Нарадзіўся ў сям'і Івана Рыгоравіча і Акуліны Андрэеўны Барадуліных на хутары Верасоўка, а ў 1937 г. хутар быў ліквідаваны і сям'ю паэта перасялілі ва Ушачы. Пасля вайны Рыгор Барадулінн вучыўся ва Ушацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954 г.), затым на філалагічным факультэце БДУ (скончыў у 1959 г.) Працаваў рэдактарам у розных перыядычных выданнях: газеце «Советская Белоруссия», часопісах «Бярозка», «Полымя», а таксама ў выдавецтвах «Бел... Болей »
Археолеґія, гідроніма, топоніма, антрополёгія а этнографа выразьліва сьветчаць, што народ вялікалітоўскі схармаваўся ізь зьліцьця часьці Славян із часьцю Балтаў. Давялі гэта чысьленыя наўчоныя ў менаваных галінах веды. У вапошняй працы В. Седава зроблена падсумаваньне ўсяго дагэтулешняга дасьледаваньня паходжаньня народу вялікалітоўскага, вылічаны аўтары й працы іхныя. Затым можна спадзявацца, што адбіцьцё балцкага субстрату зьдзеялася ... Болей »
Гэта сумесная праца двух выдавецтваў, якія сябруюць між сабой,— літоўскага «Вітурыс» і беларускага «Юнацтва»: кніга паралельна выйшла і ў перакладзе на літоўскую мову ў тым жа афармленні. Літоўскіх сяброў нездарма зацікавілі творы беларускіх пісьменнікаў, дзе даследуецца складаны пераходны ўзрост ад дзяцінства да юнацкіх гадоў. Мудрымі настаўнікамі, добрымі дарадцамі выступаюць у кнізе Я. Колас, К. Чорны, Я. Маўр, I. Мележ, У. Караткеві... Болей »
У новую кнігу Янкі Брыля ўвайшла аповесць «Ніжнія Байдуны», вясёлы, a месцамі i сумнаваты расказ пра сваіх землякоў, асветлены здаровым народным аптымізмам i гумарам, а таксама апавяданні, лірычныя запісы. Пэўна ж, ёсць і ў мяне паваротка з гасцінца на палявую дарогу, у родную вёску. Нават не адна, а дзве, з захаду і з усходу, нібы сімвалічна. З захаду я аднойчы вярнуўся дахаты пасля даўжэйшай разлукі; з усходу, госцем, прыязджаю даволі... Болей »
Чытанка складзена з займальных, разнастайных па зместу і форме мастацкіх твораў. Усе яны даступныя для ўспрыняцця маподшых школьнікаў і будуць для іх цікавымі. Значная частка магэрыялу можа быць выкарыстана для выхаванцаў дзіцячьрк садоў. Болей »
Кніга Леаніда Дранько-Майсюка “Акропаль” – гэта паэтычная вандроўка па Еўропе. Творы напісаныя пад уражаннем Грэцыі, Францыі, пад уплывам месцаў, якія бачыў, якія наведваў паэт. Гэта таксама сустрэчы з цікавымі людзьмі, іх гісторыі. У кнізе ўперамешку падаюцца паэзія і проза. Эсэ – аповеды, якія даюць магчымасць вельмі поўна пераказаць думкі, уражанні, досведы, характары людзей, гэта само жыццё. Паэзія – гэта перадусім пачуцці. Засваенн... Болей »
У кнігу вядомай беларускай пісьменніцы Вольгі Іпатавай увайшлі тры раманы на гістарычную тэму — «Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедзіміна» i «Альгердава дзіда». Болей »
Вера Вярба даўно вядома аматарам лірыкі як паэтэса са сваім голасам, сваім стылем, сваёй манерай пісьма. Пра што новая кніга таленавітай прадстаўніцы пасляваеннага пакалення беларускага ўзнёслага слова? Пра спрадвечнае і заўсёды новае — пра каханне, нра пачуцці маладой каханай і маладой маці, пра тое, што хвалюе і будзе хваляваць не адно пакаленне людзей. Болей »
Прыпавесць найперш адрасавана дзецям дашкольнага ўзросту, Нават дзеянне найбольш адбываецца ў дзіцячым садзіку. Надзённыя дзіцячыя справы і думкі іх равеснікаў не могуць не захапіць маленькіх чытачоў. Болей »
Янка Брыль нарадзіўся 4 жніўня 1917 года ў горадзе Адэсе, у сямі чыгуначніка, У пяцігадовым узросце разам з бацькамі пераехаў у Заходнюю Беларусь, у вёску Загоре Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыўшы ў 1931 годзе сем класаў польскай школы, працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. У сакавіку 1939 года быў мабілізаваны ў польскую армію. У верасні таго ж года трапіў у палон. Увосень 1941 года ўцёк з палону. Прымаў удзел ... Болей »