![]() |
![]() |
Зборнік складаецца з празаічных твораў гістарычнай п'есы «Палескі Напалеон», арыгінальных апавяданняў, а таксама з кароткіх мініяцюр аўтара пра людзей са складанымі лёсамі. Анатоль Крэйдзіч спрабуе знайсці адказ на пытанне: для чаго жыве чалавек на гэтым белым свеце. На добры толк, назву «Палескі Напалеон» павінна мець гэтая кніга, а не тая, што выйшла ў 2001 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Не ў ёй жа, а ў гэтым зборніку адна... Болей »
Зборнік Вольгі Іпатавай склалі вершы апошніх гадоў. Павага да чалавека працы, яго імкненні і думкі — вось асноўныя матывы лірыкі паэтэсы. Цёпла і хораша піша Вольга Іпатава пра родную прыроду, пра. каханне. Болей »
Займальнае падарожжа ў гістарычную даўніну заходніх тэрыторый беларускіх зямель прапануе нам аўтар з Беластока Мікола Гайдук. Шляхам гадоў пройдзе чытач побач простых воінаў і знакамітых князёў, будзе раскрываць патаему барацьбы ўдзельных княстваў, стане сведкам згуртавання перад крыжацкім нашэсцем – за свой паратунак, за існаванне айчыны. Вобразы Міндоўга, Давыда Гарадзенскага, Ягайлы, Вітаўта даносяць да нас веліч і трагізм гісторыі н... Болей »
Кніга складаецца з двух частак – у першай аповесць, якая дала загаловак усяму зборніку, у другой – замалёўкі са штодзёнага жыцця – “нявыдуманыя гісторыі”. У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — народных ... Болей »
Новую паэтычную кнігу Антона Бялевіча склалі вершы пра самае запаветнае, самае дарагое ў жыцці: пра радзіму і мір, пра гераічныя справы савецкіх людзей, нашых сучаснікаў. У зборнік уключана паэма «Вяселле», у якой расказваецца пра подзвігі народных мсціўцаў — беларускіх партызан. Болей »
Новы твор пісьменніка — другая частка востра-сюжэтнай аповесці «Дзяўчына ішла па вайне». У ёй прасочваецца далейшы лёс галоўнай гераіні Ніны Воранавай. Шукаючы партызанскі атрад, яна разам з сяброўкай трапляе ў складаныя, часам і трагічныя сітуацыі. У партызанскім атрадзе Ніна сустракае Сашу Бубянцова, смелага разведчыка, добрага і адданага сябра. Болей »
У гады Вялікай Айчыннай вайны Асвейшчына, як i ўся тэрыторыя Беларусі, была акупіравана гітлераўскімі захопнікамі, якія прынеслі нашаму народу незлічоныя бедствы. Сотні вёсак былі спалены разам з людзьмі, тысячы жанчын, старых, дзяцей вывезены ў канцэнтрацыйныя лагеры. Многіх беларускіх дзяцей выратавалі ад смерці латышы, даўшы ім ежу, прытулак, ласку. Аб усім гэтым расказваецца ў брашуры С. Панізніка «Пасля вогненных вёсак...». Болей »
У сучаснай школе сучасныя падлеткі вырашаюць свае штодзённыя задачы, імкнуцца адначасова адказаць на мноства самых розных пытанняў, што ўзнікаюць перад імі: што такое сапраўднае высакародства і дабрыня? Якім павінна быць сяброўства? Што такое каханне і ці бывае яно толькі адзіным? Якую плату і ахвяру патрабуе каханне? Кніга была ўзнагароджана літаратурнай прэміяй імя Уладзіміра Калесніка Брэсцкага аблвыканкама. Болей »
У бальніцы для ракавых хворых сустрэліся былыя аднакурснікі журналісты. У драматычны час сустрэліся людзі драматычнага лёсу. У абодвух дактары падазраюць страшную хваробу. Лёнька Ліс і Андрэй Цяжкі — землякі, палешукі. ёсць што згадаць, пра што падумаць. Нават калі жыць засталося нямнога... Болей »
Абшырная святліца. Направа ад публікі вокны ў сад, бліжэй да аркестра — стол; каля стала — лавы і табурэцікі, над сталом вісячая недарагая лямпа, на сцяне абразы. Налева — дзверы ў сенцы, бліжэй да аркестра — куфар. Напроці — сцяна і дзверы ў бакоўку (каморку); справа пры сцяне ад бакоўкі— ложак, засланы коўдрай, у галавах высока накладзена падушак; налева — у кутку — печ; на сцяне стрэльба, старасвецкі з гірамі гадзіннік і некалькі тан... Болей »