![]() |
![]() |
Артыкулы тэарэтыкаў і практыкаў сучаснай амерыканскай журналістыкі, што ўвайшлі ў дапаможнік, прысвечаны такім важным аспектам журналісцкай работы, як збор інфармацыі і рэдагаванне газетных матэрыялаў, падрыхтоўка выпускаў тэле і радыёнавін, заснаванне ўласнай газеты, арганізацыя рэкламнага сэрвісу і г.д. Матэрыялы дапаможніка падабраны адмыслова для працаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі краін цэнтральна-ўсходнееўрапейскага рэгіёна, у ... Болей »
Рыгор Крушына (сапраўднае iмя – Рыгор Казак). Нарадзiўся ў 1907 г. пад Слуцкам, памёр у 1979 г. Ягоныя першыя вершы i апавяданьнi ўбачылi сьвет у 1927 г. У тым-жа годзе ён далучыўся да пiсьменьнiцкага аб'яднаньня "Маладняк", сябрам якога быў да ягонага роспуску ў 1932 г. Потым належаў да Беларускага Зьвязу пiсьменьнiкаў. Ягоныя творы, у першую чаргу лiрычныя вершы, друкавалiся ў такiх часапiсах, як „ Чырвоная зьмена”, „ Савецкая Беларус... Болей »
Галоўны герой аповесці «Дарога на замчышча» — юнак, які шукае сваё месца ў жыцці. Вострыя сацыяльныя і экалагічныя праблемы на фоне Чарнобыльскай аварыі празаік даследуе ў аповесці «Дуб». Аповесць «Стрэчанне» прысвечана нялёгкаму лёсу маладой жанчыны Тані Касач. Пераадолець жыццёвыя нягоды ёй памагае добрая, чулая жанчына Сабіна. Аўтар у сваіх творах па-майстэрску аналізуе гісторыю і сучаснасць, ператвараючы іх у трывалы мастацкі сплаў. Болей »
Антон Бялевіч нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Магілёўскім палітасветным інстытуце (1933—1935). Працаваў загадчыкам аддзела пухавіцкай раённай газеты «За калгасы», нарысістам у газеце «Чырвоная змена», у 1939—1945 гг. — у газеце «Звязда». Падчас Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў у беларускім перыядычным друку, удзельнічаў у савецкім партызанскім руху на Віцебшчыне. У 1945—1947 гг. — загадчык аддзела паэзіі газеты «Літаратура і... Болей »
Пісьменнік смела і аб'ектыўна ўздымае шэраг экалагічных і сацыяльных праблем Беларускага Палесся, э болем і трывогай расказвае мастацкімі сродкамі ў сваім дзённіку аб тым, што давялося ўбачыць у час навуковай экспедыцыі, арганізаванай АН БССР. Для шырокага чытача. Болей »
Героі рамана — савецкія лётчыкі-знішчальнікі і іх французскія сябры па зброі з палка «Нармандыя». Аўтар расказвае пра іх мужнасць, баявыя подзвігі, пра вялікую інтэрнацыянальную дружбу. Болей »
Зборнік найбольш поўна прадстаўляе творчасць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы сучаснай беларускай паэтэсы Дануты Бічэль-Загнетавай. Яе лірычная гераіня здольна на глыбокае каханне, на высокае гарэнне, на рашучыя ўчынкі. Ей уласціва высока ўздымацца i падаць у прадонне трагічных перажыванняў. Але ёсць неаспрэчныя жыццёвыя вартасці, якія вяртаюць яе дапрацавітай стрыманасці,— родныкрай, маці, сябры, народ, яго нацыянальныя ... Болей »
Пры ўездзе ў горад Любань узвышаецца помнік камсамолцы-падпольшчыцы Фені Конанавай, якая аддала сваё жыццё ў барацьбе за вызваленне Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта мужная патрыётка і з'яўляецца гераіняй мастацтка-дакументальнай аповесці, у якой перадаецца абстаноўка цяжкага ваеннага часу, расказваецца аб гераічных справах юных падпольшчыкаў і партызан Любаншчыны. Болей »
Карпечанка Міхась нарадзіўся ў 1959 г. у вёсцы Болін Краснапольскага раёна. Закончыў Наваельніцкую школу, Барысаўскае ПТВ № 62 будаўнікоў, філфак Белдзяржуніверсітэта. Працуе ў рэдакцыі бялыніцкай райгазеты «Зара над Друццю». Аўтар п’ес «Канвеер», «Першы пацалунак», «На парозе блакітнай вясны», «I ёй захацелася жыць», «Дачка волі» (пастаўлены заслужаным дзеячам культуры Беларусі рэжысёрам Валянцінам Ермаловічам з калектывам народнай тэа... Болей »
У новую кніжку Алеся Асіпенкі ўвайшлі дзве аповесці: «Канец бабінага лета» і «Два дні і дзве ночы». Першая — пра кавукова-тэхнічную рэвалюцыю ў калгаснай вёсцы, пра лю-дзей, якія робяць гэтую тэхнічную рэвалюцыю, пра іх складаныя ўзаемаадносіны ў сярэдзіне сямідзесятых гадоў. «Два дні і дзве ночы» — гэта як бы рэха вайны. Былы партызан Мялешка, выпадкова сустрэўшы ў Карлавых Варах ваеннага злачынцу Амендорфера, выкрывае яго. Болей »