У кнігу ўключаны адзіны вядомы верш Паўлюка Багрыма «Зайграй, зайграй, хлопча малы...», даследчыя і крытычныя матэрыялы пра яго жыццё, паэтычную і мастацкую творчасць, а таксама творы паэзіі, прозы, драматургіі, прысвечаныя ролі і значэнню Багрыма ў духоўным жыцці беларусаў. Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »
Сем нумароў нелегальнае беларускае газэты „Мужыцкая Праўда" становяць ці не найгалаўнейшую крыніцу для вывучэньня паўстаньня 1863 году на Беларусі й сьветагляду ягоных кіраўнікоў. Дасьледніцкая літаратура пра „Мужыцкую Праўду" даволі багатая. Не зважаючы на гэта, аднак, доступ да самых тэкстаў газэты вельмі ўскладнены, а ў савецкіх падкантрольных умовах для шмат каго проста немагчымы. Тым ня менш, савецкія аўтары аднадушна заяўляюць пра... Болей »
Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў всцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Працуе на гаспадарцы. Вершы У. Гайдука друкаваліся ў "Ніве", у літаратурных альманахах і іншых выданнях ГП БГК Болей »
У рамане Г. Кірылава уваскрашаюцца падзеі вясны і лета 1941 года на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі, АдзІн з галоўных герояў, былы падпольшчык, старшыня сельсавета Кляноўскі, горача бярэцца за ўстанаўленне новага, сацыялістычнага ладу. Пачынаецца вайна. Яна ставіць перад кожным пытанне: што рабіць? Для Кляноўскага і яго аднадумцаў выбар адзін — змаганне. Болей »
Тэтралогія Алены Васілевіч «Пачакай, затрымайся...» аб’яднала чатыры аповесці, раней ужо вядомыя чытачам: «Расці, Ганька», «Доля знойдзе цябе», «Новы свет», «Пачакай, затрымайся...». Разам з гераіняй тэтралогіі Ганькай і яе аднагодкамі чытач пройдзе па нялёгкіх дарогах дзяцінства і юнацтва таго пакалення, якое нарадзілася ў дваццатыя і мужала ў трыццатыя гады. Раздзел «А праз месяц і дванаццаць дзён пачалася вайна» — гэта, па сутнасці, ... Болей »
Тэтралогія «Пачакай, затрымайся...» выходзіць другім выданнем. Яна аб’яднала чатыры аповесці, раней ужо вядомыя чытачам Алены Васілевіч: «Расці, Ганька», «Доля знойдзе цябе», «Новы свет» і «Пачакай, затрымайся...». Разам з гераіняй тэтралогіі Ганькай і яе аднагодкамі чытач пройдзе па нялёгкіх дарогах дзяцінства і юнацтва таго пакалення, якое нарадзілася ў дваццатыя і мужала ў трыццатыя гады. Болей »
У кнізе ўпершыню падрабязна расказваецца пра беларускую друкаваную літаратуру эпохі Рэнесансу, пачынальнікам якой быў вядомы гуманіст, пісьменнік і асветнік Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра многіх малавядомых і зусім невядомых беларускіх літаратарах скарынінскага веку, пераканаўча паказвае вядучую ролю беларускай друкаванай літаратуры XVI ст. сярод літаратур шэрагу еўрапейскіх краін. Вялікая ўвага надаецца праблемам міжнародных літаратурн... Болей »
Дзяцінства прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам — адсюль псеўданім. З 10-гадовага ўзросту вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай семінарыі (у 1917 пакінуў семінарыю пасля 2 гадоў вучобы). Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. З лютага 1919 настаўнічаў на Магілёўшчыне, потым прызначаны загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы. У 1920—1927 палітпрацаўнік Чырвонай Арміі. Публікавацца пачаў у 1922. З 1924 член л... Болей »
У зборвік увайшлі лепшыя вершы паэта, напісаныя у розныя гады, а таксама паэмы «Эдэм» і «Гаяна», прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыянай вайны. Болей »
Літаратура Заходняй Беларусі, постаць Максіма Танка, як прадстаўніка гэтай літаратуры – галоўны стрыжань кнігі “Паэзія змагання”. Аўтар вельмі грунтоўна разглядае творчасць маладых паэтаў, якія праз свае вершы намагаюцца падняць народ на барацьбу за незалежнасць. Паэзія перадваенных гадоў Заходняй Беларусі перапоўнена заклікамі да барацьбы, адзін з вядучых галасоў належыць Максіму Танку. У кнізе зроблены храналагічны агляд яго жыцця і т... Болей »