Кафлі – элементы печаў, якія з’яўляюцца адной з найбольш частых знаходак падчас археалагічных раскопак, даюць магчымасць прасачыць не толькі мастацкія здольнасці рамесніка, але і ўвесь тэхналагічны працэс іх вырабу, змены ў рамесных майстэрнях. Тут таксама бачныя уплывы іншых культур на мастацтва беларускага кафлярства. У кнізе знойдзем малюнкі і здымкі аздобных кафляў, віды печаў, рэшткі кафлырскіх майстэрняў. З ходам часу такое рамя... Болей »
Літаратурнае аб'яднанне "Белавежа" (сёння фактычна саюз беларускіх пісьменнікаў Польшчы), пакліканае да жыцця 8 чэрвеня 1958 года ў Беластоку - з ініцыятывы Георгія Валкавыцкага, выпускніка Літаратурнага інстытута ў Маскве, тадышняга галоўнага рэдактара тыднёвіка "Ніва" - адзначае ўжо свой 45-гадовы юбілей. Болей »
Прайшло шаснаццаць год, як было надрукавана "Беларускае літаратурнае вымаўленне". За гэты час у перыядычным друку ў той ці іншай форме выказвалася ацэнка гэтага дапаможніка, рабіліся заўвагі і пажаданні лінгвістаў-даследчыкаў, педагогаў. Адны пажаданні і заўвагі аўтар улічваў, другіх не рпыняў пад увагу. (...) Улічваючы тое, што папярэдняе выданне дапаможніка "Беларускае літаратурнае вымаўленне" было пашырана і дапоўнена характарыстыкаю... Болей »
Асноўны змест гэтай кнігі складаецца з балад гістарычнага плана, санетаў пра каханне і верлібраў, якія з цікавасцю чытаюцца і запамінаюцца. Выразна гучыць у В. Шніпа багдановічаўскі радаводны матыў нацыянальнай памяці. Героі яго вершаў і балад — беларускія гістарычныя дзеячы, паэты, пісьменнікі, мастакі, якія з’яўляюцца носьбітамі духу і руху гісторыі. Ён хоча верыць услед за М. Багдановічам, які не траціў надзеі, што «яшчэ адзін народ ... Болей »
У кнізе публіцыстычнага роздуму ўсхвалявана, з трывогаю і болем пісьменнік вядзе гаворку пра засілле на нашай зямлі двух Чарнобыляў — духоўнага і радыяцыйнага, горача выступае ў абарону роднай мовы і культуры, за захаванне маральнага і фізічнага здароўя людзей, напамінае пра вялікую адказнасць за нацыянальнае Адраджэнне, за будучыню беларусаў. Для масавага чытача. Болей »
Гэтая кніга — анталогія беларускай паэзіі, якая складаецца з вер-шаў 60 беларускіх паэтаў, упершыню перакладзеных на балгарскую з мовы арыгінала. Пераклады на родную сваю мову былі зроблены вядомым на сваёй радзіме балгарскім паэтам Найданам Вылчавым. Болей »
Упершыню ў такім аб'ёме сабраны лепшыя беларускiя байкi пісьменнікаў дарэвалюцыйнага i савецкага перыядаў: Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, К. Крапівы, У. Корбана, Р. Барадуліна, Э. Валасевiча, Н. Гiлевiча, У. Паўлава і iнш. Болей »
Анталагічнае выданне папулярнага жанру беларускай паэзіі. У зборнік увайшлі балады В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча, Я. Купалы, Цёткі, а таксама балады сучасных беларускіх паэтаў П. Броўкі, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі і інш. Болей »
Ян Максімюк адзін з нямногіх даследчыкаў, які прыкладваў намаганні ў вывучэнні беларускай сістэмы адукацыі эмігрантаў з Беларусі. Бадай найбольш значным даследаваннем у гэтым накірунку з'яўляецца яго праца "Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)". Вывучаючы стварэнне беларускай гімназіі ў нямецкім горадзе Рэгэнсбургу, аўтар падрабязна распавядае перадумовы. У прыватнасці даследуе тое, якім чынам у Нямеччыну... Болей »
Мiнула роўна 10 год, як вышла ў сьвет “Беларуская граматыка для школ”. За гэты час сталася ня толькi мовай прыгожага пiсьменства ды рознароднай публiцыстыкi, але i мовай дзяржаўнаю або прызначай дзяржавай у публiчным жыцьцi. “Народнае нарэчча” сiлаю сталася “лiтаратурным языком”. Гэта бязсумлiвы факт, незалежна ад тае цi iншае ступенi зроднасьцi беларускае мовы з iншымi славянскiмi. Вялiкае грамадзкае значэньне беларускае мовы вымагае а... Болей »