне, з усі... Болей »
Цвінтар — пляц перад Храмам. Цераз гэты пляц да алтарных прыступкаў — некалькі дзесяткаў крокаў... Вершы Валянціны Аксак звернутыя да тых чытачоў, у чыім жыцці Каляды й Вялікдзень — не этнаграфія ў гарадской кватэры, а дзве брамы, цераз якія ўваход на цвінтар і выхад з Храма. Адсюль — лучнасць зямнога й вечнага нават у любоўнай лірыцы. Болей »
У новай кнізе паэт працягвае шчырую размову пра гераічнае мінулае свайго народа, баявых таварышаў-партызан. Хораша апаэтызавана родная прырода. Нямала вершаў напісана аб высокім і пачэсным прызванні паэта. Болей »